Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
20 мая 2026 года
263 564 артыкулы на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня
Збігнеў Прайснер (нар. 1955) — польскі кампазітар, адзін з найбольш выдатных кампазітараў кіно свайго пакалення. На працягу многіх гадоў шчыльна супрацоўнічаў з кінарэжысёрам Кшыштафам Кеслёўскім і сцэнарыстам Кшыштафам Пясевічам. Музыка, якую Прайснер напісаў да фільмаў Кеслёўскага «Дэкалог», «Падвойнае жыццё Веранікі», «Тры колеры: Сіні», «Тры колеры: Белы» і «Тры колеры: Чырвоны», прынесла яму сусветнае прызнанне.
Яго кампазітарскі стыль уяўляе сабой вольную форму танальнага неарамантызму, з заўважным уплывам Нікало Паганіні і Яна Сібеліуса. Збігнеў Прайснер падкрэслівае важнасць мелодыі ў музыцы і лічыць сучасную музыку, пазбаўленую мелодыі, штучнай (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Аснова плаўніка кісцяпёрых рыб уяўляе сабой мускулістую лопасць, унутры якой знаходзіцца моцны шкілет.
- Балтыйская града цягнецца ад Даніі на захадзе да Дзвіны на ўсходзе.
- У анамальна засушлівае і гарачае лета з Дзвіны ўдалося дастаць Барысаў камень, які лічыўся страчаным.
- Пасля вываду савецкіх войск з Афганістана ў краіне заставалася група ваенных спецыялістаў.
- Падчас прэзідэнцтва Джорджа Буша-малодшага ў Белым доме жыла Індыя.
- Калумбійскіх наймітаў на вайну ў Судане вербавалі падманам.
- Сэрвіс Discord быў папулярызаваны геймерамі.
Актуальныя падзеі
- Ля Канарскіх астравоў пачалася эвакуацыя з судна MV Hondius, дзе зафіксавана ўспышка хантавіруса. (10 мая)
- Прэм’ер-міністрам Венгрыі абраны Петэр Мадзьяр. (9 мая)
- Аб’яднаныя Арабскія Эміраты выйшлі з АПЕК. (1 мая)
Дзень у гісторыі
Сусветны дзень пчол
Куба — Дзень незалежнасці (1902)
Усходні Тымор — Дзень незалежнасці (2002)
- 1498: Васка да Гама дасягнуў паўднёва-заходняга берага Індыі.
- 1506: Памёр вялікі мараплавец Хрыстафор Калумб.
- 1654: На востраве Табага курляндскі капітан В. Моленс заснаваў калонію «Новая Курляндыя».
- 1954: Пачала вяшчанне беларуская секцыя Радыё «Вызваленне» (цяпер беларуская служба Радыё «Свабода»).
- 1962: Пушчаны Гомельскі тралейбус.
- 1980: Адкрыты новы павільён Цэнтральнага (Камароўскага) рынка ў Мінску.
- 1983: Першыя публікацыі пра вірус імунадэфіцыту чалавека.
- 2012: Здарылася моцнае землетрасенне ў Эміліі-Раманьі на поўначы Італіі.
- 2019: Уладзімір Зяленскі заступіў на пасаду Прэзідэнта Украіны.
Вікістужка
- 12 красавіка 2026 — Падведзены вынікі конкурсу «WikiGap 2026 Belarus».
- 4 лютага 2026 — У Беларускай Вікіпедыі створаны 260 000-ы артыкул.