Галоўная старонка
|
Мяцеж Глінскіх — выступленьне групы князёў пад кіраўніцтвам Міхала Львовіча Глінскага ў 1508 годзе, якое стала вынікам змаганьня за ўладу ў Вялікім Княстве Літоўскім паміж дзьвюма групоўкамі шляхты ў апошнія гады княжаньня Аляксандра Ягайлавіча. Беспасярэдняй прычынай пачатку мяцяжу стала адхіленьне ад пасад Міхала Глінскага новым вялікім князем літоўскім Жыгімонтам Старым пад уплывам чутак, пашыраных асабістым ворагам Глінскага Янам Забярэзінскім. Па няўдачы мірнага разьвязаньня справы ў судзе Глінскі й яго прыхільнікі, якімі пераважна былі сябры клану Глінскіх, паднялі мяцеж. Празь некаторы час мяцежнікі перайшлі на службу да вялікага князя маскоўскага Васіля III, тым самым зьмяніўшы існасьць выступленьня, ператварыўшы яго ў частку маскоўска-літоўскай вайны 1507—1508 гадоў. Агульная няўдача дзеяньняў мяцежнікаў і маскоўскіх войскаў прывяла да таго, што згодна зь мірнай дамовай, Глінскія й іх прыхільнікі атрымалі права выехаць у Маскву з усёй рухомай маёмасьцю, але іх валоданьні былі канфіскаваныя. «Гараватка» — трылёгія Кастуся Акулы, якая выдадзеная ў Канадзе беларускім клясычным правапісам. Складаецца з трох кніг: «Дзярлівая птушка» (1965), «Закрываўленае сонца» (1974) і «Беларусы, вас чакае зямля» (1981). Усе часткі выйшлі ў друк у выдавецкай суполцы «Пагоня» (Таронта). У кнігах трылёгіі паказана жыцьцё вёскі на Глыбоччыне. Падзеі адбываюцца ў час розных акупацыяў (польскай, бальшавіцкай, гітлераўскай). У цэнтры частак знаходзіцца лёс сям’і Бахмачоў. Трылёгія разглядаецца крытыкамі як эпічнае палатно, яе параўноўваюць з палескай хронікай Івана Мележа. Напісаная яркай й сакавітай мовай. Раман прасякнуты нацыянальнай ідэяй, захаваньнем родных каранёў беларускага народу, мае дакумэнтальную й аўтабіяграфічную аснову. У трылёгіі разглядаюцца розныя пытаньні, як палітычныя, так і філязофскія, зьвязаны паміж сабой агульнае й прыватнае, народнае й асабовае. |
Актуальныя падзеі
Памерлі: Крэйг Вэнтэр (79 гадоў)
Гэты дзень у гісторыі Нарадзіліся Архіў · Сёньня 3 лістапада 2026 году · Абнавіць гэтую старонку Ці ведаеце вы... З новых артыкулаў (1 - 30 верасьня 2026 году)
|
| Вікізьвесткі Вольная база ведаў |
Вікікнігі Падручнікі і дапаможнікі |
Вікікрыніцы Вольныя дакумэнты |
Вікіслоўнік Слоўнік і тэзаўрус |
Вікісховішча Сховішча вольных файлаў |
Вікіцытатнік Калекцыя цытатаў | ||||||
| МэдыяВікі Распрацоўка вольных праграмаў |
Мэта-вікі Каардынацыя ўсіх праектаў Вікімэдыі |
Віківандроўкі (анг.) Вольныя турыстычныя даведнікі |
Віківіды (анг.) Слоўнік біялягічных відаў |
Віківэрсытэт (анг.) Вольны ўнівэрсытэт |
Вікінавіны (анг.) Вольныя навіны |




