Перайсьці да зьместу

Г’юстан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Г’юстан
Населены пункт
Image
Image
Сьцяг
Краіна ЗША
Штат Тэхас
Першыя згадкі 5 чэрвеня 1837
Дата заснаваньня жнівень 1836
Кіраўніцтва і ўлада
Mayor of Houston[d] Джон Ўітмайр[d][1]
Заканадаўчы орган Houston City Council[d]
Геаграфія
Плошча 1558 км²
Вышыня НУМ 13 м
Часавы пас
Каардынаты 29°45′46″ пн. ш. 95°22′59″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Этнахаронімы Houstonian, Houstonienne[3] і Houstonien[3]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 281, 832, 713, 346 і 621
Паштовы індэкс 77001, 77002, 77003, 77004, 77005, 77006, 77007, 77008, 77009, 77010, 77011, 77012, 77013, 77014, 77015, 77016, 77017, 77018, 77019, 77020, 77021, 77022, 77023, 77024, 77025, 77026, 77027, 77028, 77029, 77030, 77031, 77032, 77033, 77034, 77035, 77036, 77037, 77038, 77039, 77040, 77041, 77042, 77043, 77044, 77045, 77046, 77047, 77048, 77049, 77050, 77051, 77052, 77053, 77054, 77055, 77056, 77057, 77058, 77059, 77060, 77061, 77062, 77063, 77064, 77065, 77066, 77067, 77068, 77069, 77070, 77071, 77072, 77073, 77074, 77075, 77076, 77077, 77078, 77079, 77080, 77081, 77082, 77083, 77084, 77085, 77086, 77087, 77088, 77089, 77090, 77091, 77092, 77093, 77094, 77095, 77096, 77098, 77099, 77201, 77202, 77203, 77204, 77205, 77206, 77207, 77208, 77210, 77212, 77213, 77215, 77216, 77217, 77218, 77219, 77220, 77221, 77222, 77223, 77224, 77225, 77226, 77227, 77228, 77229, 77230, 77231, 77233, 77234, 77235, 77236, 77237, 77238, 77240, 77241, 77242, 77243, 77244, 77245, 77248, 77249, 77251, 77252, 77253, 77254, 77255, 77256, 77257, 77258, 77259, 77261, 77262, 77263, 77265, 77266, 77267, 77268, 77269, 77270, 77271, 77272, 77273, 77274, 77275, 77277, 77279, 77280, 77282, 77284, 77287, 77288, 77289, 77290, 77291, 77292, 77293, 77297 і 77299
Сайт houstontx.gov
Г’юстан на мапе ЗША ±
Г’юстан
Г’юстан
Г’юстан
Г’юстан
Г’юстан
Г’юстан

Г’ю́стан (па-ангельску: Houston, мянушка: Касьмічны горад) — горад у ЗША, разьмешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы штату Тэхас, за 30 км ад узьбярэжжа Мэксыканскай затокі. Г’юстан зьяўляецца першым паводле колькасьці насельніцтва горадам Тэхасу і чацьвертым у ЗША. Гэта найбуйнейшы горад Тэхасу і ўсяго Поўдня ЗША. Паводле перапісу 2020 году, у ім пражывала 2,3 млн чалавек, што зрабіла яго чацьвертым паводле насельніцтва горадам краіны. Аглямэрацыя Г’юстану налічвае блізу 7,8 млн жыхароў, што ставіць яе на другую пазыцыю ў штаце і пятую ў краіне.

У XX стагодзьдзі горад перажыў імклівы рост дзякуючы спалучэньню эканамічных фактараў, як то разьвіцьцю порту і разбудове чыгуначнай інфраструктуры, заняпаду Галвэстану як галоўнага порту пасьля разбуральнага ўрагану 1900 году, будаўніцтву Г’юстанскага суднаходнага каналу і нафтаваму буму ў Тэхасе[4]. У сярэдзіне XX стагодзьдзя эканоміка места значна дывэрсыфікавалася, бо сярод іншага тут зьявіўся Тэхаскі мэдычны цэнтар, Касьмічны цэнтар імя Ліндана Джонсана і Цэнтар кіраваньня палётамі імя Крыстафэра Крафта-малодшага.

Сучасны Г’юстан разьмешчаны на землях, якія калісьці займалі карэнныя народы каранкава і атакапа прынамсі 2 тысячы гадоў таму, да прыбыцьця першых эўрапейцаў[5][6][7]. Гэтыя плямёны сёньня практычна зьніклі[8]. З канца 1700-х гадоў да засяленьня ў 1830-х гадах зямля заставалася ў значнай ступені незаселенай[9].

