Перайсці да зместу

Ziferblat

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ziferblat
Image
Асноўная інфармацыя
Жанр альтэрнатыўны рок
Гады 2015 — цяпер
Краіна Image Украіна
Горад Кіеў
Мовы песень украінская, англійская
Лэйбл geisha ninja samurai
Склад
  • Данііл Ляшчынскі
  • Валянцін Ляшчынскі
  • Фёдар Хадакоў
Былыя
ўдзельнікі
  • Яўген Шаўчэнка
  • Валянцін Алейнік
  • Віктар Нікаленка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ziferblat (бел. Цыферблат) — украінскі музычны гурт, які складаецца з трох удзельнікаў: Данііла Ляшчынскага (саліст), Валянціна Ляшчынскага (гітарыст) і Фёдара Хадакова (барабаншчык)[1]. Гурт прадставіць Украіну на конкурсе песні «Еўрабачанне-2025» з песняй «Bird of Pray» (бел. «Птах малітвы») у Базелі, Швейцарыя.[2].

Першы міні-альбом «Кіносеанс» (бел. «Кінасеанс») выйшаў у снежні 2017 года. У 2019 годзе гурт выпусціў сінгл «Вночі» (бел. «Уначы»). У тым жа годзе «Цыферблат» прыняў удзел у тэлевізійным конкурсе «Х-фактар», дзе выканалі вышейзгаданы сінгл.

У 2022 годзе «Цыферблат» прадставіў кліп на песню «Земля» (бел. «Зямля»), які быў добра успрыняты публікай. У кастрычніку таго ж года стала вядома, што гурт увайшоў у лонг-ліст Нацыянальнага адбору на конкурс песні «Еўрабачанне-2023», але не трапіў у шорт-ліст. У лістападзе выйшаў сінгл «Для чого ты прийшла» (бел. «Навошта ты прыйшла») — другі з будучага альбома «Перетворення» (бел. «Пераўтварэнне»). У лютым 2023 года выйшаў фінальны, трэці сінгл з альбома— «Диско-Фанко Терапія» (бел. «Дыска-Фанка Тэрапія»). Сам альбом выйшаў 7 красавіка 2023 года і быў прэзентаваны на сольным канцэрце 22 красавіка. Альбом змяшчае 13 песень, напісаных пераважна ў перыяд з 2019 па 2020 год. Па словах артыстаў, канцэпцыя альбома заключаецца ў тым, што ён паказвае іх развіццё ад падлеткавага ўзросту да сталасці[3][4]:

« Адзінае пераўтварэнне адбываецца на стыку падлеткавага ўзросту і сталення. Пра гэта і наш альбом. Пра станаўленне. »

У верасні таго ж года «Цыферблат» стаў пераможцам прэміі «Muzvar Awards» у намінацыі «Лепшыя новыя імёны альтэрнатыўнай музыкі».

У 2024 годзе гурт выйшаў у фінал Нацыянальнага адбору на Еўрабачанне 2024 з песняй «Place I Call Home»[5]. У агульным заліку «Цыферблат» заняў 2 месца, атрымаўшы 11 балаў ад журы і 8 балаў ад гледачоў.

У сакавіку 2024 года гурт правёў два канцэрты ў Кіеве ў клубе Atlas, білеты на якія былі цалкам распраданы[6]. Пасля гэтага гурт правёў свой першы тур па Украіне, які складаўся з 11 канцэртаў[7]. У снежні таго ж года гурт выпусціў сумесную песню з Tember Blanche пад назвай «Дотепер і Назавжди» (бел. «Цяпер і Назаўжды»).

Гурт мае назву для сваіх слухачоў: яны называюць сябе «зефіркамі». Назва была выбрана сумесна слухачамі і удзельнікамі гурта і паходзіць ад слова «Ziferblat»[8].

Бачанне сваёй творчасці

[правіць | правіць зыходнік]

Нягледзячы на тое, што многія слухачы і журналісты адносяць гурт да шэрагу жанраў: ад прог-року да поп-музыкі, самі удзельнікі гурту не звязваюць сябе з нейкім пэўным жанрам і не жадаюць працаваць толькі ў адным музычным кірунку[9].

«Цыферблат» надае вялікую ўвагу візуальнаму складальніку сваёй творчасці і старанна працуе над кліпамі, вобразамі і вокладкамі альбомаў.

