Сэн-П’ер
Выгляд
| Сэн-П’ер | |||
| Населены пункт | |||
| |||
| Краіна | Францыя | ||
|---|---|---|---|
| Заморскае згуртаваньне | Сэн-П’ер і Мікелён | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча | 25 км² | ||
| Вышыня НУМ | 0—207 м | ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 46°46′40″ пн. ш. 56°10′40″ з. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | 5888 чал. (2011) | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Паштовы індэкс | 97502 | ||
| Сайт | mairie-stpierre.fr | ||
| Сэн-П’ер на мапе Сьвятога П’еру і Мікелону Сэн-П’ер | |||
Сэн-П’ер — сталіца заморскага францускага дэпартамэнту Сэн-П’ер і Мікелён, які знаходзіцца недалёка ад Ньюфаўндлэнду ў Паўночнай Амэрыцы. Сэн-П’ер самы вялікі горад дэпартамэнту.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Горад Сэн-П’ер знаходзіцца на востраве Сэн-П’ер. 90% вострава застаюцца незаселенымі.
Паселішчы на востраве знаходзяцца на паўночным узьбярэжжы затокі Баракоі, якая знаходзіцца ва ўсходняй частцы вострава Сэн-П’ер. Пры ўваходзе ў затоку знаходзяцца невялікія выспачкі.
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Насельніцтва Сэн-П’ер налічвае 5509 чалавек, большасьць зь якіх нашчадкі баскаў, брэтонцаў і нармандцаў. Асноўным заняткам насельніцтва зьяўляецца лоўля і пераапрацоўка рыбы. Прыбытак гораду складаецца з вывазу рыбы і морапрадуктаў.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Сэн-П’ер — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў