Перайсці да зместу

Партал:Гісторыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне

Запрашаем на партал «Гісторыя»

Гісторыя (стар.-грэч.: ἱστορία) — вобласць ведаў, а таксама гуманітарная навука, якая займаецца вывучэннем чалавека (яго дзейнасці, стану, светапогляду, сацыяльных сувязей, арганізацый і гэтак далей) у мінулым.

У больш вузкім сэнсе гісторыя — гэта навука, якая вывучае разнастайныя крыніцы пра мінулае для таго, каб усталяваць гістарычны працэс, аб’ектыўнасць апісаных фактаў, паслядоўнасць падзей і зрабіць высновы аб іх прычынах.

Выбраны артыкул
Бартавы залп бразільскага дрэдноўта «Мінас Жэрайс»
Бартавы залп бразільскага дрэдноўта «Мінас Жэрайс»

Паўднёваамерыканская дрэдноўтная гонкагонка ўзбраенняў паміж Аргенцінай, Бразіліяй і Чылі, якая пачалася ў 1907 годзе. Падставай да абвастрэння ваенна-марскога суперніцтва стаў заказ Бразіліяй у Вялікабрытаніі трох дрэдноўтаў, якія на той момант уяўлялі сабой найноўшы клас буйных надводных караблёў і валодалі найбольшай агнявой моцай. Аргенціна-чылійская гонка ўзбраенняў (1887—1902 гады), якая супала з падзеннем бразільскай манархіі і агульнай нестабільнасцю ў краіне, паставіла бразільскі флот у становішча, у якім ён саступаў супернікам і якасна, і па танажу. У 1904 бразільскія палітыкі ўпершыню паставілі пытанне аб узмацненні нацыянальнага флоту, імкнучыся вывесці Бразілію ў лік сусветных дзяржаў. У канцы 1905 года былі заказаны тры браняносцы, аднак заказ быў адменены ў 1906 годзе, неўзабаве пасля таго, як Вялікабрытанія пабудавала «Дрэдноўт», які стаў рэвалюцыйным. Замест браняносцаў на англійскіх стапелях былі закладзены корпусы двух бразільскіх дрэдноўтаў тыпу «Мінас Жэрайс» з разлікам на пабудову ў будучыні яшчэ аднаго (далей…).

Выбраны спіс
Ці ведаеце вы, што…
Дзень у гісторыі

20 мая

Сцяг ААН Сусветны дзень пчол
Сцяг Кубы Куба — Дзень незалежнасці (1902)
Сцяг Усходняга Тымора Усходні Тымор — Дзень незалежнасці (2002)
Выява дня

Image
Бортніцтва. Выява ў Павучынай пячоры (Іспанія), VIII — VI тысячагоддзі да н.э.