У сваіх песнях гурт часта звяртаецца да твораў сусветнай літаратуры, спалучаючы асабістыя гісторыі з прачытанымі. Такім чынам, песня «Твоє Ім’я» (бел. Тваё імя) натхнёная гераіняй Рэмедыёс з «Сто гадоў адзіноты» Габрыэля Гарсія Маркеса[10]. Нягледзячы на гэта, каментуючы свой дэбютны альбом, хлопцы адзначылі[11]:

« Нам не хочацца, каб нас успрымалі, як якіх-небудзь вялікіх канцэптуалістаў, інтэлектуалаў, які намагаюцца данесці нешта дужа важнае для падсвядомасці. Не. Я хачу, каб людзі слухалі гэтыя песні асобна. Гэта поп-музыка. Мы не зашораныя цынікі і ўсё такое. Мы хочам быць даступнымі для людей, якія проста любяць слухаць песні. »
Сапраўднае імя Дата нараджэння Становішча ў групе
Данііл Ляшчынскі 15 листопада 1996 Саліст
Валянцін Ляшчынскі 15 листопада 1996 Гітарыст
Фёдар Хадакоў 28 лютого 1998 Барабаншчык

Студыйныя альбомы

[правіць | правіць зыходнік]
Год Альбом
2023 Перетворення
2025 Of Us
Год Альбом
2017 Кіносеанс
год Песня
2019 год «Вночі»
2022 год «Земля»
2022 год «Для чого ти прийшла»
2023 год «Диско-Фанко Терапія»
2024 год «Place I call home»
2024 год «Літаки»
2024 год «Друг „Дім Звукозапису“»
2024 год «Дотепер і назавжди»
2025 год «Bird of Pray»
2025 «Будь здоров»
2025 «Незрівнянний світ краси»

Узнагароды і намінацыі

[правіць | правіць зыходнік]
Год Намінаваны Намінацыя Прэмія Вынік
2022 «Земля» (рэжысёр Сямён Мазгавы) Лепшыя касцюмы Prague Music Video AwardsПерамога
Лепшае рок-музычнае відэа Budapest Movie AwardsГанаровая ўзнагарода
Лепшае рок-музычнае відэа Best Music Video AwardsПерамога
2023 Ziferblat New Connect — Лепшыя новыя імёны ў альтэрнатыўнай музыцы Muzvar AwardsПерамога
2024 Ziferblat Адкрыццё году YUNAНамінацыя
«Перетворення» Лепшы альбомНамінацыя
2025 Ziferblat Лепшы гурт Золота зоря ЛірумНамінацыя
  1. ↑ Українский Рок Гурт Циферблат. SkyRock. Праверана 6 жніўня 2023.
  2. ↑ Україну на "Євробаченні-2025" представить гурт Ziferblat (ВІДЕО) — Delo.ua (укр.). delo.ua (8 лютага 2025). Праверана 8 лютага 2025.
  3. ↑ Івась. Даніїл Лещинський, "Циферблат": про "Диско-фанко терапію" та гурт 5 Vymir. Суспільне (16 лютого 2023). Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2023. Праверана 15 жовтня 2023.
  4. ↑ Серж Хуцану. Київський гурт «Циферблат» – про альбом «Перетворення» та «неоромантизм» із Оболоні. The Village Україна (19 красавіка 2023). Праверана 6 жніўня 2023.
  5. ↑ suspilne. Суспільне провело жеребкування та презентувало пісні фіналістів Нацвідбору на Євробачення-2024 (англ.). corp.suspilne.media. Праверана 11 студзеня 2024.
  6. ↑ Оновлення сторінки Instagram гурту. Праверана 12 студзеня 2025.
  7. ↑ Гурт «Циферблат» анонсував свій перший всеукраїнський тур (англ.). open.ua. Праверана 12 студзеня 2025.
  8. ↑ Сторінка офіційного фан-клубу гурту. Праверана 12 студзеня 2025.
  9. ↑ «Циферблат» — спасіння української інтелігентної рок-музики. Велике інтерв’ю(недаступная спасылка). Слух (21 красавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2025. Праверана 12 студзеня 2025.
  10. ↑ Пісня за піснею: Ziferblat про дебютний лонгплей «Перетворення» (укр.). Лірум (12 красавіка 2023). Праверана 11 студзеня 2024.
  11. ↑ Київський гурт «Циферблат» – про альбом «Перетворення» та «неоромантизм» із Оболоні. The Village Україна (19 красавіка 2023). Праверана 11 студзеня 2024.