Image
Мапа места ў 1873 годзе.

Браты Аўгустус Чапмэн Ален і Джон Кірбі Ален дасьледавалі мажлівыя месцы дзеля заснаваньня паселішчаў на Бафала-баю і бухце Галвэстан. Ужо праз чатыры дні браты Алены разьмясьцілі першую рэкляму новага гораду ў Telegraph and Texas Register, назваўшы яго ў гонар Сэма Г’юстана, які ў тым жа годзе стаў прэзыдэнтам Рэспублікі Тэхас[10]. Яны дамагліся таго, каб Кангрэс Тэхасу прызначыў Г’юстан часовай сталіцай, абавязаўшыся пабудаваць будынак Капітоліюма[11]. На пачатку 1837 году ў мястэчку жыло толькі блізу дзясятка чалавек, але да траўня, калі Кангрэс упершыню сабраўся ў Г’юстане, насельніцтва вырасла да 1500 чалавек[10]. 5 чэрвеня 1837 году ўлады Тэхасу надалі Г’юстану статус гораду, і ягоным першым мэрам быў абраны Джэймз Голман[10]. У тым жа годзе Г’юстан стаў адміністрацыйным цэнтрам акругі Гарысбэрг[12].

У 1839 годзе сталіцу Рэспублікі Тэхас перанесьлі ў Остын. Той жа год стаў цяжкім для Г’юстану, бо эпідэмія жоўтай ліхаманкі забрала жыцьці прыблізна аднаго з кожных васьмі жыхароў. Тым ня менш места заставалася важным гандлёвым цэнтрам, утвараючы шчыльную сувязь з прыбярэжным портам Галвэстан. Фэрмэры з унутраных раёнаў прывозілі сваю прадукцыю ў Г’юстан, якая праз Бафала-баю і Галвэстан трапляла ў Мэксыканскую затоку і далей. Г’юстанскія гандляры атрымлівалі прыбытак ад продажу тавараў сялянаў і ад накіраваньня іхняй прадукцыі ў порт[10]. Большасьць паняволеных людзей у Тэхасе прыбыла разам з уладальнікамі з усходніх рабаўладальніцкіх штатаў. Значная колькасьць трапляла таксама праз уласна мясцовы рабскі гандаль. Хоць цэнтрам гэтага гандлю быў Новы Арлеан, гандляры рабамі працавалі таксама ў Г’юстане. Тысячы паняволеных мурынаў жылі ў навакольлях места перад грамадзянскай вайной у ЗША. Многія працавалі на цукровых і баваўняных плянтацыях, а тыя, хто жыў у межах гораду, займаліся хатняй працай і рамёствамі[13][14]. У 1840 годзе ў Г’юстане была створаная гандлёвая палата, якая, між іншым, займалася разьвіцьцём суднаходзтва і навігацыяй у новым порце на Бафала-баю[15].

Image
Г’юстан у 1922 годзе.

Да 1860 году Г’юстан стаў важным гандлёвым і чыгуначным вузлом на шляху экспарту бавоўны. Чыгункі Тэхасу сыходзіліся ў Г’юстане, дзе далучаліся да лініяў, што вялі ў порты Галвэстану і Боманту[12]. Падчас грамадзянскай вайны горад служыў штабам канфэдэрацкага генэрала Джона Магрудэра, які выкарыстоўваў яго як базу дзеля арганізацыі бітвы за Галвэстан[16]. Па вайне г’юстанскія бізнэсоўцы ініцыявалі пашырэньне суднаходнай сыстэмы, каб павялічыць аб’ём гандлю паміж цэнтрам гораду і портам. Да 1890 году Г’юстан стаў чыгуначным цэнтрам Тэхасу[17]. У 1900 годзе, пасьля разбуральнага ўрагану ў Галвэстане, намаганьні па стварэньні ў Г’юстане паўнавартаснага глыбакаводнага порту далі плён[18]. У 1901 годзе адкрыцьцё радовішча ля Боманту дало пачатак нафтавай індустрыі Тэхасу[19]. У 1902 годзе прэзыдэнт Тэадор Рузвэлт ухваліў праект паляпшэньня Г’юстанскага судаходнага каналу коштам у 1 млн даляраў. У 1914 годзе прэзыдэнт Ўудра Ўілсан адкрыў глыбакаводны Г’юстанскі порт, будаўніцтва якога пачалося за сем гадоў да таго. Да 1930 году Г’юстан стаў найбуйнейшым горадам Тэхасу[20].

