Фінал чэмпіянату Еўропы па футболе 2016
| Фінал чэмпіянату Еўропы па футболе 2016 | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| фр.: Finale du championnat d'Europe de football 2016 | |||||||
| стадыён «Стад дэ Франс» | |||||||
| Турнір | Чэмпіянат Еўропы па футболе 2016 | ||||||
|
|||||||
| д. ч. | |||||||
| Дата | 10 ліпеня 2016 | ||||||
| Стадыён |
|
||||||
| Ігрок матча |
|
||||||
| Арбітр |
|
||||||
| Наведвальнасць | 75 868 | ||||||
| Надвор'е |
Хмарна 28 °C (82,4 °F) Вільготнасць паветра 38% |
||||||
← 2012 2020 → | |||||||
Фінал чэмпіянату Еўропы па футболе 2016 (фр.: Finale du championnat d'Europe de football 2016) — футбольны матч, які адбыўся 10 ліпеня 2016 года на стадыёне Стад дэ Франс у Сен-Дэні, Францыя, які вызначыў пераможца чэмпіянату Еўропы 2016[1]. Матч скончыўся перамогай Партугаліі.
Пераможца Чэмпіянату Еўропы (Партугалія) атрымаў месца на Кубку Канфедэрацый, які пройдзе ў 2017 годзе ў Расіі.
Зборная Партугаліі заваявала права на выхад у фінал, калі 6 ліпеня перамагла зборную Уэльса з лікам 2:0 у асноўны час; зборная Францыі выйшла ў фінал пасля сваёй перамогі 7 ліпеня над зборнай Германіі з лікам 2:0 у асноўны час.
Раней Францыя двойчы брала ўдзел у фіналах Еўра: у 1984 годзе, у хатнім для сябе Еўра, французы абгулялі зборную Іспаніі, а праз 16 гадоў французская каманда выйграла зноў, адолеўшы ў фінале зборную Італіі (чэмпіянат Еўропы праходзіў у Бельгіі і Нідэрландах). Зборная Партугаліі ніколі ў сваёй гісторыі чэмпіянаты Еўропы не выйгравала, а ў фінале была толькі аднойчы: у хатнім для сябе Еўра партугальцы прайгралі галоўнай сенсацыі турніру — зборнай Грэцыі.
Усяго да гэтага моманту каманды сустракаліся 24 разы, прычым першая сустрэча паміж зборнымі здарылася ў 1926 годзе і скончылася перамогай «сініх» 4:2 (матч праходзіў у Тулузе і насіў таварыскі характар). З 24 сустрэч Францыя выйграла 18, Партугалія — 5, яшчэ адна сустрэча скончылася ўнічыю. Апошнюю перамогу над французамі партугальцы атрымалі ў 1975 годзе, наступныя 10 гульняў сканчаліся на карысць Францыі. Усе тры турнірныя сустрэчы таксама засталіся за французамі (паўфінал Еўра-1984, паўфінал Еўра-2000 і паўфінал чэмпіянату свету 2006)[2].
Зборная Партугаліі абгуляла зборную Францыі ў дадатковы час. Пераможны гол на 109-й хвіліне забіў Эдыр.
Шлях да фіналу
[правіць | правіць зыходнік]| Партугалія | Круг | Францыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Сапернік | Вынік | Групавая стадыя | Сапернік | Вынік | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| 1:1 | Матч 1 | 2:1 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| 0:0 | Матч 2 | 2:0 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| 3:3 | Матч 3 | 0:0 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Выніковае становішча |
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Сапернік | Вынік | Плэй-оф | Сапернік | Вынік | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| 1:0 (д. ч.) | 1/8 фіналу | 2:1 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| 1:1 (д. ч.) (5:4 пен.) | Чвэрцьфіналы | 5:2 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| 2:0 | Паўфіналы | 2:0 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Матч
[правіць | правіць зыходнік]Стадыён
[правіць | правіць зыходнік]Фінал адбыўся на стадыёне Стад дэ Франс у Сен-Дэні, прыгарадзе Парыжа. Перад пачаткам матчу на стадыён выляцеў рой матылькоў, што выклікала некаторае раздражненне ігракоў і трэнераў. Адбылося гэта таму, што працаўнікі на стадыёне ў дзень матчу пакінулі асвятленне ўключаным, што і прыцягнула насякомых[3].
