Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
21 мая 2026 года
263 601 артыкул на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня
![Фрагмент 1-га ліста да Карынфян на папірусе III стагоддзя (1 Кар 7:33—8:4, Папірус 15[en]).](https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/79/POxy1008_%281Co_7.33-8.4%29.jpg/120px-POxy1008_%281Co_7.33-8.4%29.jpg)
Гімн любові — фрагмент біблейскага 1-га ліста да Карынфян святога апостала Паўла. Гэта песня хвалы, а таксама спроба тлумачэння, што такое любоў, праз пералік яе рыс. Паводле апостала Паўла, дар любові надае сэнс і каштоўнасць усім астатнім духоўным дарам. Апостал Павел сцвярджае, што любоў — гэта імкненне да дабра і шчасця. Гэта прынясенне сябе ў бескарыслівы дар, сіла, якая пераадольвае эгаізм. Ён таксама падкрэслівае важнасць самой веры праз некрытычны давер.
«Гімн любові» таксама называюць «Песняй песняў Новага Запавету». Тэкст «Гімна любові» ў якасці біблейскага чытання часта суправаджае сакрамэнт шлюбу ў хрысціянскіх цэрквах. Фрагменты і асобныя цытаты, а таксама іх парафразы нярэдка выкарыстоўваюцца ў разнастайных мастацкіх творах, у тым ліку ў літаратуры, музыцы і кіно (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Самым далёкі ад Зямлі аб’ект, які наведаў касмічны зонд, знаходзіцца на адлегласці 6,5 млрд км.
- Звычайны лапатанос найлепш сярод асятровых адаптаваўся да жыцця ў рэках з моцнай плынню.
- Толькі адзіны звон Віцебска перажыў пакаранне за забойства Іасафата Кунцэвіча.
- Пры спробе вызначыць этнічны склад Паўночна-Заходняга краю выявілі чарнарусаў, бужан, яцвягаў ды крывічоў.
- Нацысцкае падполле выкарыстоўвала пераклад дапаможніка савецкіх партызан.
- У творчасці Рыгора Барадуліна асабліва часта сустракаецца вобраз маці.
Актуальныя падзеі
- СААЗ абвясціла аб надзвычайнай сітуацыі з-за эпідэміі ліхаманкі Эболы ў Ітуры (ДР Конга). (17 мая)
- Ля Канарскіх астравоў пачалася эвакуацыя з судна MV Hondius, дзе зафіксавана ўспышка хантавіруса. (10 мая)
- Прэм’ер-міністрам Венгрыі абраны Петэр Мадзьяр. (9 мая)
Дзень у гісторыі
- 1388: Заснаваны Кёльнскі ўніверсітэт.
- 1502: Жуан да Нова адкрыў востраў Святой Алены.
- 1712: Пётр I перанёс сталіцу Расіі з Масквы ў Санкт-Пецярбург.
- 1794: Загадам Тадэвуша Касцюшкі ўтворана Найвышэйшая нацыянальная рада — заканадаўчы і адміністрацыйна-выканаўчы орган паўстання 1794 года.
- 1900: Расійская імперыя анексавала Маньчжурыю.
- 1963: Залман Шазар заступіў на пасаду прэзідэнта Ізраіля.
- 1974: Пушчаны Наваполацкі трамвай.
- 2006: У Чарнагорыі праведзены рэферэндум аб яе дзяржаўнай самастойнасці.
- 2007: У Грынвічы згарэў «Каці Сарк», самы вядомы і апошні захаваны чайны кліпер.
Вікістужка
- 12 красавіка 2026 — Падведзены вынікі конкурсу «WikiGap 2026 Belarus».
- 4 лютага 2026 — У Беларускай Вікіпедыі створаны 260 000-ы артыкул.