Мумбаі
| Мумбаі гіндз. मुंबई | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Індыя |
|---|---|
| Штат | Магараштра |
| Дата заснаваньня | 1507[1] |
| Кіраўніцтва і ўлада | |
| Mayor of Mumbai[d] і Municipal Commissioner of Mumbai[d] | Iqbal Singh Chahal[d][2] |
| Геаграфія | |
| Плошча | 437,77 км² |
| Вышыня НУМ | 14 ± 1 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 19°02′05″ пн. ш. 72°50′52″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 12 442 373 чал. (2011) |
| Этнахаронімы | Mumbaikar[3] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +022 |
| Паштовы індэкс | 400 ххх |
| Нумарны знак | MH 01—03 |
| Сайт | mcgm.gov.in |
| Мумбаі на мапе Індыі Мумбаі | |
Мумба́і (на гіндзі і маратгі: मुंबई, па-ангельску: Mumbai; раней — Бамбэ́й) — сталіца індыйскага штату Магараштра. Горад знаходзіцца на высьпе Салсэт і ўзьбярэжжы Арабійскага мора, якія злучаныя шматлікімі мастамі.
Паводле апошніх зьвестак насельніцтва гораду налічвае каля 17 млн чалавек, і па колькасьці насельніцтва гэта шосты ў сьвеце горад. Разам з гарадамі-сатэлітамі Мумбаі ўтварае гарадзкую канглямэрацыю. Порт гораду зьяўляецца самым вялікім портам заходняй Індыі. Плошча гораду складае 437,77 км². Мумбаі выцягнуўся ўздоўж мора на 140 км.
Мумбаі адначасова зьяўляецца буйным фінансавым цэнтрам. Тут знаходзяцца штаб-кватэры шматлікіх банкаў, Бамбэйская фондавая біржа, а таксама офісы шматлікіх індыйскіх карпарацыяў і фірмаў. Дзякуючы таму, што ўзровень жыцьця тут значна вышэйшы чым у іншых частках Індыі, горад стаў цэнтрам міграцыі ня толькі Індыі, а і ўсёй Паўднёвай Азіі. Такі стан рэчаў спрыяе зьмяшэньню самых розных культураў, рэлігіяў і моваў. Акрамя таго, Мумбаі часта называюць Балівудам, з-за таго, што ён зьяўляецца цэнтрам індыйскай кінэматаграфіі. Тутэйшыя кінастудыі вырабляюць самую вялікую колькасьць фільмаў у сьвеце.
Індыйская назва гораду паходзіць ад імя індыйскай багіні Mumba. У ХVI стагодзьдзі партугальцы назвалі гэтае месца Bom Bahia, што азначае Добрая затока. Пасьля заваяваньня Індыі, брытанцы назвалі горад Bombay. Афіцыйная зьмена назвы адбылася ў 1995 годзе, але старая назва «Бамбэй» усё яшчэ ўжываецца па ўсім сьвеце.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Раньнія часы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мумбаі быў пабудаваны на архіпэлягу зь сямі астравоў, як то Бамбэй, Парэль, Мазагаон, Магім, Калаба, Ворлі й выспы Старой Жанчыны[4]. На сёньня не зусім вядома, калі гэтыя выспы ўпершыню былі заселены. Плейстацэнавыя адклады сустэліся ўздоўж прыбярэжных раёнаў вакол Кандывалі на поўначы Мумбаі археолягам Тодам у 1939 годзе, і яны паказалі, што выспы былі заселеныя яшчэ з часоў каменнага стагодзьдзя[5]. Магчыма, у пачатку нашай эры, але, магчыма, і раней, калі сюды прыйшлі рыбакі народнасьці колі[6].
У III стагодзьдзі да н. э. выспы ўвайшлі ў склад імпэрыі Маурыяў, пры ейным пашырэньні на поўдзень, падчас панаваньня будыйскага імпэратара Ашокі Магадгі[7]. Будыйскі храм-пячора Кангэры, які месьціўся каля Барывалі, быў заснаваны ў сярэдзіне III стагодзьдзя да нашай эры[8], і зьяўляўся важным цэнтрам будызму ў Заходняй Індыі ў старажытныя часы[9]. Горад тады быў вядомы пад назвай Гэптанэзія, што ў перакладзе са старажытнагрэцкай азначае «горад зь сямі выспаў». Гэтая назва была дадзена гораду грэцкім географам Пталемэем[10].
