Луіс Інасіу Лула да Сілва
| Луіс Інасіу Лула да Сілва | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| парт.: Luiz Inácio Lula da Silva | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Жаір Балсанару | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
27 кастрычніка 1945[1][2][…] (80 гадоў) |
||||||
| Імя пры нараджэнні | парт.: Luiz Inácio da Silva | ||||||
| Бацька | Aristides Inácio da Silva[d] | ||||||
| Маці | Dona Lindu[d] | ||||||
| Жонка | Rosângela Lula da Silva[d] | ||||||
| Дзеці | Marcos Claudio Lula da Silva[d] і Lulinha[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
| Партыя | |||||||
| Аўтограф |
|
||||||
| Узнагароды | |||||||
| Сайт | lula.com.br | ||||||
Луіс Інасіу Лула да Сілва (парт.: Luiz Inácio Lula da Silva; нар. 27 кастрычніка 1945) — бразільскі палітык. Прэзідэнт Бразіліі (2003—2011, з 2023).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З часоў удзелу ў прафсаюзным руху вядомы больш не па прозвішчы, а па мянушцы «Лула», якое з’яўляецца памяншальнай формай ад імя Луіс. Пазней гэты элемент быў афіцыйна ўключаны ў склад прозвішча.
Сузаснавальнік і ганаровы старшыня сацыялістычнай Партыі рабочых. Шэсць разоў удзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах. Першыя тры разы (у 1989, 1994 і 1998 гадах) прайграў. Быў абраны ў 2002 годзе і перавыбраны ў 2006 годзе, зноў абраны ў 2022 годзе. На прэзідэнцкіх выбарах 2010 года падтрымаў Дылму Русеф — былую міністра энергетыкі і кіраўніка адміністрацыі.
Прэзідэнт Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія з 1 студзеня 2003 па 1 студзеня 2011 гг.
У 2016 годзе яму прад’явілі абвінавачванне ў адмыванні грошай. Акрамя таго, яго абвінавачвалі ў атрыманні вілы ў падарунак ад кампаніі, якая працавала з нафтавай кампаніяй Petrobas. Пасля прад’яўлення абвінавачвання Да Сілва паспрабаваў уладкавацца ва ўрад, што гарантавала б яму недатыкальнасць. Суд забараніў браць яго на працу. Прэзідэнт краіны Дылма Русеф, якая хацела наняць да Сілву, неўзабаве таксама была адхіленая ад пасады. У ліпені 2017 года Луіса Інасіу Лула да Сілву прысудзілі да дзевяці з паловай гадоў турэмнага зняволення[5]. У лістападзе 2019 года выйшаў на волю. У сакавіку 2021 года Федэральны вярхоўны суд Бразіліі адмяніў усе абвінавачанні на яго адрас.
У другім туры прэзідэнцкіх выбараў у Бразіліі 30 кастрычніка 2022 года перамог дзеючага кіраўніка дзяржавы Ж. Балсанару.
Зноскі
- ↑ Luiz Inacio Lula da Silva // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Luiz Inácio Lula da Silva // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ex-Leader Says Brazil Won’t Follow China’s Low-Wage Model
- ↑ https://divulgacandcontas.tse.jus.br/divulga/#/candidato/2022/2040602022/BR/280001607829
- ↑ Былога прэзідэнта Бразіліі асудзілі на 9,5 гадоў за карупцыю
- Прэзідэнты Бразіліі
- Нарадзіліся 27 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1945 годзе
- Нарадзіліся ў Пернамбуку
- Кавалеры ордэна Зоркі Ганы
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Паўднёвага Крыжа
- Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа
- Кавалеры ордэна Свабоды
- Кавалеры ордэна Ізабелы Каталічкі з ланцугом
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Вежы і Мяча
- Кавалеры ордэна караля Абдэль-Азіза
- Кавалеры ордэна Амеядаў
- Кавалеры ордэна Слана
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Амара Тарыхаса Эрэры
- Асобы
- Палітыкі Бразіліі
- Прафсаюзныя дзеячы Бразіліі
