Монс
| Горад | |||||
| Монс | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Mons | |||||
|
|||||
| 50°27′17″ пн. ш. 3°57′07″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Рэгіён | Валонія | ||||
| Правінцыя | Эно | ||||
| Мэр | Эліё дзі Рупо | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Горад з | VII стагоддзе | ||||
| Плошча | 146,56 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 2 м | ||||
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 91 200 чалавек (2006) | ||||
| Афіцыйная мова | французская | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +32 65 | ||||
| Паштовы індэкс | 7000-7034 | ||||
|
|
|||||
| mons.be | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Монс (фр.: і лац.: Mons, нідэрл.: Bergen, пікард.: Mon(t)) — горад у Бельгіі, за 50 км на паўднёвы захад ад Бруселя, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Эно. Размешчаны на канале Самбра — Шэльда. Гістарычна вядомы як сталіца графства Эно. Насельніцтва — 99,2 тыс. жыхароў (2006).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Назву горад атрымаў па лагеры, які быў наладжаны тут Юліем Цэзарам, а лагер, у сваю чаргу, — па ўзгорку (лац.: Montes — «гара»), на якіх раскінуўся сучасны Монс. Паселішча на месцы цяперашняга Монса існавала яшчэ ў эпоху неаліту. Горад быў заснаваны ў VII стагоддзі.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Прадпрыемствы коксахімічнай, шкло-керамічнай, цэментавай, харчовай, лёгкай (вытворчасць палатна, ваўняных і баваўняных тканін, пляценне карунак) прамысловасці; металаапрацоўка. Монс — чыгуначны вузел. Гістарычна — цэнтр каменнавугальнага басейна.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
| ||||||||||||
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]
У горадзе — універсітэт, музей прыгожых мастацтваў. У Монсе шмат архітэктурных помнікаў XI—XVIII стагоддзяў:
- гатычная ратуша XV стагоддзя;
- гатычны сабор Святой Вальдэтруды, які быў пабудаваны ў 1450—1686 гадах і замяніў стары раманскі (у скарбніцы сабора — залатыя вырабы, кнігі, карціны, тканіны і скульптуры VII—XIX стагоддзяў);
- 81-метровая бефруа, збудаваная ў 1661 годзе (з’яўляецца адзінай барочнай званіцай Бельгіі, нароўні з іншымі бефруа ўключана ў Спіс Сусветнай Спадчыны ЮНЕСКА).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Монс- Афіцыйны сайт горада (фр.)
- Cercle Archeologique de Mons Архівавана 1 верасня 2006. (фр.) — спіс крыніц па гісторыі Монса
- Афіцыйны сайт сабора Св. Вальдэтруды (фр.) (маецца віртуальная экскурсія)
У іншым моўным раздзеле ёсць паўнейшы артыкул Mons(фр.) |