Пасьля пачатку Другой сусьветнай вайны аб’ёмы грузаперавозак у порце скараціліся, а суднаходзтва было часткова прыпыненае. Але вайна прынесла гораду істотную эканамічную выгаду. Уздоўж карабельнага каналу былі пабудаваныя нафтахімічныя НПЗ і вытворчыя заводы, бо абарончая індустрыя патрабавала вялікіх аб’ёмаў нафтапрадуктаў і сынтэтычнага каўчуку[21]. У 1942 годзе была заснаваная суднабудаўнічая кампанія Браўн, якая занялася пабудовай караблёў для амэрыканскага войска. Рост абаронных замоваў прыцягнуў у горад тысячы новых работнікаў. Па вайне эканоміка Г’юстану зноў пачала арыентавацца з большага на порт. У 1948 годзе горад анэксаваў некалькі земель навокал, больш як удвая павялічыўшы сваю плошчу. З 1961 году пачала разьвівацца аэракасьмічная індустрыя. У канцы 1970-х гадоў Г’юстан перажыў дэмаграфічны выбух, калі вялікія хвалі перасяленцаў з «іржавага пасу» ЗША пераехалі ў Тэхас. Новыя жыхары прыбывалі ў пошуках працы ў нафтавай індустрыі, якая імкліва квітнела пасьля арабскага нафтавага эмбарга.

Image
Спадарожнікавы фатаздымак места.

Г’юстан месьціцца за 266 км на ўсход ад Остыну[22], за 142 км на захад ад мяжы з Луізыянай[23], і за 400 км на поўдзень ад Даласа[24]. Агульная плошча гораду складае 1651 км², зь якіх 1552,9 км² прыпадае на сухазем’е, а 58 км² займае водная паверхня[25]. Большая частка Г’юстану разьмешчаная на прыбярэжнай раўніне Мэксыканскай затокі. Значная частка места была ўзьведзеная на лясістых землях, балотах і багністых нізінах, якія і цяпер добра бачныя ў навакольлях[26]. Роўны рэльеф і шырокая забудова ў чыстым полі спрыяюць павелічэньню рызыкі паводак[27]. Цэнтар гораду знаходзіцца на вышыні каля 15 мэтраў над узроўнем мора[28], а найвышэйшы пункт на далёкім паўночным захадзе сягае 46 мэтраў[29].

Раней Г’юстан забясьпечваўся падземнымі водамі, але праз асяданьне зямлі горад быў вымушаны перайсьці на паверхневыя крыніцы, сярод якіх азёры Г’юстан, Конра і Лівінгстан[30]. Горад валодае правамі на забор 4,5 Гл паверхневых водаў на содні, а таксама 570 Мл падземных водаў[31]. Г’юстан мае чатыры буйныя баю. Баю Бафала перасякае цэнтар места і далей трапляе ў Г’юстанскі суднаходны канал. Карабельны канал цягнецца праз Галвэстан і выходзіць у Мэксыканскую затоку[32].

Клімат Г’юстану ўважаецца за вільготна субтрапічны паводле клясыфікацыі Кёпэна, што характэрна для Поўдня ЗША. Хоць горад і не трапляе ў Алею тарнада, як значная частка паўночы Тэхасу, вясновыя буры часта прыносяць у рэгіён тарнада[33]. Вятры на працягу большай часткі году дзьмуць з поўдня і паўднёвага ўсходу, прыносячы цяпло і трапічную вільготнасьць з Мэксыканскай затокі і бухты Галвэстан[34].

Image
Патанулыя аўты ў час паводкі пасьля ўрагану Гарві.

Улетку тэмпэратуры дасягаюць або перавышаюць 32 °C у сярэднім 106,5 дня на год, прычым большасьць такіх дзён прыпадае на пэрыяд чэрвень—верасень. У сярэднім 4,6 дні на год тэмпэратура дасягае або перавышае 37,8 °C[35]. Характэрная субтрапічная вільготнасьць часта надае большую адчувальнасьць тэмпэратуры ў бок сьпякоты, я ранішняя адносная вільготнасьць улетку звычайна перавышае 90%[36]. Кандыцыянаваньне паветра ў Г’юстане ўважаецца за паўсюдную зьяву. Гэтак, ужо ў 1981 годзе выдаткі на электрычнасьць дзеля астуджэньня памяшканьняў перавыгалі 600 млн даляраў, а да канца 1990-х гадоў блізу 90% дамоў у горадзе былі абсталяваныя кандыцыянэрамі[37][38]. Рэкордная тэмпэратура ў Г’юстане на ўзроўні 43 °C фіксавалася чатыры разы, то бок 4 верасьня 2000 году, 27 жніўня 2011 году, а таксама 24 і 27 жніўня 2023 году[35].

