Луіс Пара
| Луіс Пара | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
7 ліпеня 1978 (48 гадоў) |
||||||
| Імя пры нараджэнні | ісп.: Luis Eduardo Parra Rivero | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Партыя | |||||||
Луіс Эдуарда Пара Рывера (ісп.: Luis Eduardo Parra Rivero; нар. 7 ліпеня 1978) — венесуэльскі палітык, старшыня Нацыянальнай асамблеі Венесуэлы (з 2020 па 2021).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пара быў дэпутатам ад партыі «За справядлівасць».
У снежні 2019 года ён стаў фігурантам карупцыйнага скандалу ў праграме мясцовых камітэтаў па забеспячэнні і вытворчасці (CLAP) пры ўрадзе Нікаласа Мадура[1]. Пара адхіліў абвінавачванні[1]. Пасля таго, як расследаванне было апублікавана, ён, Хасэ Брыта, Конрад Перэс і Хасэ Грэгорыа Нар’ега былі пазбаўленыя дэпутацкіх месцаў і выключаны са сваіх партый[2].
5 студзеня 2020 года адбыліся выбары дэпутатаў венесуэльскай Нацыянальнай асамблеі. Падчас гэтага таксама вызначаўся старшыня асамблеі.
Пару, якому раней быў забаронены доступ у заканадаўчыя палаты, быў прадастаўлены дазвол абірацца, у той час як іншыя прадстаўнікі апазіцыі былі пазбаўлены права балатавацца. Да Пары далучыліся дэпутаты Нацыянальнай асамблеі, верныя Мадура[3]. Было праведзена паспешлівае галасаванне, і ён быў абвешчаны старшынёй парламента[4]. Апазіцыя паведаміла, што кворум не быў дасягнуты і галасы не былі падлічаныя[5]. Паліцэйскія сілы заблакавалі доступ да парламента апазіцыянерам і СМІ. Асобнае пасяджэнне было праведзена за межамі будынка Нацыянальнай асамблеі, дзе 100 з 167 дэпутатаў пераабралі Хуана Гуайдо кіраўніком парламента[5].
Урад Нікаласа Мадура паведаміў, што 140 з 167 дэпутатаў Нацыянальнай асамблеі прагаласавалі за Пару[6]. У публічным выступе Мадура абвясціў, што Пара быў прызначаны новым старшынёй Нацыянальнай асамблеі[7] і што парламент падтрымаў гэтае рашэнне[8]. Адносна незадаволенасці апазіцыі, якая спрабавала ўвайсці ў федэральны заканадаўчы орган, Мадура сказаў, што «калі Гуайдо не захацеў увайсці ў яго, гэта таму, што ў яго не было галасоў», адзначыўшы, што самаабвешчанаму лідару Венесуэлы і яго прыхільнікам было забаронена вылучацца ў дэпутаты[8]. Калі рэпарцёры пыталі Пару аб афіцыйным падліку галасоў, ён сказаў, што інфармацыя па ім «недаступная» і не абвешчаная дата яго апублікавання[9].
З-за палітычнага крызісу ў Венесуэле і двоеўладдзя, Пара знаходзіўся ў канфлікце з Хуанам Гуайдо з нагоды таго, хто з’яўляўся старшынёй парламента[10][11].
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 ¿Quién es el diputado Luis Parra?(нявызн.)(недаступная спасылка). La Patilla (5 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2020. Праверана 5 студзеня 2020.
- ↑ Venezuela: denuncian a siete diputados de corrupción Архівавана 21 снежня 2019.
- ↑ Vándalos accedieron a patadas hasta equipos de sonido de la AN para que Parra hablara (Video)(нявызн.)(недаступная спасылка). La Patilla (5 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2020. Праверана 5 студзеня 2020.
- ↑ Golpe del régimen de Maduro: Bloqueó el ingreso de la oposición a la AN e instaló a Luis Parra como su presidente(нявызн.)(недаступная спасылка). La Patilla (5 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2020. Праверана 5 студзеня 2020.
- 1 2 Sánchez, Fabiola. Guaidó blocked from congress as Venezuelan conflict deepens. Associated Press (5 студзеня 2020). Праверана 6 студзеня 2020.
- ↑ Luis Eduardo Parra has been elected president of #Venezuela's National Assembly with 140 legitimate votes. Telesur (5 студзеня 2020). Праверана 5 January 2020.
- ↑ Maduro reconoció a Luis Parra como "presidente" de la Asamblea Nacional(нявызн.)(недаступная спасылка). La Patilla (5 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2020. Праверана 5 студзеня 2020.
- 1 2 Maduro insultó el criterio de los venezolanos y afirmó que "en la AN decidió la oposición"(нявызн.)(недаступная спасылка). La Patilla (5 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2020. Праверана 5 студзеня 2020.
- ↑ Ellsworth, Brian (7 January 2020). Little-known Venezuela legislator becomes Maduro's choice for opposition leader. Reuters(англ.). Праверана 2020-01-07.
{{cite news}}: Папярэджанні CS1: url-status (спасылка) - ↑ Cohen, Corina Pons and Luc. Venezuela's ruling Socialists seize congress, defiant opposition re-elects Guaido. U.S. (6 студзеня 2020). Праверана 6 студзеня 2020.
- ↑ Two Venezuela lawmakers declare themselves Speaker [брытанская англійская]. 2020-01-06. Праверана 2020-01-06.