Артыкулы года — штогадовы конкурс артыкулаў, пераможцы якога вызначаюцца ў канцы года па выніках галасавання. Артыкулы-пераможцы абіраюцца ўдзельнікамі Вікіпедыі, як самыя лепшыя артыкулы сярод напісаных ці істотна дапоўненых за мінулы год. Конкурс «Артыкулы года» праводзіцца з 2013 года.
Былі абраны паводле вынікаў галасавання (гл. Вікіпедыя:Артыкулы года/2025)
Гісторыя Берэна і Луціен мае аўтабіяграфічныя матывы. Імёны «Берэн» і «Луціен» выбіты на надмагіллі Толкіна і яго жонкі Эдыт (далей…).
Твор «Тутэйшыя»
Мікіта Зносак — галоўны герой трагікамедыі «Тутэйшыя» Янкі Купалы ўзростам ад 25 (люты 1918 года) да 28 гадоў (чэрвень 1920 года). Да 1917 года займаў пасаду калежскага рэгістратара ў губернатарскай канцылярыі. У перыяд з 1918 па 1920 гады, калі ў Менск уваходзяць чужынцы, спрабуе прыстасоўвацца да змен. Аднак яго спробы прыстасавальніцтва заканчваюцца няўдачай, у канцы твора яго затрымліваюць бальшавікі.
У вобразе Мікіты Зноска Янкам Купалам ярка паказаны тып людзей, якія адарваліся ад роднай глебы, прыстасаванцаў да любой улады. Паводзіны галоўнага героя ўключаюць у сябе як камізм, так і трагічнасць (далей…).
Першая публікацыя апавядання
«Рускі» — апавяданне, напісанае Максімам Гарэцкім у 1915 годзе, упершыню апублікавана ў часопісе «Полымя» за 1925 год. У цяперашні час як асобны раздзел уключаецца ў аповесць «На імперыялістычнай вайне». Узор антываеннай прозы.
Падзеі адбываюцца падчас Першай сусветнай вайны на расійска-аўстрыйскім фронце. У творы разглядаецца душэўны стан салдата з Магілёўскай губерні, які называе сябе Рускім. Адным з першых у беларускай літаратуры Гарэцкі паглыбляецца ў свядомасць свайго героя, выкарыстоўвае прыём плыні свядомасці для апісання псіхічнага стану чалавека, які адважыўся на забойства(далей…).
Конкурс «Артыкулы года» праводзіцца штогод у канцы года. Мэта конкурсу — вызначыць найлепшыя артыкулы Беларускай Вікіпедыі сярод напісаных або дапоўненых за мінулы год.
1. Тэрміны конкурсу і яго этапы.
Конкурс праводзіцца ў некалькі этапаў на працягу кастрычніка, лістапада і снежня.
1.1 Падчас першага этапу намінуюцца і абмяркоўваюцца артыкулы (з 31 кастрычніка па 15 лістапада ўключна).
Намінаванне і абмеркаванне артыкулаў ажыццяўляецца на адпаведных падстаронках. У абмеркаваннях артыкулаў фарміруюцца раздзелы «Заўвагі», дзе ўдзельнікі могуць пакідаць свае заўвагі аб конкурсным артыкуле.
1.2 Падчас другога этапу адбываецца галасаванне па артыкулах (з 15 лістапада па 14 студзеня ўключна).
1.3 Трэці этап — падвядзенне і афіцыйнае абвяшчэнне вынікаў (15—16 студзеня).
1.4 З 17 па 31 студзеня ўключна «Артыкулы года» публікуюцца на галоўнай старонцы Вікіпедыі; конкурс лічыцца завершаным.
2. Артыкулы, якія ўдзельнічаюць у конкурсе.
