Галоўная старонка
Праверана
Выгляд
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
30 верасня 2026 года
267 061 артыкул на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

Зоська Верас, сапр.: Людвіка Антонаўна Сівіцкая-Войцік (1892—1991) — беларуская пісьменніца і грамадскі дзеяч.
Удзельніца Гродзенскага гуртка беларускай моладзі. У Мінску супрацоўнічала з «Беларускай хаткай», працавала ў Мінскім аддзеле Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны. Ладзіла батлеечныя вечарынкі, спрабавала арганізаваць выданне беларускіх падручнікаў. З 1923 года жыла ў Вільні. Аўтарка артыкулаў па сельскай гаспадарцы, пчалярстве і агародніцтве. У 1980-я гады вакол яе гуртавалася беларуская інтэлігенцыя (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Самым далёкі ад Зямлі аб’ект, які наведаў касмічны зонд, знаходзіцца на адлегласці 6,5 млрд км.
- Звычайны лапатанос найлепш сярод асятровых адаптаваўся да жыцця ў рэках з моцнай плынню.
- Толькі адзіны звон Віцебска перажыў пакаранне за забойства Іасафата Кунцэвіча.
- Пры спробе вызначыць этнічны склад Паўночна-Заходняга краю выявілі чарнарусаў, бужан, яцвягаў ды крывічоў.
- Нацысцкае падполле выкарыстоўвала пераклад дапаможніка савецкіх партызан.
- У творчасці Рыгора Барадуліна асабліва часта сустракаецца вобраз маці.
Актуальныя падзеі
- У Эфіопіі баевікі НФВТ і Фано пачалі сумеснае наступленне супраць урада. (23 верасня)
- Апублікавана апісанне новага віду каціных Leopardus tilcayo. (17 верасня)
- Вынесены прысуд косаўскаму лідару Хашыму Тачы, які абвінавачаны ў ваенных злачынствах. (16 верасня)
- Лявонцій (Тумоўскі) прызначаны апостальскім адміністратарам для вернікаў візантыйскага абраду ў Беларусі. (14 верасня)
Дзень у гісторыі
- 1791: У Вене адбылася прэм’ера апошняй оперы Моцарта «Чароўная флейта».
- 1892: Нарадзілася Зоська Верас, беларуская пісьменніца і грамадская дзяячка.
- 1901: У Францыі ўводзіцца абавязковая рэгістрацыя аўтамабіляў, якія могуць дасягаць хуткасці больш за 36 км/гадз.
- 1902: Запатэнтаваны штучны шоўк (віскоза).
- 1931: Нарадзіўся Ніл Гілевіч, дзеяч беларускай культуры, пісьменнік, літаратуразнавец, перакладчык.
- 1935: Адкрыта плаціна Гувера на рацэ Каларада ў ЗША.
- 1938: Падпісана Мюнхенскае пагадненне аб падзеле Чэхаславакіі.
- 1939: Уладзіслаў Сікорскі ўзначаліў польскі эмігранцкі ўрад (у Францыі).
- 1965: У выніку путчу лідар Інданезіі Сукарна адхілены ад рэальнага кіраўніцтва краінай; уладу захапіў генерал Сухарта.
- 1989: У Мінску ўпершыню прайшоў «Чарнобыльскі шлях».
- 2022: У Маскве адбылася цырымонія падпісання дагавораў аб далучэнні да Расіі ДНР, ЛНР, Запарожскай і Херсонскай абласцей.
Вікістужка
- 27 верасня 2026 — Абвешчаны пераможцы ў конкурсе «Вікі любіць вёскі».
- 24 ліпеня 2026 — У Беларускай Вікіпедыі створаны 265 000-ы артыкул.