У пэрыяд з II стагодзьдзя да нашай эры й да IX стагодзьдзя нашай эры, выспы перайшлі пад кантроль пасьлядоўных карэнных дынастыяў: Сатаваганаў, Заходнія Кшатрапаў, Абгірасу, Вакатакасаў, Калачурыяў, Канкан Маурыяў, Чалук’яў й Раштракутаў[11], перш чым рэгіён перайшоў пад уладу дынастыі Сылгара з 810 да 1260 году[12]. Некаторыя з самых старых будынкаў у горадзе, былі пабудаваны ў гэты пэрыяд, як то пячоры Ягашвары (ад 520 да 525 году)[13] й Элефанта (ад VI-VII стагодзьдзяў)[14], храм Валкшвар (X стагодзьдзя)[15], і вадаём Банганга (XII стагодзьдзе)[16].
Кароль Бімба заснаваў сваё царства ў рэгіёне ў канцы XIII стагодзьдзя й усталяваў сваю сталіцу ў Магікаваці[17]. Патарэ Прабгу, адно з самых раньніх вядомых пасяленцяў гораду, быў прыцягнутыя да Магікаваці ад Саўраштры каля 1298 годзе Бімбай[18]. Дэлійскі султанат анэксаваў выспы ў 1347-1348 гадох і кантраляваў іх да 1407 году. За гэты час выспы былі ў падпарадкаваньні мусульманскіх кіраўнікоў Гуджарату, якія былі прызначаныя Дэлійскім султанатам[19]. У 1407 годзе султанат Гуджарат атрымаў незалежнасьць і выспы засталіся пад ягоным кіраваньнем. Патранаж з боку султаната прывяло да будаўніцтва шматлікіх мячэтаў, як то выбітная мячэт Хаджы Алі ў Ворлі, якая былла пабудавана ў гонар мусульманскага сьвятога Хаджы Алі ў 1431 годзе[20]. З 1429 да 1431 гады выспы былі чыньнікам рознагалосьсяў паміж султанатам Гуджарат і султанатам Багамані[21]. У 1493 годзе Багадур-хан Гілані з султанату Багамані паспрабаваў захапіць выспы, але атрымаў паразу.
Эўрапейскае панаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Імпэрыя Вялікіх Маголаў, заснаваная ў 1526 годзе, была дамінуючай сілай на індыйскім субкантынэнце ў сярэдзіне XVI стагодзьдзя[22]. Аднак асьцярогі імпэратара Маголаў Хумаюна ўзрасьлі, калі султан Гуджарату Багадур-шаг быў абавязаны падпісаць дамову з Партугальскай імпэрыяй 23 сьнежня 1534 году. Паводле дамовы, сем астравоў і горад былі перададзены ў карыстаньне партугальцам. Партугальцы прымалі актыўны ўдзел у стварэньні й пашырэньні іхных рымска-каталіцкіх рэлігійных ордэнаў у Бамбэі[23].
Некаторыя з найстарэйшых каталіцкіх храмаў у горадзе, як то царква Сьвятога Міхаіла ў Магіме (1534 год)[24], царква Сьвятога Яна Хрысьціцеля ў Андгэры (1579 год)[25], царква Сьвятога Андрэя на Бандры (1580 год)[26] і царква Глорыі (1632 год)[27] ёсьць рэлігійнымі будынкамі партугальскай эпохі. 11 траўня 1661 году згодна са шлюбнай дамовай паміж ангельскім каралём Карлам II і Кацярынай дэ Брагансай, дачкой партугальскага караля Жуана IV, выспы перайшлі ў валоданьне Брытанскай імпэрыі, як частка пасагу[28]. Аднак, некаторыі тэрыторыі ў гэтым рэгіёне ўсё яшчэ палежалі партугальцам. З 1665 па 1666 гады ангельцам атрымалася набыць некаторыя зь іх[29].
