Асака
| Асака | |||||||||||||||||||
| Асака варсістая (Carex hirta), тыпавы від роду | |||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
|
Carex L. (1753) | |||||||||||||||||||
| Сінонімы | |||||||||||||||||||
| Тыпавы від | |||||||||||||||||||
| Арэал | |||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||
Асака (Carex) — род кветкавых раслін сямейства Асаковыя (Cyperaceae).
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовыя травяністыя аднадомныя, радзей двухдомныя расліны з падоўжанымі ці ўкарочанымі карэнішчамі, утвараюць рыхлыя або шчыльныя дзернавіны і купіны. Сцябло суцэльнае, трохграннае, зрэдку амаль цыліндрычнае з вузламі каля асновы, часцей бязлістае. Лісце лінейнае з вострашурпатымі краямі, ніжняе лускападобнае, рознай афарбоўкі. Кветкі аднаполыя, дробныя, адзінкавыя ці ў коласападобных суквеццях. Плод — падобны на арэшак, трохгранны або пукаты, у мяшочку рознай формы (важная сістэматычная прыкмета).
Віды
[правіць | правіць зыходнік]У сусветнай флоры налічваецца каля 1500 відаў (паводле іншых даных — да 2500). Пашырана на ўсіх кантынентах, акрамя Антарктыды. Большасць відаў трапляецца ў Паўночным паўшар’і, пераважна ва ўмераным і халодным паясах. На тэрыторыі Беларусі большасць відаў расце ў лясных, балотных і прыбярэжна-водных фітацэнозах; некаторыя — дамінанты ў раслінных згуртаваннях: асака вострая (Carex acuta), асака вастраватая (Сагех acutiformis), асака дрыжнікавая, асака валасістая (Carex pilosa), асака бутэлечная (Carex rostrata), асака пузыраватая (Carex vesicaria) і інш.; ля дарог трапляюцца асака касматая (Carex comans), асака заечая (Carex leporina), асака суседняя (Carex contigua) і асака чорная (Carex nigra).
Асака — асноўны торфаўтваральнік на нізінных і пераходных балотах. Большасць яе відаў кармавыя расліны, некаторыя — лекавыя, дэкаратыўныя, тэхнічныя.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]У артыкуле або раздзеле ёсць спіс крыніц або спасылак, але крыніцы асобных сцвярджэнняў няясныя, бо не ўжыты зноскі. |
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Асака // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. Скуратовіч А.. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Сarex L. — Осока // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 361, 369—384. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Осока — род Carex: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)