Эфы
Выгляд
| Эфы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Пясчаная эфа (Echis carinatus) | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Echis Merrem, 1820 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Э́фы (Echis) — род ядавітых змей з сямейства гадзюкавых. Распаўсюджаны ў гліністых і пясчаных пустынях і паўпустынях. 5 відаў у пустынях Паўночнай Афрыкі, Паўднёва-Заходняй, Паўднёвай і Сярэдняй Азіі.
Даўжыня да 80 см. Луска па баках тулава з зубчастымі рэбрышкамі, якія пры згортванні змяі ў кольцы выдаюць характэрны шоргатавы гук. На галаве рабрыстая луска з крыжападобным малюнкам. На хвасце знізу рад шчыткоў. Афарбоўка шараватая або бураватая з малюнкам са светлых зігзагападобных палос.
Кормяцца дробнымі пазваночнымі, насякомымі, павукамі. Укус эфы можа быць смяротны для жывёл і чалавека.
Віды
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 195. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Эфы (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Змеи Архівавана 8 лістапада 2013. // Энцыклапедыя Кругасвет (руск.)