Капорская губа
Выгляд
| Капорская губа? | |
|---|---|
Капорская губа (Капорскі заліў, руск.: Копо́рская губа́) — заліў у паўднёвай частцы Фінскага заліва Балтыйскага мора.
Даўжыня — 12 км. Шырыня — да 26 км. Заліў глыбакаводны — глыбіня да 20 м. Бераг нізінны, камяністы (месцамі пясчаны). На ўзбярэжжы заліва лясны масіў.
На беразе размешчаны горад Сасновы Бор і вёскі Сіста-Палкіна і Старое Гаркалава.
У заліў упадаюць рэкі Варонка, Кавашы і Сіста. Губа абмежавана з захаду Сойкінскім паўвостравам (мыс Калганпя) і мысам Усцінскім з усходу. У заліў уразаюцца таксама мысы: Ліпунізмі, Ненісары, Дубоўскі, Доўгі, Навалок і паўвостраў Хіліста. У паўднёвай частцы заліва размешчана гавань Пейпія. Уздоўж узбярэжжа заліва праходзіць аўтадарога Санкт-Пецярбург — Сасновы Бор — Руч’і.