Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
1 лістапада 2026 года
268 732 артыкулы на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

Шэкспіраўскае пытанне — праблема аўтарства твораў, якія прыпісваюцца Уільяму Шэкспіру. Назва паўстала па аналогіі з гамераўскім пытаннем.
Пра жыццё Шэкспіра мала што вядома, як і пра большасць іншых англійскіх драматургаў эпохі праўлення Елізаветы I, асабістым жыццём якіх сучаснікі не пераймаліся. Існуе пункт гледжання, так званае «антыстратфардыянства» або «нестратфардыянства», прыхільнікі якога адмаўляюць аўтарства вядомага з крыніц акцёра Шэкспіра са Стратфарда і лічаць, што «Уільям Шэкспір» — гэта псеўданім, пад якім хавалася іншая асоба або група асоб (хутчэй за ўсё, з ведама рэальнага Шэкспіра са Стратфарда). Пры гэтым, улічваючы, што шэраг сучаснікаў прыпісваюць шэкспіраўскія творы менавіта Шэкспіру са Стратфарда, звычайна гэтыя версіі ўключаюць у сябе тую ці іншую тэорыю змовы. (далей…)
Ці ведаеце вы, што…
- Самым паўночным сегментам Канадскага Арктычнага архіпелага з'яўляюцца астравы Каралевы Лізаветы.
- Вызначана заканамернасць змены памераў паверхні цела цеплакроўных жывёл у залежнасці ад кліматычных умоў.
- Галінастыя эпіфітныя кусцікі сямейства кактусавых трымаюцца на скалах і дрэвах у трапічных лясах Амерыкі.
- Існуе папулярнае меркаванне, быццам гіпатэтычнае мора займала ў старажытнасці Палескую нізіну ў басейне Прыпяці.
- Старадаўняя рыцарская песня пра князя Вітаўта была зафіксавана ў харавой гарманізацыі Антона Грыневіча.
- Кампазітар Станіслаў Манюшка атрымаў папулярнасць дзякуючы оперы «Галька».
Актуальныя падзеі
- У Польшчы пасля адхілення старшыні Канстытуцыйнага трыбунала пачаўся канстытуцыйны крызіс. (30 кастрычніка)
- Здарылася чыгуначная катастрофа ў Лос-Ебенесе (Іспанія). (28 кастрычніка)
- Футбольную ўзнагароду «Залаты мяч» атрымаў англічанін Гары Кейн. (26 кастрычніка)
- Прэзідэнт Бразіліі Луіс Інасіу Лула да Сілва пераабраны на наступны тэрмін. (25 кастрычніка)
Дзень у гісторыі
- Каталікі: Дзень Усіх Святых (афіцыйнае свята ў шэрагу краін)
- 789: Асвечаны Брэменскі сабор.
- 1338: Усталяваны мір і заключаны гандлёвы дагавор князя Гедзіміна з Ордэнам.
- 1604: Трагедыю У. Шэкспіра «Атэла» ўпершыню прадставілі ў палацы Уайтхол у Лондане.
- 1755: Здарылася Лісабонскае землетрасенне.
- 1800: У Вашынгтоне скончылася будаўніцтва Белага Дома, афіцыйнай рэзідэнцыі Прэзідэнта ЗША.
- 1914: Развярнулася бітва пры Каранелі ля берагоў Чылі паміж брытанскімі і германскімі крэйсерамі ў Першую сусветную вайну.
- 1918: Рэйд на Пулу праведзены двума афіцэрамі ВМС Італіі з мэтай знішчэння караблёў аўстра-венгерскага флота.
- 1937: Расстрэл беларускіх праваслаўных дзеячаў у Менску па справе «Беларуская аўтакефальная царква»
- 1943: Пачалася Тэгеранская канферэнцыя.
- 1949: Створана Кітайская акадэмія навук.
Вікістужка
- 27 верасня 2026 — Абвешчаны пераможцы ў конкурсе «Вікі любіць вёскі».
- 24 ліпеня 2026 — У Беларускай Вікіпедыі створаны 265 000-ы артыкул.