Зімы ў Г’юстане мяккія, але часам здараюцца і халодныя пэрыяды. У студзені сярэдняя тэмпэратура ў аэрапорце імя Джорджа Буша складае 12 °C. У сярэднім 13 дзён на год тэмпэратура апускаецца да нуля або ніжэй. Такія дні звычайна прыпадаюць на час паміж 3 сьнежня і 20 лютага[35]. У XXI стагодзьдзі ў Г’юстане некалькі разоў назіраліся сьнежныя ападкі. 24 сьнежня 2004 году ў частцы аглямэрацыі выпаў сьнег таўшчынёю 3 см[39], а 7 сьнежня 2017 году сьнежнае покрыва склада 2 см[40][41]. Ападкі сьнегу ня меншыя за 1 цалю 10 сьнежня 2008 году і 4 сьнежня 2009 году сталі першым выпадкам у гісторыі назіраньняў, калі вымяральны сьнег выпаў за два гады запар. Усяго з 1895 па 2018 гады ў Г’юстане было зафіксавана 38 выпадкаў сьнегападаў. 14—15 лютага 1895 году ў горадзе выпала сьнега на 51 см, што было наймацнейшым сьнегападам за ўсю гісторыю назіраньняў[42]. Найніжэйшая афіцыйна зафіксаваная тэмпэратура ў Г’юстане апускалася да −15 °C, што было адзначана 18 студзеня 1930 году[35]. Апошні раз тэмпэратура была настолькі нізкай 23 сьнежня 1989 году, калі ў аэрапорце яна дасягнула −14 °C, што было найніжэйшым паказьнікам, калі-небудзь зафіксаваным там. За дзень да гэтага ў аэрапорце выпала 4,31 см сьнегу[43].

Гісторыя перапісаў
ПерапісНасельніцтва%±
18502396
—
18604845102.2%
1870938293.6%
188016 51376%
189027 55766.9%
190044 63362%
191078 80076.6%
1920138 27675.5%
1930292 352111.4%
1940384 51431.5%
1950596 16355%
1960938 21957.4%
19701 232 80231.4%
19801 595 13829.4%
19901 630 5532.2%
20001 953 63119.8%
20102 100 2637.5%
20202 304 5809.7%
Бягучы 20242 390 125[44]3.7%
1850-2024 U.S. Decennial Census
2018 Estimate[45]

Паводле перапісу насельніцтва ЗША 2020 году ў Г’юстане жыло 2 304 580 чалавек[46] . У 2017 годзе ацэначная колькасьць насельніцтва сягала 2 312 717, а ў 2018 годзе лік меркаваных жыхароў быў роўны 2 325 502[46]. Паводле ацэнак, у 2017 годзе ў раёне Г’юстану пражывала блізу 600 тысяч нелегальных імігрантаў[47], што складала амаль 9% насельніцтва ўсёй аглямэрацыі[48]. Паводле перапісу 2010 году, у Г’юстане налічвалася 2 100 263 жыхары[49]. А першы перапіс насельніцтва, які ладзіўся ў 1850 годзе, выявіў, што мястэчку на той час налічвала 2396 жыхароў.

Паводле ацэнак, 42,3% жыхароў Г’юстану валодалі жылымі адзінкамі, а сярэдні памер хатняй гаспадаркі складаў 2,65 чалавекі[50]. Мэдыянныя штомесячныя выдаткі ўладальнікаў жыльля з іпатэкай складалі 1646 даляраў, а без іпатэкі гэты паказьнік быў роўны 536 далярам. Мэдыянная арэндная плата ў Г’юстане ў 2015—2019 гадах складала 1041 даляр. У 2019 годзе мэдыянны прыбытак хатняй гаспадаркі дасягаў 52 338, і 20,1% жыхароў гораду жылі на мяжы беднасьці або ніжэй за яе.