2.1 У конкурсе ўдзельнічаюць артыкулы, напісаныя або істотна палепшаныя ў перыяд са снежня папярэдняга года і да лістапада бягучага года. Адзначаныя тэрміны не з’яўляюцца жорсткай умовай і ў некаторых выпадках магчымыя нязначныя адхіленні (канчатковае рашэнне па артыкулу-канкурсанту, які не адпавядае цалкам вызначаным умовам, застаецца на меркаванне адказных удзельнікаў).
2.2 Да ўдзелу ў конкурсе аўтаматычна дапускаюцца ўсе артыкулы, якія атрымалі статус «добрага» або «выдатнага» ў перыяд з 1 снежня папярэдняга года і да 1 снежня бягучага года; за выключэннем артыкулаў, напісаных задоўга да атрымання статусу. Намінаваць артыкул на конкурс можа любы зарэгістраваны ўдзельнік.
2.3 Апроч «добрых» і «выдатных», у конкурсе могуць удзельнічаць артыкулы, якія нядаўна намінаваліся на атрыманне аднаго з гэтых статусаў, але яшчэ не паспелі яго атрымаць. Пажадана, каб на СА намінацый прасочваўся кансэнсус за прысваенне статусу і адсутнічалі сур’ёзныя пярэчанні. Таксама, як і ў п. 2.2., пад выключэнне трапляюць артыкулы, напісаныя задоўга да намінацыі (гэта значыць якія відавочна не адпавядаюць п. 2.1).
2.4 У конкурсе таксама могуць удзельнічаць і іншыя артыкулы: якія не маюць статусу, або намінаваныя на атрыманне статусу, але няўдала. Пры вылучэнні варта паказаць (напрыклад, пры дапамозе спасылак на старыя версіі), што артыкул адпавядае п. 2.1.
2.5 Адказныя ўдзельнікі могуць закрыць любую неадпаведную рэгламенту або яўна абсурдную намінацыю без усякіх папярэдніх апавяшчэнняў і абмеркаванняў.
3. Адказныя ўдзельнікі (куратары конкурсу).
3.1 Адказнымі за правядзенне конкурсу ўдзельнікамі з’яўляюцца адміністратары Беларускай Вікіпедыі.
3.2 Адказныя ўдзельнікі ў сваёй працы кіруюцца ВП:Кансэнсус. У кампетэнцыю адказных удзельнікаў уваходзіць
карэкціроўка тэрмінаў правядзення конкурсу (у выпадку неабходнасці);
закрыццё заведама абсурдных вылучэнняў;
канчатковае рашэнне аб артыкуле-пераможцу (у тых выпадках, калі яго немагчыма ўстанавіць апісанымі ніжэй спосабамі, гл. п. 4.2);
4.1 Да галасавання па конкурсных артыкулах дапускаюцца ўдзельнікі, якія маюць не менш за 100 правак на момант пачатку галасавання і зарэгістраваліся не пазней за 1 лістапада бягучага года. Кожны ўдзельнік можа прагаласаваць За або Супраць кожнага з артыкулаў, вылучаных на конкурс. Галасаванне з больш чым аднога ўліковага запісу забараняецца і цягне за сабой блакіроўку, вызначаную па ВП:Вірт. На працягу тэрміну галасавання ўдзельнікі могуць мяняць свой голас, абавязкова закрэсліваючы ранейшы.
4.2 Агульны вынік галасавання вызначаецца розніцай галасоў За і Супраць. Калі з гэтай прычыны зраўняліся вынікі ў некалькіх артыкулаў-лідараў, то ўлічваюцца галасы Супраць: пераможцам становіцца артыкул з найменшай колькасцю галасоў Супраць. Калі падобным чынам вызначыць пераможца немагчыма — ўлічваецца статус артыкула: пераможцам становіцца артыкул, які мае вышэйшы статус (напрыклад, статус «Выдатнага» мае перавагу над статусам «Добрага»). Калі ж статус артыкулаў-лідараў роўны і не дае магчымасці вызначыць пераможца — то пераможца выбіраюць адказныя ўдзельнікі. Таксама, акрамя галоўнага пераможца, выбіраюцца 3 дадатковыя прызёры.