Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
16 мая 2026 года
263 476 артыкулаў на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

Генацыд у Руандзе — масавыя забойствы, генацыд тутсі і памяркоўных хуту ў Руандзе, учыненыя народам хуту. Прыкладна за 100 дзён (з 7 красавіка 1994 года па сярэдзіну ліпеня) прыблізна 500 000—1 000 000 жыхароў Руанды былі забіты, што склала прынамсі 20 % насельніцтва краіны і 70 % папуляцыі тутсі ў Руандзе. Генацыд быў спланаваны членамі палітычных эліт, вядомымі як аказу, многія з якіх займалі пазіцыі на найвышэйшых узроўнях нацыянальнага ўрада. Выканаўцы паходзілі з шэрагаў арміі Руанды, нацыянальнай паліцыі (жандармерыі), праўрадавых міліцый, якія ўключалі ў сябе групоўкі Інтэрахамвэ і Імпузамугамбі, і грамадзянскай супольнасці хуту.
Генацыд меў доўгі і глыбокі ўплыў на Руанду і суседнія з ёй краіны (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Доказ у логіцы не стварае ісціннасці выказвання, а з’яўляецца спосабам яе выяўлення.
- Касмолагі мяркуюць, што разрэджаная плазма запаўняе прастору паміж галактыкамі.
- У Беларусі сустракаецца толькі адзін раслінаедны від божых каровак.
- Першая прафесійная опера, галоўнымі героямі якой сталі беларусы, была паказана ў 1784 годзе ў Нясвіжы.
- Зборнік шляхецкіх гавэндаў аўтарства Генрыка Жавускага лічыцца эталонным узорам гэтага жанру.
- Пасля выхада фільма «І бог стварыў жанчыну» актрыса Брыжыт Бардо набыла вядомасць.
- «Вялікі слоўнік беларускай мовы» змяшчае каля 223 тысяч слоў.
Актуальныя падзеі
- Ля Канарскіх астравоў пачалася эвакуацыя з судна MV Hondius, дзе зафіксавана ўспышка хантавіруса. (10 мая)
- Прэм’ер-міністрам Венгрыі абраны Петэр Мадзьяр. (9 мая)
- Аб’яднаныя Арабскія Эміраты выйшлі з АПЕК. (1 мая)
Дзень у гісторыі
- 1532: Томас Мор пакідае пасаду лорд-канцлера Англіі.
- 1636: У Бельску ўніяты ўчынілі пагром праваслаўных храмаў.
- 1674: Ян Сабескі абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім.
- 1686: Паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай падпісаны «Вечны мір», Расія атрымала Смаленшчыну, Чарнігаўшчыну і Кіеў.
- 1804: Напалеон I Банапарт абвешчаны імператарам.
- 1889: Упершыню апублікавана паэма «Тарас на Парнасе» (у газеце «Мінскі лісток»).
- 1916: Падпісана пагадненне Сайкса — Піко паміж урадамі Вялікабрытаніі, Францыі, Расіі аб размежаванні сфер інтарэсаў на Блізкім Усходзе.
- 1986: У Гродна адкрыты Дом-музей Максіма Багдановіча.
- 1999: Палітычная акцыя па выбарах Прэзідэнта Беларусі.
- 2005: Парламент Кувейта прыняў закон, згодна з якім жанчыны атрымалі поўныя выбарчыя правы.
- 2020: У Францыі арыштаваны Фелісьен Кабуга, адзін з галоўных абвінавачаных у датычнасці да генацыду ў Руандзе.
Вікістужка
- 12 красавіка 2026 — Падведзены вынікі конкурсу «WikiGap 2026 Belarus».
- 4 лютага 2026 — У Беларускай Вікіпедыі створаны 260 000-ы артыкул.