Каалін
| Каалін | |
|---|---|
| Небяспека | kaolin exposure[d] |
| Матэрыял | kaolinite[d] і сілікаты |
| Атрыманыя ўзнагароды |
горная парода года[d] (2013) |
| Хімічная формула | Al₂H₄O₉Si₂[1] |
| Vapor pressure | 0 ± 1 мм рт.сл.[2] |
| NIOSH Pocket Guide ID | 0364 |
| Time-weighted average exposure limit | 5 ± 1 mg/m³[2], 10 ± 1 mg/m³[2] і 15 ± 1 mg/m³[2] |
| Маса | 0 кг[3] |

Каалі́н, белая гліна — асадкавая горная парода, складзеная галоўным чынам з каалініту, часам з дамешкамі пясчанага матэрыялу (кварц, слюда, палявы шпат і інш.). Назва паходзіць ад назвы мясцовасці Каалінь у правінцыі Цзянсі ў Кітаі, дзе ўпершыню быў знойдзены каалін.
Колер кааліну белы, жаўтаваты, шараваты, у выпадку наяўнасці арганічных дамешкаў — да чорнага. У сухім стане кавалкавая, слаба звязаная, тлустая навобмацак парода. Пры ўвільгатненні малапластычная. Валодае высокай вогнетрываласцю.
Месцараджэнні
[правіць | правіць зыходнік]Каалін здабываюць у Вялікабрытаніі (Карнуол), Германіі (каля Дрэздэна), Чэхіі (наваколле горада Карлавы Вары), ЗША (штат Джорджыя), на Урале, у Казахстане, на Украіне і інш.[4]
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Найбольшую колькасць кааліну (да 50 % здабычы) спажывае цэлюлозна-папяровая прамысловасць у якасці напаўняльніка, вызначаючага якасць паперы. Каля 20 % кааліну выкарыстоўвае гумавая прамысловасць, 5—10 % фарфоравая і фаянсавая вытворчасць. Таксама каалін выкарыстоўваецца ў вытворчасці вогнетрывалых матэрыялаў, белага цэменту, будаўнічай і электратэхнічнай керамікі, у парфумерыі і медыцыне.
У хімічнай прамысловасці каалін выкарыстоўваецца ў якасці сыравіны пры атрыманні ультрамарыну[5][6], сернакіслага[6], хлорыстага алюмінію[7][6].
Зноскі
- ↑ PubChem Праверана 26 студзеня 2022.
- 1 2 3 4 http://www.cdc.gov/niosh/npg/npgd0364.html
- ↑ IN000998 Праверана 14 кастрычніка 2016.
- ↑ Каолин (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- ↑ Ультрамарин // Артыкул на сайце ХиМиК.ру (руск.)
- 1 2 3 Каолин Артыкул на сайце ХиМиК.ру (руск.)
- ↑ Алюминия хлорид // Артыкул на сайце ХиМиК.ру (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Хімічны слоўнік навучэнца: Дапам. для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макарэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 109. — 287 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Каолин (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Каолин Артыкул на сайце ХиМиК.ру (руск.)
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каалін