Гэтыя выспы былі, у сваю чаргу, здадзены ў арэнду брытанскай Ост-Індзкай кампаніі ў 1668 годзе на суму ў 10 фунтаў стэрлінгаў у год згодна з каралеўскай хартыяй ад 27 сакавіка 1668 году. [59] Насельніцтва хутка павялічылася з 10 тысячаў у 1661 годзе, да 60 тысячаў у 1675 годзе. Пазьней астравы былі атакаваны сыдзійскім адміралам імпэрыі Вялікіх Маголаў Якутам Ханам у кастрычніку 1672 году[30], Рыклёфам ван Гоэнам, генэрал-губэрнатарам галяндзкай Індыі 20 лютага 1673 году[31], і сыдзійскім адміралам Сыдзі Самбалем 10 кастрычніка 1673 году[30].
Геарафія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Мумбаі складаецца з двух асобных абласьцёў: гораду Мумбаі й Мумбайскага прыгараднага раёна, якія ўтвараюць два асобных раёну штата Махараштра[32]. Гарадзкую частку таксама часта называюць Айлэнд-Сіці ці Паўднёвым Мумбаі. Агульная плошча Мумбаі складае 603,4 км²[33]. З гэтай плошчы астраўная частка ахоплівае 67,79 км², у той час як прыгарадны раён месьціцца на 370 км², у сукупнасьці іхняя плошча складае 437,71 км². Яна знаходзіцца пад кіраваньнем муніцыпальных уладаў, астатняя плошча належыць міністэрству абароны, порту, камісіі па атамнай энэргіі й нацыянальнаму парку Барывалі, якія знаходзяцца па-за юрысдыкцыяў мясцовых уладаў.
Мумбаі разьмешчаны ў вусьце ракі Ульгас на заходнім узьбярэжжы Індыі, у прыбярэжнай вобласьці, вядомай як Конкан. Мумбаі абмежаваны Арабскім морам на захадзе. Многія частцы гораду ляжаць над узроўнем мора з вышынямі ад 10 да 15 мэтраў[34], а горад мае сярэднюю вышыню 14 мэтраў над узроўнем мора[35]. Паўночная частка Мумбаі зьяўляецца пагорыстай, а самая высокая кропка ў горадзе складае 450 мэтраў[36].
Акрамя плаціны Бгатса ёсьць шэсьць асноўных азёраў, як то Віхар, Ніжняя Вайтарна, Верхняя Вайтарна, Тулсі, Танса й Паваі, якія пастаўляюць ваду ў горад[37]. Азёры Тулсі й Віхар разьмешчаны ў межах Нацыянальнага парку Барывілі й у межах гораду. Вада з возера Паваі, якое таксама знаходзіцца ў межах гораду, выкарыстоўваецца толькі для сельскагаспадарчых і прамысловых мэтаў[38]. Берагавая лінія гораду парэзаная шматлікімі залівамі й бухтамі[39].
Глебавае покрыва ў гарадзкім рэгіёне, у асноўным, пясковае з-за ягонай блізкасьці да мора. У прыгарадах, глебавае покрыва ў асноўным алювіяльнае й суглінкавае. Мумбаі разьмешчаны ў сэйсьмічна актыўнай зоне з-за наяўнасьці разлому пліты ў раёне[40].
Клімат
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мумбаі мае трапічны клімат, у прыватнасьці, трапічны вільготны й сухой клімат паводле кліматычнай клясыфікацыі Кёпэна, зь сям’ю месяцамі сухасьці і пікам колькасьцю дажджоў у ліпені[41]. Халодны сэзон прахозіць са сьнежня па люты, летні сэзон цягнецца з сакавіка па чэрвень. Пэрыяд з чэрвеня да канца верасьня ёсьць паўднёва-заходні мусонны сэзон, а ў кастрычніку й лістападзе назіраецца пост-сэзон мусонаў.
У пэрыяд з чэрвеня па верасень паўднёва-захаднія мусонныя дажджы льюць на горад. Максымальная гадавая колькасьць ападкаў за ўсю гісторыю склала 3452 мм для 1954 году. Самая высокая колькасьць ападкаў, якая была зафіксавана ў адзін дзень склала 944 мм ад 26 ліпеня 2005 году[42].
