Перайсці да зместу

Калумбія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Калумбія
República de Colombia
Дэвіз: «Libertad y Orden
(ісп.: «Свабода і парадак»
Гімн: «Oh, Gloria Inmarcesible!»
Image
Image
Дата незалежнасці 20 ліпеня 1810 (ад Іспаніі)
Афіцыйная мова іспанская
Сталіца Багата
Найбуйнейшыя гарады Багата, Баранкілья
Форма кіравання Рэспубліка
Прэзідэнт
Віцэ-прэзідэнт
Густава Петра
Марта Люсія Рамірэс
Тэрыторыя
 • Агулам 1 141 748 км² (25-я ў свеце)
 • % воднай паверхні 8,8
Насельніцтва Калумбіі
 • Ацэнка 46 271 958 чал. (28-я)
 • Шчыльнасць 40,53 чал./км²
Валюта Калумбійскі песа
Інтэрнэт-дамен .co
Код ISO CO
Код МАК COL
Тэлефонны код +57
Часавы пояс -5
Аўтамабільны рух справа[d][1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Калумбія (ісп.: Colombia), афіцыйная назва Рэспу́бліка Калу́мбія (ісп.: República de Colombia [reˈpuβlika ðe koˈlombja]) — дзяржава на паўночным захадзе Паўднёвай Амерыкі. Сталіца — горад Багата. Мяжуе з Бразіліяй і Венесуэлай на ўсходзе, на поўдні — з Эквадорам і Перу, на захадзе — з Панамай. Абмываецца Карыбскім морам на поўначы і Ціхім акіянам на захадзе.

На поўначы вулканічны масіў Сьера-Невада-дэ-Санта-Марта з найвышэйшай вяршыняй краіны г.Крыстобаль-Калон (5775 м). На марскіх узбярэжжах нізіны. Усходняя частка занята нізінамі рэк Арынока і Амазонка. Карысныя выкапні: нафта, прыродны газ, каменны вугаль, жалезная, нікелевая і медная руды, золата, плаціна, серабро, ізумруды, уранавыя руды, фасфарыты, баксіты і інш. Найбуйнейшы нацыянальны парк Чырыбікетэ.

Знешні гандаль

[правіць | правіць зыходнік]

Экспарт — 38,5 млрд долараў ЗША (у 2008 годзе) — нафтапрадукты, кава, вугаль, нікель, ізмумруды, адзенне, бананы, кветкі. Асноўныя пакупнікі — ЗША 38 %, Венесуэла 16,2 %, Эквадор 4 %.

Імпарт — 37,6 млрд долараў ЗША (у 2008 годзе) — прамысловае абсталяванне, транспартныя сродкі, спажывецкія тавары, хімікаты, паліва. Асноўныя пастаўшчыкі — ЗША 29,2 %, Кітай 11,5 %, Мексіка 7,9 %, Бразілія 5,9 %.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]