Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
21 красавіка 2026 года
263 026 артыкулаў на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

Фрэдэрык Кук (1865—1940) — амерыканскі ўрач, палярны падарожнік і бізнесмен, які заявіў, што першым у гісторыі чалавецтва дасягнуў Паўночнага полюса 21 красавіка 1908 года, за год да Роберта Піры. Таксама сцвярджаў, што 16 верасня 1906 года першым узышоў на вяршыню гары Дэналі. У 1909 годзе Піры і некаторыя супрацоўнікі Кука абвінавацілі яго ў фальсіфікацыі дадзеных. Дыскусіі працягваюцца па цяперашні час.
У 1894—1913 гадах быў сапраўдным членам Арктычнага клуба, з’яўляецца адным з яго заснавальнікаў. У 1904 годзе стаў адным з заснавальнікаў Клуба Даследчыкаў, у 1907—1908 гадах Фрэдэрык Кук быў абраны яго ганаровым прэзідэнтам (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Самым далёкі ад Зямлі аб’ект, які наведаў касмічны зонд, знаходзіцца на адлегласці 6,5 млрд км.
- Звычайны лапатанос найлепш сярод асятровых адаптаваўся да жыцця ў рэках з моцнай плынню.
- Толькі адзіны звон Віцебска перажыў пакаранне за забойства Іасафата Кунцэвіча.
- Пры спробе вызначыць этнічны склад Паўночна-Заходняга краю выявілі чарнарусаў, бужан, яцвягаў ды крывічоў.
- Нацысцкае падполле выкарыстоўвала пераклад дапаможніка савецкіх партызан.
- У творчасці Рыгора Барадуліна асабліва часта сустракаецца вобраз маці.
Выява дня
Актуальныя падзеі
- Міжнародная кааліцыя, якую ўзначальвалі ЗША, вывела свае войскі з Сірыі. (16 красавіка)
- Рашэнні аб выхадзе Малдовы з базавых дагавораў СНД адобраны прэзідэнтам Маяй Санду і ўступілі ў сілу. (8 красавіка)
- ЗША і Іран ухвалілі двухтыднёвае перамір’е на Блізкім Усходзе. (7 красавіка)
- Касмічная місія «Артэміда-2» абляцела Месяц, яна стала самай далёкай пілатуемай місіяй у гісторыі. (6 красавіка)
Дзень у гісторыі
- 753 да н.э.: Ромул і Рэм заснавалі Рым.
- 1519: Эрнан Картэс высадзіўся на ўзбярэжжы Мексікі.
- 1836: Тэхаскія мяцежнікі разграмілі пры Сан-Хасінта ўрадавую мексіканскую армію.
- 1898: Пачалася Іспана-амерыканская вайна.
- 1908: Амерыканскі даследчык Фрэдэрык Кук са спадарожнікамі дасягнуў паводле яго заявы Паўночнага полюса.
- 1918: Загінуў нямецкі лётчык-ас Манфрэд фон Рыхтгофен.
- 1926: Нарадзілася Лізавета II, каралева Злучанага Каралеўства і 15 іншых краін.
- 1944: У Францыі жанчыны атрымалі выбарчае права.
- 1960: Горад Бразілія атрымаў статус сталіцы аднаіменнай краіны.
Вікістужка
- 4 лютага 2026 — У Беларускай Вікіпедыі створаны 260 000-ы артыкул.
- 28 ліпеня 2025 — У Беларускай Вікіпедыі створаны 255 000-ы артыкул.