Перайсці да зместу

Adult Swim

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Adult Swim
Выява лагатыпа
Краіна
Зона вяшчання Image ЗША
Мова вяшчання англійская і іспанская
Цэнтр кіравання Атланта, ЗША
Фармат выявы 1080i (HDTV)
Тэматыка канала Мультыплікацыя для дарослых
Дата пачатку вяшчання 1 верасня 1999
Заснавальнік Cartoon Network
Уладальнік Warner Bros. Discovery
Роднасныя каналы
Сайт adultswim.com (англ.)
Анлайн
Стрымінгавы
сэрвіс
HBO Max 

Adult Swim ([adult swim] або скарочана [as]) — амерыканскі тэлевізійны праграмны блок для дарослай аўдыторыі, які быў задуманы, першым праграмным кіраўніком Cartoon Network, Майклам Лаза[1].

Праграма блока ўключае мультыплікацыйныя серыялы розных стыляў і жанраў, разлічаныя пераважна на дарослую аўдыторыю. У сетцы прадстаўлены арыгінальныя праекты — асабліва камедыйныя і серыялы-баявікі[2], — а таксама купленыя кароткаметражныя фільмы, якія звычайна дэманструюцца з мінімальнай цэнзурай або без яе[3]. Фармаваннем праграмнага змесціва Adult Swim займаецца студыя Williams Street. Выходзіць у эфір канала Cartoon Network у вячэрні і начны час, а таксама у прайм-тайм[4][2].

Adult Swim быў запушчаны 2 верасня 2001 года і хутка стаў вядомы, дзякуючы трансляцыі мультыплікацыйных сіткомаў, поўнаметражнай мультыплікацыяй для дарослых, пародый, сатыр, мак’юментараў, скетч-камедый і пілотных выпускаў[5][6][7]. Многія яго праграмы адрозніваюцца эксперыментальнай эстэтыкай, правакацыйнасцю, імправізацыйным падыходам і сюррэалістычным стылем[2]. Сетка супрацоўнічала з рознымі студыямі, вядомымі сваімі абсурднымі і нестандартнымі камедыйнымі праектамі[8]. Таксама блок транслюе японскае анімэ і амерыканскую экшан-анімацыю. З мая 2012 года падобныя праграмы звычайна выходзяць у суботнім начным блоку Toonami[9][10][11].

Акрамя тэлевізійнай дзейнасці, Adult Swim мела ўласнае гульнявое падраздзяленне Adult Swim Games, якое дзейнічала да 2026 года[12][13].

Пасля запуску Adult Swim першапачаткова выходзіў выключна ў начны час[14]. У 2008 годзе блок пачаў паступова пашырацца ў прайм-тайм, а ў 2014 час яго быў перанесены на 20:00 па ўсходнім і ціхаакіянскім часе[15][16]. Імкнучыся выкарыстаць дарослую аўдыторыю, якая глядзела Cartoon Network днём, Adult Swim яшчэ больш павялічыў эфірны час: з мая 2023 года трансляцыя пачыналася ўжо а 19:00 у будныя дні і па суботах. Пасля змяненняў блок быў дадаткова пашыраны — з 28 жніўня 2023 года яго эфір пачынаецца ў 17:00, у выніку чаго працягласць штодзённага вяшчання пераўзышла працягласць Cartoon Network[2].