Аглямэрацыя Г’юстану характарызуецца як адная з найбольш этнічна і культурна разнастайных у ЗША[51]. Разнастайнасьць Г’юстану гістарычна сфармавалася дзякуючы значным хвалям іміграцыі гішпанамоўных жыхароў агулам і лацінаамэрыканцаў у прыватнасьці ў дадатак да мігрантаў азіяцкага паходжаньня. Гэта тлумачыцца адносна нізкім коштам жыцьця ў параўнаньні зь іншымі буйнымі гарадамі, моцным рынкам працы і роляй гораду як аднаго з цэнтраў пасяленьня ўцекачоў[52].

Г’юстан даўно вядомы як папулярны напрамак для афраамэрыканцаў дзякуючы ўплывовай мураннай супольнасьці. Горад часта называюць «чорнай Мэкай», падобна да Атланты, бо тут шмат афраамэрыканцаў[53]. У раёне Г’юстану знаходзіцца найбуйнейшая афраамэрыканская супольнасьць у Тэхасе і на захад ад Місысыпі[53][54][55]. Паводле зьвестак Бюро перапісу насельніцтва ЗША за 2019 год, у межах гораду Г’юстану 23,3% насельніцтва складалі негішпанамоўныя белыя, 45,8% — гішпанцы і лацінаамэрыканцы, 22,4% — афраамэрыканцы, і 6,5% — азіяты[56]. Найбуйнейшымі гішпанамоўнымі этнічнымі групамі ў горадзе ў 2018 годзе былі мэксыканцы (31,6%), пуэртарыканцы (0,8%) і кубінцы (0,8%)[57]. Дзель негішпанамоўных белых у Г’юстане істотна зьменшылася з 1970 году, калі іх было 62,4% ад усяго насельніцтва[58].

Image
Каталіцкая катэдра Найсьвяцейшага Сэрца.

Г’юстан і ягоная аглямэрацыя ёсьць трэцім найбольш рэлігійным рэгіёнам ЗША паводле дзелі вернікаў і другім у Тэхасе пасьля супольнай аглямэрацыі Даласа і Форт-Ўэрту[59]. Гістарычна Г’юстан быў цэнтрам пратэстанцтва, уваходзячы ў гэтак званы Біблейскі пас[60]. Іншыя хрысьціянскія плыні і нехрысьціянскія рэлігіі доўгі час ня мелі значнага росту, бо іміграцыя ў горад пераважна ішла з Заходняй Эўропы, дзе дамінавала заходняя хрысьціянская традыцыя. Сытуацыя зьмянілася па ўхваленьні Закону аб іміграцыі і грамадзянстве 1965 году, які скасаваў квоты і адкрыў мажлівасьць для разьвіцьця іншых рэлігійных супольнасьцяў[61].

Image
Этыёпская праваслаўная царква ў Г’юстане.

Паводле зьвестак Дасьледніцкага цэнтру Пью ў 2014 годзе 73% жыхароў Г’юстану атаясамлівалі сябе з хрысьціянствам, пры гэтым блізу паловы вызначалі сябе пратэстантамі і блізу 19% трымаліся каталіцтва. Агулам у ЗША сябе называлі хрысьціянамі каля 71% апытаных. Каля 20% жыхароў места ня мелі рэлігійнай прыналежнасьці[62]. Згодна з тым жа дасьледаваньнем прадстаўнікі іншых рэлігіяў, як то юдаізму, будызму, ісламу і індуізму, разам складалі каля 7% насельніцтва[62]. Паводле ацэнак Грамадзкага рэлігійнага дасьледніцкага інстытуту за 2020 год, 40% жыхароў места былі пратэстантамі, 29% прыналежылі да каталіцтва, а агулам хрысьціяне складалі 72% насельніцтва[63]. Рымска-каталіцкая арцыбіскупства Галвэстан—Г’юстан уважаецца за найбуйнейшае ў Тэхасе і пятае паводле велічыні ў ЗША. Яна была створаная ў 1847 годзе[64]. Паводле зьвестак 2019 году ў межах гэтага арцыбіскупства налічвалася каля 1,7 млн каталіцкім вернікаў[64]. Галоўная катэдра арцыбіскупства, аднак, месьціцца ў Галвэстане.