Сярэднегадавая тэмпэратура складае 27,2 °C, а сярэдняя гадавая колькасьць ападкаў 2167 мм[43]. Для Айлэнд-Сіці сярэдняя максымальная тэмпэратура складае 31,2 °C, у той час як сярэдняя мінімальная тэмпэратура складае 23,7 °C.
| Паказьнік | Сту | Лют | Сак | Кра | Тра | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сьн | Год |
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Сярэдні максымум t, °C | 29,6 | 29,6 | 31,1 | 32,3 | 33,4 | 32,0 | 30,1 | 29,6 | 30,5 | 32,5 | 32,9 | 31,6 | 31,3 |
| Сярэдняя t, °C | 24,5 | 24,8 | 26,9 | 28,7 | 30,2 | 29,2 | 27,7 | 27,3 | 27,7 | 28,7 | 28,0 | 26,3 | 27,5 |
| Сярэдні мінімум t, °C | 19,3 | 20,0 | 22,6 | 25,0 | 27,0 | 26,3 | 25,3 | 24,9 | 24,9 | 24,8 | 23,0 | 20,9 | 23,7 |
| Норма ападкаў, мм | 0 | 0 | 0 | 2 | 12 | 592 | 682 | 487 | 307 | 61 | 23 | 2 | 2168 |
| Крыніца: Ганконская абсэрваторыя | |||||||||||||
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Беларуская прысутнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]8 верасьня 2018 году адчынілі Ганаровае консульства Беларусі ў Мумбаі[44]. 4 жніўня 2022 году адчынілі Генэральнае консульства Беларусі ў Мумбаі[45].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Raghavan C. Mumbai // Mumbai (анг.) — Encyclopædia Britannica.
- ↑ BMC to be Run by Administrator Sans Mayor After 4 Decades: What It Means for Public — News18 India.
- ↑ http://www.bbc.com/travel/story/20180401-vada-pav-the-indian-burger-mcdonalds-cant-master
- ↑ Farooqui, Amar (2006). «Opium city: the making of early Victorian Bombay». Three Essays Press. ISBN 978-81-88789-32-0. p. 1
- ↑ Ghosh, Amalananda (1990). «An Encyclopaedia of Indian Archaeology». Brill. ISBN 81-215-0088-5. p. 25
- ↑ Greater Bombay District Gazetteer. Maharashtra State Gazetteers. v. 27, no. 1. Gazetteer Department, p. 5
- ↑ David, M. D. (1995). «Bombay, the city of dreams: a history of the first city in India». Himalaya Publishing House, p. 5
- ↑ «Kanheri Caves». Archaeological Survey of India (ASI).
- ↑ Kumari, Asha (1990). «Hinduism and Buddhism. Vishwavidyalaya Prakashan». ISBN 81-7124-060-7. p. 37
- ↑ David, M. D. (1973). «History of Bombay», 1661–1708. University of Mumbai, p. 8
- ↑ Greater Bombay District Gazetteer. Maharashtra State Gazetteers. v. 27, no. 1. Gazetteer Department, pp. 127–150
- ↑ Dwivedi, Sharada; Mehrotra, Rahul (2001). «Bombay: The Cities Within». Eminence Designs. ISBN 81-85028-80-X. p. 79
- ↑ «The Slum and the Sacred Cave». Lamont-Doherty Earth Observatory (Columbia University). p. 5.
- ↑ «World Heritage Sites — Elephanta Caves». Archaeological Survey of India.
- ↑ Dwivedi, Sharada (26 September 2007). «The Legends of Walkeshwar». Mumbai Newsline. Express Group
- ↑ Agarwal, Lekha (2 June 2007). «What about Gateway of India, Banganga Tank?». Mumbai Newsline. Express Group.
