Санкт-Морыц
| Санкт-Морыц | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Швайцарыя | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Кантон | Граўбюндэн | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | |||||
| Вышыня НУМ | 1822 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 46°29′50″ пн. ш. 9°50′16″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць |
| ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 081 | ||||
| Паштовы індэкс | 7500 | ||||
| Нумарны знак | GR | ||||
| Сайт | gemeinde-stmoritz.ch (ням.) | ||||
| Санкт-Морыц на мапе Швайцарыі Санкт-Морыц | |||||
Санкт-Морыц (па-нямецку: Sankt Moritz) — горад-курорт у Швайцарыі. Месьціцца на паўднёвых схілах Альбульскіх Альпаў, ніжэй за пункт Піц-Наір (3056 м), з выглядам на пляскатую і шырокую ледавіковую даліну Верхняга Энгадына і возера Санкт-Морыц. У 1928 і 1948 гадах тут ладзіліся зімовыя Алімпійскія гульні.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прадметы абярэгу, мячы і іголкі бронзавага веку, знойдзеныя ля падножжа крыніц у Санкт-Морыцы, сьведчаць аб тым, што тут даўно жылі кельты. Санкт-Морыц упершыню згадваецца ў крыніцах блізу 1137—1139 гадоў. Вёска была названая ў гонар Сьвятога Маўрыцыя, раньняга хрысьціянскага сьвятога з паўднёвага Эгіпту, які, як кажуць, быў закатаваны ў III стагодзьдзі рымскім імпэратарам Максыміянам у Швайцарыі.

Пілігрымы падарожнічалі да Сьвятога Маўрыцы, дзе яны пілі ваду з добраславёнай і бурлівай крыніцы імя сьвятога ў надзеі на акрыяньня. У 1519 годзе папа Леў X абяцаў поўнае адпушчэньне грахоў кожнаму, хто зьдзейсьніць паломніцтва ў царкву крыніцы. У XVI стагодзьдзі былі складзеныя першыя навуковыя трактаты пра мінэральныя крыніцы Санкт-Морыцу. У 1535 годзе Парацэльс, вялікі практык натуральных лекаў, правёў некаторы час у Санкт-Морыцы.
Не зважаючы на тое, што летам места наведвалі некаторыя госьці, слава як курорт зьявілася ў верасьні 1864 году, калі піянэр гатэльнага бізнэсу ў Санкт-Морыцы Каспар Бадрут паўшоў у заклад з чатырма брытанскімі гасьцямі, якія мусілі былі прыехаць сюды зімой, і калі вёска ім не спадабаецца, ён павінен быў кампэнсаваць ім выдаткі на падарожжа. Гэта паклала пачатак ня толькі зімоваму турызму ў Санкт-Морыцы, але і зімоваму турызму ва ўсіх Альпах. У тым жа годзе ў вёсцы было адкрытае першае турыстычнае бюро ў Швайцарыі. Санкт-Морыц хутка пашыраўся ў канцы XIX стагодзьдзя. Першае электрычнае асьвятленьне ў Швайцарыі зьявілася ў 1878 годзе ў гатэлі «Кульм», а першы турнір па кэрлінгу на эўрапейскім кантынэнце адбыўся ў 1880 годзе[3]. Да 1896 году Санкт-Морыц стаў першай вёскай у Альпах, дзе пачалі працу электрычныя трамваі[3]. Першая лыжная школа ў Швайцарыі была адкрытая ў Санкт-Морыцы ў 1929 годзе[3].
Санкт-Морыц арганізоўваў зімовыя Алімпійскія гульні 1928 году і зноў у 1948 годзе. Тут шматкроць ладзіліся чэмпіянаты сьвету па гарналыжным спорце. Акрамя таго, тут арганізуюцца безьліч спаборніцтваў у розных відах спорту.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Arealstatistik Standard - Gemeinden nach 4 Hauptbereichen — Federal Statistical Office.
- ↑ Ständige Wohnbevölkerung nach Staatsangehörigkeitskategorie Geschlecht und Gemeinde; Provisorische Jahresergebnisse; 2018 — Federal Statistical Office, 2019.
- 1 2 3 History. Stmoritz.ch. Архіўная копія ад 27.12.2010 г.