The Night Before
| The Night Before | ||||
|---|---|---|---|---|
| Песня | ||||
| Выканаўца | The Beatles | |||
| Альбом | Help! | |||
| Дата выпуску | 6 жніўня 1965 | |||
| Дата запісу | 17 лютага 1965 | |||
| Жанр | поп-рок[1] | |||
| Мова песні | англійская[2] | |||
| Працягласць | 2:33 | |||
| Лэйбл | EMI, Parlophone, Capitol | |||
| Аўтар | Ленан — Мак-Картні | |||
| Кампазітар | ||||
| Прадзюсар | Джордж Марцін | |||
| Трэк-ліст альбома «Help!» | ||||
|
||||
«The Night Before» (з англ. — «Мінулай ноччу») — песня гурта The Beatles, якая ўпершыню з'явілася на альбоме «Help!» у 1965 годзе. Песня напісана Полам Мак-Картні (прыпісана Джону Ленану і Полу Мак-Картні) і была запісана 17 лютага 1965 года. Песня гучыць у аднайменным фільме.
Песня
[правіць | правіць зыходнік]Характэрнай рысай песні з'яўляецца электрычнае фартэпіяна, на якім грае Ленан. Асноўную музычную партыю вядзе Мак-Картні, тады як Ленан і Харысан спяваюць падгалоскі ў канцы кожнага радка («Aaah the night before…»). Пасля другога паўтарэння рэфрэну гучыць гітарнае сола ў выкананні Харысана (яно ж паўтараецца ў скарочаным выглядзе ў канцы песні).
Тэкст песні прадстаўляе сумненні маладога чалавека, які пераймаецца праз свае стасункі з дзяўчынай: «Мінулай ноччу, калі мы развіталіся, у тваіх вачах было каханне, а сёння я бачу, што ты перадумала; паводзь сябе са мной гэтак жа, як і мінулай ноччу…».
У запісе ўдзельнічалі
[правіць | правіць зыходнік]- Пол Мак-Картні — двойчы запісаны і зведзены асноўны вакал, бас-гітара, сола-гітара
- Джон Ленан — падгалоскі, электрычнае фартэпіяна
- Джордж Харысан — падгалоскі, сола-гітара
- Рынга Стар — ударныя
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]- У самым пачатку песні (на пятай-шостай секундах) чуецца некалькі гітарных нот, хутчэй за ўсё ўзятых памылкова, але, тым не менш, яны гучаць даволі арганічна з асноўнай тэмай.
- Пры апошнім паўтарэнні прыпева песні выразна чуецца, як Мак-Картні ў пачатку фразы Were you telling… на адной з дарожак (яго голас запісаны двойчы і зведзены ў адну партыю) спявае We замест Were — відавочна, ён пераблытаў гэты радок з іншым радком прыпева We said our goodbyes…
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ The Night Before review(недаступная спасылка). Allmusic.com. Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2011. Праверана 12 ліпеня 2017.
- ↑ (unspecified title) Праверана 14 студзеня 2019.
- 1 2 ISWC Network Праверана 13 жніўня 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Тэкст песні Архівавана 25 студзеня 2021.
- Нататкі Alan W. Pollack пра песню The Night Before (англ.) Архівавана 8 жніўня 2025.
- Біблія Бітлз — The Night Before