- ↑ Dwivedi, Sharada; Mehrotra, Rahul (2001). «Bombay: The Cities Within». Eminence Designs. ISBN 81-85028-80-X, p. 51
- ↑ Singh, K. S.; B. V. Bhanu, B. R. Bhatnagar, Anthropological Survey of India, D. K. Bose, V. S. Kulkarni, J. Sreenath (2004). «Maharashtra». XXX. Popular Prakashan. ISBN 978-81-7991-102-0, p. 1703
- ↑ David, M. D. (1973). «History of Bombay, 1661–1708». University of Mumbai, p. 14
- ↑ Khalidi, Omar (2006). «Muslims in the Deccan: a historical survey». Global Media Publications. ISBN 978-81-88869-13-8, p. 24
- ↑ Misra, Satish Chandra (1982). «The Rise of Muslim Power in Gujarat: A History of Gujarat from 1298 to 1442». Munshiram Manoharlal Publishers, p. 193
- ↑ «Mughal Empire». Department of Social Sciences. University of California.
- ↑ Greater Bombay District Gazetteer. Maharashtra State Gazetteers. v. 27, no. 1. Gazetteer Department. p. 169
- ↑ David, M. D. (1995). «Bombay, the city of dreams: a history of the first city in India». Himalaya Publishing House. p. 19
- ↑ Shukla, Ashutosh (12 May 2008). «Relishing a Sunday feast, but only once in a year». Daily News and Analysis (DNA).
- ↑ D'Mello, Ashley (9 June 2008). «New life for old church records». The Times of India.
- ↑ «Glorious past». Express India. 28 October 2008.
- ↑ «Catherine of Bragança (1638–1705)». BBC.
- ↑ The Gazetteer of Bombay City and Island. Gazetteers of the Bombay Presidency. 2. Gazetteer Department. p. 54
- 1 2 Yimene, Ababu Minda (2004). «An African Indian Community in Hyderabad: Siddi Identity, Its Maintenance and Change». Cuvillier Verlag. ISBN 3-86537-206-6. p. 94
- ↑ Ganley, Colin C. (2007). «Security, the central component of an early modern institutional matrix; 17th century Bombay's Economic Growth». International Society for New Institutional Economics (ISNIE). p. 13.
- ↑ «Mumbai Suburban». National Informatics Centre (Mahrashtra State Centre). Retrieved 2009-15-31
- ↑ «Area and Density – Metropolitan Cities». Ministry of Urban Development (Government of India). p. 33.
- ↑ Krishnamoorthy, Bala (2008). «Environmental Management: Text And Cases». PHI Learning Pvt. Ltd. ISBN 978-81-203-3329-1. p. 218
- ↑ «Mumbai, India». Weatherbase.
- ↑ Srinivasu, T.; Pardeshi, Satish. «Floristic Survey of Institute of Science, Mumbai, Maharashta State». Government of Maharashtra.
- ↑ «Municipal Corporation of Greater Mumbai Water Sector Initiatives» (PPT). Department of Administrative Reforms and Public Grievances (Government of India). p. 6.
- ↑ «Salient Features of Powai Lake» (PPT). Department of Environment (Government of Maharashtra). pp. 1–3.
- ↑ Sen, Somit (13 December 2008). «Security web for city coastline». The Times of India.
- ↑ Kanth, S. T. G. Raghu; Iyenagar, R. N. (10 December 2006). «Seismic Hazard estimation for Mumbai City». Current Science (Current Science Association) 91 (11): 1486.
- ↑ Proceedings of the Indian National Science Academy. 65. Indian National Science Academy. 1999, p. 210
- ↑ Kishwar, Madhu Purnima (3 July 2006). «Three drown as heavy rain lashes Mumbai for the 3rd day». Daily News and Analysis (DNA) (Mumbai).
- ↑ Rohli, Robert V.; Vega, Anthony J. (2007). «Climatology» (illustrated ed.). Jones & Bartlett Publishers. ISBN 978-0-7637-3828-0. p. 267
- ↑ Палітычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Індыя // Амбасада Беларусі ў Індыі, 2022 г. Праверана 4 верасьня 2022 г.
- ↑ Генэральнае консульства Беларусі адкрылася ў індыйскім горадзе Мумбаі // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 5 жніўня 2022 г. Праверана 4 верасьня 2022 г.