Галоўная старонка
|
Агенцтва гарантаванага пакрыцьця банкаўскіх укладаў (дэпазытаў) фізычных асобаў — арганізацыя ў структуры Нацыянальнага банку Беларусі, створаная ў сьнежні 2008 году ў адпаведнасьці з законам «Аб гарантаваным пакрыцьці банкаўскіх укладаў (дэпазытаў) фізычных асобаў». Асноўнай задачай Агенцтва зьяўляецца страхаваньне грашовых сродкаў фізычных асобаў у прынятых на ўлік банках і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях. На ўлік у ім абавязкова становяцца ўсе банкі краіны, якія прыцягваюць грашовыя сродкі насельніцтва ў дэпазыты.
З 31 ліпеня 2009 году пакрыцьцю падлягаюць 100% грашовых сродкаў на рахунках фізычных асобаў (за выняткам індывідуальных прадпрымальнікаў). Выплата адбываецца з уласных сродкаў Агенцтва, якія складаюцца са штоквартальных укладаў банкаў-удзельнікаў. Вяртаньне прыбыткаў у выглядзе адсоткаў ня ўскладзенае на Агенцтва і не рэглямэнтуецца законам. Сыстэмы страхаваньня ўнёскаў дзейнічаюць у шматлікіх краінах сьвету. Пры стварэньні беларускае арганізацыі за прыклад была ўзятая амэрыканская мадэль, у якой арганізацыя, што займаецца страхаваньнем сродкаў у банках, падкантрольная парлямэнту і ўраду. Самі банкі не прымаюць удзелу ў кіраваньні гэтым органам. «Кэршкаўская АЭС» — атамная электрастанцыя Славеніі, запушчаная ў студзені 1983 году ў Вэрбіне. На 2025 год забясьпечвала 20 % электраэнэргіі ў Славеніі і 16 % — у Харватыі. Была таварыствам з абмежаванай адказнасьцю ў адпаведнасьці з Пагадненьнем між урадамі Славеніі і Харватыі, заключаным у 2003 годзе. У роўных долях пастаўляла электраэнэргію ў Славенію і Харватыю. Працавала з пакрыцьцём усіх выдаткаў без прыбыткаў і стратаў. Пароўну належала славенскай «Ген энэргіі» і «Харвацкай электраэнэргетыцы». За 2005—2025 гады сярэднюю вытворчасьць электраэнэргіі павялічылі з 4,5 да 5,6 тэрават-гадзіна дзякуючы штогадоваму пераабсталяваньню. У кіраўніцтве пасады пароўну займалі супрацоўнікі са Славеніі і Харватыі. Звыш паловы супрацоўнікаў мелі вышэйшую асьвету. На канец 2020 году налічвалася 630 супрацоўнікаў, зь якіх 70 мелі дазвол на працу ў дыспэтчарскім пакоі. |
Актуальныя падзеі
Памерлі: Озі Осбарн (76 гадоў)
Гэты дзень у гісторыі Ці ведаеце вы... З новых артыкулаў (1—31 студзеня)
|
| Вікізьвесткі Вольная база ведаў |
Вікікнігі Падручнікі і дапаможнікі |
Вікікрыніцы Вольныя дакумэнты |
Вікіслоўнік Слоўнік і тэзаўрус |
Вікісховішча Сховішча вольных файлаў |
Вікіцытатнік Калекцыя цытатаў | ||||||
| МэдыяВікі Распрацоўка вольных праграмаў |
Мэта-вікі Каардынацыя ўсіх праектаў Вікімэдыі |
Віківандроўкі (анг.) Вольныя турыстычныя даведнікі |
Віківіды (анг.) Слоўнік біялягічных відаў |
Віківэрсытэт (анг.) Вольны ўнівэрсытэт |
Вікінавіны (анг.) Вольныя навіны |