Агляд
[правіць | правіць зыходнік]Францыя зрабіла стаўку на хуткі гол і ўжо на старце гульні мела шэраг магчымасцей[4][5]. На восьмай хвіліне матчу капітан і лепшы бамбардзір зборнай Партугаліі Крыштыяну Раналду атрымаў траўму ў сутыкненні з французскім нападнікам Дымітры Пае. Ён спрабаваў працягнуць гульню, аднак усё ж быў заменены на 25 хвіліне; на поле выйшаў Рыкарду Куарэжма[6][7]. Sports Illustrated адзначыў, што Францыя магла забіць на 10-й, 34-й, 66-й і 84-й хвілінах[5]. У другім тайме Партугалія зрабіла астатнія дзве замены, на поле выйшлі Жуан Матынью і Эдыр; Дзідзье Дэшам таксама зрабіў у другім тайме дзве замены, выпусціўшы на поле Кінгслі Камана і Андрэ-П'ера Жыньяка. Галявыя шанцы ў Партугаліі з'явіліся толькі ў дадатковы час. Спачатку Рафаэл Герэйру патрапіў у перакладзіну са штрафнога[8], а другі шанец быў рэалізаваны: Эдэр далёкім ударам уразіў браму Уго Льярыса на 109-й хвіліне. Эдыр патрапіў даклдана ў правы ніжні вугал брамы[5]. Дэшам паспрабаваў пераламаць ход матчу, выпусціўшы на астатнія 10 хвілін матчу нападаючага Антані Марсьяля, аднак і гэта не дапамагло — зборная Партугаліі ўпершыню ў сваёй гісторыі стала чэмпіёнам Еўропы[8][9].
Матч
[правіць | правіць зыходнік]| 10 ліпеня, 2016 |
1:0 (0:0) (д. ч.) | Францыя |
Стад дэ Франс, Сен-Дэні Суддзя: | |
|---|---|---|---|---|
| Эдыр |
|
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Памочнікі суддзі:
|
Статыстыка
[правіць | правіць зыходнік]| Статыстыка | ||
|---|---|---|
| Удары (у створ) | 9 (3) | 18 (7) |
| Парушэнні | 12 | 13 |
| Вуглавыя | 5 | 9 |
| Афсайды | 1 | 2 |
| Уладанне мячом | 47 % | 53 % |
| Жоўтыя карткі | 6 | 4 |
| Чырвоныя карткі | 0 | 0 |
| Колькасць пасоў (дакладных) | 575 (496) | 710 (644) |
Зноскі
- ↑ UEFA Euro 2016 Final
- ↑ MATCHES → international football match results of France v Portugal. European Football. Праверана 8 July 2016.
- ↑ Portugal 1–0 France, AET. Праверана 11 July 2016.
- ↑ Eder scores winning goal as Portugal stun France to win Euro 2016. ESPN.
- ↑ а б в Watch: Portugal wins Euro 2016 on Eder's goal. Sports Illustrated. Праверана 11 July 2016.
- ↑ Euro 2016: Portugal beat France to lift European title. Al Jazeera. Праверана 11 July 2016.
- ↑ Euro 2016 final key moments: Eder's late stunner, Gignac hits post, Cristiano Ronaldo injured. Eurosport (10 ліпеня 2016). Праверана 11 July 2016.
- ↑ а б Portugal beat France to win Euro 2016 final with Éder's extra-time goal (min-by-min). The Guardian. Праверана 10 July 2016.
- ↑ Portugal 1 France 0. BBC Sport (10 ліпеня 2016). Праверана 11 July 2016.