Трыест
| Трыест італ. Trieste | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Італія | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 84,5 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 2 ± 1 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 45°39′ пн. ш. 13°46′ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 205 194 чал. (2011) | ||||
| Афіцыйная мова | італьянская мова | ||||
| Этнахаронімы | triestini | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 040 | ||||
| Паштовы індэкс | 34100 | ||||
| Нумарны знак | TS | ||||
| Узнагароды | |||||
| Сайт | comune.trieste.it (італ.) | ||||
| Трыест на мапе Італіі Трыест | |||||
Трыест (па-італьянску: Trieste, па-нямецку: Triest, па-славенску: Trst, па-харвацку: Trst, па-лацінску: Tergeste, Tergestum) — горад у італьянскім рэгіёне Фрыўлі-Вэнэцыя-Джулія, адміністрацыйны цэнтар аднайменнай правінцыі. У мінулым — вольны імпэрскі горад, сталіца Аўстрыйскага Прымор’я, адасобленая свабодная тэрыторыя.
Трыест разьмешчаны ў глыбіні Трыесцкага заліва Адрыятычнага мора, за 145 км на ўсход ад Вэнэцыі, побач з славенскай граніцай. Паводле зьвестак перапісу 1991 году насельніцтва гораду складала 231 000 чалавек; а на 31 сьнежня 2011 году — 205 194 чалавекі. Заступнікам гораду лічыцца пакутнік Св. Юст Трыесцкі. Сьвята гораду — 3 лістапада.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У час, калі рымляне заснавалі Аквілею, у раёне сучаснага Трыесту жылі кельцкія ды ілярыйскія плямёны. Першыя згадкі аб Трыесьце, пад назвай Тэргестэ (ад славенскага trg — рынак, гандлёвы пляц) адносяцца да 104 году да н. э. і належаць грэцкаму географу Артэмідору Эфэскаму: у гэты час горад быў ужо рымскім.
Пасьля заняпаду ў 476 годзе Заходнярымскае імпэрыі, Трыест падзяліў лёс астатніх істрыйскіх гарадоў, пабачыўшы остготаў, бізантыйцаў, лянгабардаў, пакуль не ўвайшоў у 774 годзе ў склад імпэрыі Карла Вялікага. Затым ім кіравалі біскупы, а ў 1203 годзе горад захапілі вэнэцыянцы. З 1382 да 1918 году горад становіцца габсбурска—аўстрыйскім. З 1719 да 1891 году меў статус Вольнага порту і быў адзіным буйным портам Аўстрыі. З 1809 да 1814 году быў акупаваны французамі. Пасьля заснаваньня ў 1861 годзе Італьянскай дзяржавы, у населеным пераважна італамоўным насельніцтвам Трыесьце зьявіўся антыаўстрыйскі рух, мэтай якога было далучэньне гораду да Італіі. Па сканчэньні Першай сусьветнай вайны, 29 кастрычніка 1918 году, была заснаваная новая паўднёваславянская дзяржава — Каралеўства Югаславія, у склад якой першапачаткова ўвайшоў і Трыест (на той час колькасьць славенцаў у пэрыфэрыйных раёнах дасягала 18%). Аднак паводле падпісанай у верасьні 1919 году Сэн-Жэрмэнскай дамовы, Трыест, разам з усёй Істрыяй і Ўсходняй Фрыюліяй, перайшоў да Італіі. У час панаваньня фашыстаў адбывалася італьянізацыя славенскага насельніцтва. Па сканчэньні Другой сусьветнай вайны, у 1947 годзе, хаўрусьнікамі была абвешчаная Вольная тэрыторыя Трыесту. Паводле Лёнданскай дамовы 1954 году гэтая тэрыторыя была падзеленая паміж Італіяй і Югаславіяй (горад Трыест адыйшоў першым). У 1975 годзе дамаркацыйная лінія афіцыйна стала дзяржаўнай граніцай дзьвюх краінаў. З уваходам Славеніі ў 2004 годзе ў Эўразьвяз і далучэньнем яе ў 2007 годзе да шэнгенскай зоны Трыест перастаў быць горадам на ўскрайку Эўразьвязу, якім ён быў некалькі дзесяцігодзьдзяў.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Плошча Адзінства Італіі ў Трыесьце
- Замак Мірамарэ
- Канал
- Сабор Сан-Джуста
- Пэйзаж
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Трыест — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў