Каталізатар Уілкінсана
Выгляд
Неправераная
| Каталізатар Уілкінсана | |
| Агульныя | |
|---|---|
| Хім. формула | C₅₄H₄₅ClP₃Rh |
| Тэрмічныя ўласцівасці | |
| Класіфікацыя | |
| Рэг. нумар CAS | |
| PubChem | |
| Рэг. нумар EINECS | 238-744-5 |
| SMILES | |
| ChemSpider | |
Каталізатар Уілкінсана — трывіяльная назва хімічнага рэчыва з формулай RhCl(PPh3)3 (Ph = феніл). Названа ў гонар лаўрэата Нобелеўскай прэміі ў галіне хіміі (1973) Джэфры Уілкінсана, які ўвёў яго ў шырокую практыку.
Структура і асноўныя ўласцівасці
[правіць | правіць зыходнік]Малекула рэчыва ўяўляе сабой плоскі квадратны 16-электронны комплекс. Звычайна рэчыва вылучаюць у выглядзе чырвона-карычневага парашка пасля рэакцыі хларыду родыю (III) з лішкам трыфенілфасфіна ў кіпячым этаноле.
Частка трыфенілфасфіна выступае ў якасці аднаўляльніка, ператвараючыся ў аксід трыфенілфасфіна.