Вандэя
Выгляд
| Вандэя Vendée | |
|---|---|
Герб | |
| Месцазнаходжанне | |
| Інфармацыя | |
| Нумар: | 85 |
| Рэгіён: | Краіна Луары |
| Прэфектура: | Ла-Рош-сюр-Ён |
| Акруг: | 3 |
| Кантонаў: | 31 |
| Камун: | 282 |
| Статыстыка | |
| Насельніцтва | 45-е месца |
| -1999 | 539,7 тыс. |
| Шчыльнасць насельніцтва: | 80 чал/км² |
| Плошча: | 6720 км² |
Вандэя (франц. Vendée) — дэпартамент на захадзе Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Краіна Луары. Парадкавы нумар 85. Адміністрацыйны цэнтр — Ла-Рош-сюр-Ён. Насельніцтва 539,7 тыс. чалавек (45-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 г.).
Плошча тэрыторыі 6720 км². Праз дэпартамент працякаюць рэкі Сеўр-Нантэз, Сеўр-Ньёртэз, Ле і Вандэя. У дэпартамент уваходзяць два астравы Нуармуцье і Йе.
Дэпартамент уключае 3 акругі, 31 кантон і 282 камуны.
Вандэя — адзін з першых 83 дэпартаментаў, утвораных падчас Вялікай французскай рэвалюцыі у сакавіку 1790 г. Паўстаў на тэрыторыі былой правінцыі Пуату. Назва паходзіць ад мясцовай ракі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Prefecture Архівавана 15 студзеня 2007.
- Conseil general