Год Назва
2000-2015 Aqua Teen Hunger Force
2017 Apollo Gauntlet
2003-2018 The Venture Bros.
2011-цяпер Off The Air
2005-2014 The Boondocks
1999-2004 Home Movies
2018-цяпер The Shivering Truth
2008-2016 Childrens Hospital
2018-2019 Hot Streets
2010-цяпер Check It Out! with Dr. Steve Brule
2004-2014 Perfect Hair Forever
2008, 2011-2015 China, IL
1994-2008 Space Ghost: Coast to Coast
2019-2021 Lazor Wulf
2005-2007 Lucy, The Daughter of the Devil
2018-цяпер Ballmastrz 9009
2006-2012 Металапакаліпсіс[en]
2013-2019 Mr. Pickles
2005-2008 Moral Orel
2000-2005 Sealab 2021
2001 The Oblongs
2005-цяпер Squidbillies
2005-2007,
2018, 2020
12 oz. Mouse
2010-2017 Mary Shelley’s Frankenhole
2013-цяпер Рык і Морці
2005-цяпер Robot Chicken
2017 Самурай Джэк
2016 Brad Neely’s Harg Nallin' Sclopio Peepio
2004-2005 Stroker and Hoop
2007-2014 Superjail
2009-цяпер Infomercials
2019-2020 Tigtone
2007-2010 Tim and Eric Awesome Show, Great Job!
2004-2006 Tom Goes to the Mayor
2006-2008 Frisky Dingo
2000-2007 Harvey Birdman, Attorney at Law
2000-2003 The Brak Show
2012-цяпер The Eric Andre Show
Год Назва Праваўладальнік
2005-цяпер American Dad! FOX
1999-цяпер Грыфіны FOX
1999-цяпер Футурама FOX
1997-2010 King of the Hill FOX


  1. ↑ Fred Seibert. Dinner at [adult swim.] (англ.). Archives.frederatorblogs.com (12 верасня 2007). Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2015. Праверана 10 мая 2026.
  2. 1 2 3 4 Swimpedia - 2003 (англ.). sites.google.com. Праверана 10 мая 2026.
  3. ↑ Tooned to adults (англ.). Chicago Tribune (3 лістапада 2002). Праверана 10 мая 2026.
  4. ↑ Bernstein, Paula. Cartoon Net dives into ‘Adult Swim’ (англ.). Variety (12 чэрвеня 2001). Праверана 10 мая 2026.
  5. ↑ Esposito, Maria. US Renaissance for Adult Animation (англ.). C21media (19 мая 2003). Архівавана з першакрыніцы 1 жніўня 2017. Праверана 10 мая 2026.
  6. ↑ Robins, J. Max. TV Guide Online – [Robins Report] (англ.)(недаступная спасылка). TV Guide (15 жніўня 2001). Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2001. Праверана 10 мая 2026.
  7. ↑ The Daily Ghost Planet (англ.). lustforlunch.com. Праверана 10 мая 2026.
  8. ↑ Donnelly, Caroline. Thinking small (англ.). Channelweb.co.uk (4 лістапада 2011). Праверана 10 мая 2026.
  9. ↑ Furman, Phyllis. Cartoon Network on Rise Popular Shows Put Nick in Rival's Edge (англ.). New York Daily News (8 лістапада 1999). Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2017. Праверана 10 мая 2026.
  10. ↑ Marks, Peter. After 14 Years, One Network For Children Refocuses . . . While Another, at 5, Gets Wackier Than Ever (англ.). The New York Times (27 ліпеня 1997). Праверана 10 мая 2026.
  11. ↑ Julie Muncy The New Serialized 'Samurai Jack' Is the Best Revival on TV(англ.) // Wired. — ISSN 1059-1028.
  12. ↑ Williams, Mike. Adult Swim Brings "Marketing Muscle" to Great Indie Games (англ.)(недаступная спасылка). USgamer (13 верасня 2013). Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2020. Праверана 10 мая 2026.
  13. ↑ [Midway bags Adult Swim license @ Gaming Target]. www.gamingtarget.com. Праверана 10 мая 2026.
  14. ↑ Bernstein, Paula. Cartoon Net dives into ‘Adult Swim’ (англ.). Variety (12 чэрвеня 2001). Праверана 10 мая 2026.
  15. ↑ Ball, Ryan. Adult Swim Expands with King of the Hill (англ.). Animation Magazine (5 лістапада 2008). Праверана 10 мая 2026.
  16. ↑ Littleton, Cynthia. Adult Swim Block To Expand By One Hour, Cartoon Net Amps Digital Content (англ.). Variety (3 лютага 2014). Праверана 10 мая 2026.