Уільям Хоўвард Стайн
| Уільям Хоўвард Стайн | |
|---|---|
| англ.: William Howard Stein | |
| Дата нараджэння | 25 чэрвеня 1911[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 2 лютага 1980[1][2][…] (68 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Frederick Michael Stein[d] |
| Маці | Beatrice Cecilia Borg[d] |
| Род дзейнасці | біёлаг, хімік, біяхімік, выкладчык універсітэта |
| Навуковая сфера | біяхімія |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Член у | |
| Узнагароды | |
Уільям Хоўвард Стайн, таксама Стэйн (англ.: William Howard Stein; 25 чэрвеня 1911, Нью-Ёрк — 2 лютага 1980, Нью-Ёрк) — амерыканскі біяхімік, член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША і Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Гарвардскі ўніверсітэт (1933), атрымаў ступень доктара філасофіі ў Медыцынскім і хірургічным каледжы Калумбійскага ўніверсітэта (1938). З 1938 года працуе ў Ракфелераўскім універсітэце (Нью-Ёрк), з 1955 года — прафесар біяхіміі. У 1968—1971 гадах быў рэдактарам часопіса Journal of Biological Chemistry.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя працы па аналітычнай хіміі бялкоў і ферментаў. Распрацаваў колькасны метад вызначэння амінакіслот, заснаваны на іонаабменнай храматаграфіі, упершыню ўстанавіў (сумесна з іншымі) першасную структуру фермента рыбануклеазы, даследаваў будову актыўных цэнтраў ферментаў.
Нобелеўская прэмія
[правіць | правіць зыходнік]Нобелеўская прэмія па хіміі (1972, сумесна з С. Мурам і К. Анфінсенам).
Зноскі
- ↑ а б William H. Stein // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б William Howard Stein // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796.
- ↑ NNDB — 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Стайн (Стэйн) Уільям Хоўвард // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 130. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Нарадзіліся 25 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1911 годзе
- Нарадзіліся ў Нью-Ёрку
- Памерлі 2 лютага
- Памерлі ў 1980 годзе
- Памерлі ў Нью-Ёрку
- Выпускнікі Гарварда
- Выпускнікі Калумбійскага ўніверсітэта
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
- Біяхімікі ЗША
- Біёлагі XX стагоддзя