Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
18 мая 2026 года
263 503 артыкулы на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

«Загляне сонца і ў наша аконца» (арыгінальная назва «Загляне сонцэ и ў нашэ ваконцэ») — першая легальная беларуская выдавецкая суполка, існавала ў Санкт-Пецярбургу ў 1906—1914 (1916?) гадах.
Суполка да 1914 г. выдала 38 кніг (лічачы выданні кірыліцай і лацінкай як асобныя пазіцыі) сукупным накладам, больш як 100 тысяч. Акрамя таго, яна выдала больш як 20 розных паштовак з партрэтамі старадаўніх паэтаў і іншых дзеячаў культуры, гістарычнымі помнікамі, краявідамі і г.д. Суполка выцягнула з забыцця і папулярызавала найлепшыя творы беларускай літаратуры XIX ст., выдала першыя беларускія падручнікі, серыю сцэнічных твораў, дапаможнікі для гаспадароў, заахвочвала да творчасці маладых аўтараў і тым самым выдатна спрычынялася да фармавання новай беларускай літаратуры. Адначасна выпрацоўваліся і прынцыпы правапісу беларускай мовы, прынятыя пазней астатнімі выдаўцамі (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Камета 3I/ATLAS валодае самым вялікім эксцэнтрысітэтам арбіты з усіх адкрытых міжзоркавых аб’ектаў.
- Град выпадае з магутных кучава-дажджавых воблакаў.
- Грыбная скала ў Мальтыйскім архіпелагу насамрэч назвай не звязана з грыбамі.
- Імкненне грэчаскіх дзяржаў вызваліцца ад гегемоніі Спарты выклікала Карынфскую вайну.
- Рэгіянальныя гаворкі на Віленшчыне захавалі шмат старажытных рыс беларускай мовы.
- Бясконцая паводле задумы відэагульня «Pac-Man» з-за праграмнай памылкі абрываецца на 256 узроўні.
- У 2018 годзе камандай з двух лётчыкаў быў здзейснены першы беларускі кругасветны пералёт.
Выява дня
Актуальныя падзеі
- Ля Канарскіх астравоў пачалася эвакуацыя з судна MV Hondius, дзе зафіксавана ўспышка хантавіруса. (10 мая)
- Прэм’ер-міністрам Венгрыі абраны Петэр Мадзьяр. (9 мая)
- Аб’яднаныя Арабскія Эміраты выйшлі з АПЕК. (1 мая)
Дзень у гісторыі
- 1048: Нарадзіўся Амар Хаям, паэт і вучоны, найвялікшы астраном свайго часу.
- 1565: Турэцкія войскі пачалі аблогу Мальты.
- 1597: У Геранёнскім замку адбыўся шлюб паміж Станіславам Гаштольдам і Барбарай Радзівіл.
- 1792: Армія Расійскай імперыі перайшла мяжу Рэчы Паспалітай, распачаўшы вайну.
- 1906: У Пецярбургу заснава беларуская выдавецкая суполка «Загляне сонца і ў наша аконца».
- 1910: Памерла пісьменніца і асветніца Эліза Ажэшка.
- 1920: Парламент Ісландыі (Альтынг) прыняў Канстытуцыю.
- 1944: Праведзена дэпартацыя крымскіх татар у СССР.
- 1994: Архібіскуп Агасціна Маркета прызначаны нунцыем Апостальскай Сталіцы на Беларусі.
Вікістужка
- 12 красавіка 2026 — Падведзены вынікі конкурсу «WikiGap 2026 Belarus».
- 4 лютага 2026 — У Беларускай Вікіпедыі створаны 260 000-ы артыкул.