Юдэйская супольнасьць Г’юстану, якая налічвала ў 2001 годзе блізу 47 тысяч чалавек, прысутная ў горадзе з XIX стагодзьдзя. У 2016 годзе ў месьце налічвалася больш за 40 сынагогаў[61]. У горадзе месьціцца вялікая і разнастайная мусульманскую супольнасьць. У 2012 годзе ісламская суполнасьць была найбуйнейшай у Тэхасе і на ўсім Поўдні ЗША[65]. Паводле ацэнак, мусульмане складалі блізу 1,2% насельніцтва гораду[65]. У 2000 годзе колькасьць мячэтаў і рэлігійных цэнтраў сягала 41, а найбольшай установай быў мячэт Аль-Нур Ісламскага таварыства Вялікага Г’юстану[66].

Г’юстан вядомы ва ўсім сьвеце як адзін з галоўных цэнтраў энэргетычнай індустрыі, але перадусім у здабычы нафты і прыроднага газу ды іхняй перапрацоўцы, а таксама як важны вузел біямэдычных дасьледаваньняў і аэранаўтыкі. У горадзе хутка разьвіваюцца і аднаўляльныя крыніцы энэргіі[67][68], прычым мясцовая ўлада закупляе блізу 90% патрэбнай штогадовай энэргіі пераважна зь ветравых, а часткова з сонечных крыніцаў[69][70].

Image
Бізнэсовы комплекс кампаніі Chevron.

З 2020-х гадоў Г’юстан стаў адным з найбольш дынамічных цэнтраў тэхналягічных стартапаў, і гэты сэктар ёсьць імкліва растучым у эканоміцы гораду[71]. Сярод буйных тэхналягічных і праграмных кампаніяў аглямэрацыі вылучаюцца Crown Castle, KBR, FlightAware, Cybersoft, Houston Wire & Cable, HostGator. У раёне Г’юстану маюць сваае офісы фірмы Aylo, GoDaddy і ByteDance. 4 красавіка 2022 году Hewlett Packard Enterprise перанесла сваю галоўную сядзібу з Каліфорніі ў аглямэрацыю Г’юстану[72]. Значную ролю ў эканоміцы адыгрывае і Г’юстанскі суднаходны канал. Дзякуючы гэтым перавагам места трымае статус глябальнага гораду паводле дасьледаваньняў кансалтынгавай кампаніі A. T. Kearney. Паводле зьвестак Міжнароднай гандлёвай адміністрацыі Міністэрства гандлю ЗША, у 2013 годзе раён Г’юстан стаў найбуйнейшым экспартным рынкам ЗША, апярэдзіўшы Нью-Ёрк. У 2012 годзе аглямэрацыя экспартавала тавараў на 110,3 млрд даляраў[73]. Каля дзьвюх трацінаў экспарту прыпадалі на нафтапрадукты, хімікаты і абсталяваньне для здабычы нафты і газу[74]. Найбуйнейшымі рынкамі для места былі Мэксыка, Канада і Бразылія[75]. Значная частка посьпеху гораду як нафтахімічнага цэнтру павязаная з інтэнсіўнай працай порту[76]. Г’юстанскі порт займае першы радок у ЗША ў міжнародным гандлі і 16-ы радок у сьвеце паводле агульнага грузазвароту[77]. У адрозьненьне ад большасьці рэгіёнаў, высокія цэны на нафту і бэнзін спрыяюць эканоміцы места, бо значная частка насельніцтва занятая ў энэргетычным сэктары[78]. Адсюль і сюды трапляюць шматлікія нафта- і газаправоды[79].

Image
Г’юстанскі суднаходны канал.

У 2022 годзе ВУП аглямэрацыі склаў 633 млрд даляраў, што зрабіла яе сёмай паводле велічыні эканомікай сярод аглямэрацыяў краіны, а сам ВУП быў большы за ВУП Ірану, Калюмбіі або Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў[80]. Толькі 27 краінаў сьвету маюць ВУП, які перавышае рэгіянальны ВУП Г’юстану. У 2010 годзе горназдабыўная прамысловасьць складала 26,3% рэгіянальнага ВУП, рэзка павялічыўшыся на тле высокіх энэргетычных цэнаў і зьніжэньня сусьветных запасаў вольных здабыўных магутнасьцяў. Сярод вялікага адсотку вылучаюцца інжынэрныя паслугі, сфэра аховы здароўя і вытворчасьць[81].

Унівэрсытэцкая супольнасьць Г’юстану таксама робіць эканамічны ўнёсак, супастаўны з буйной карпарацыяй. Штогод сюды прыцягваюцца блізу 1,1 млрд даляраў інвэстыцыяў, генэруючы 3,13 млрд даляраў і ствараючы 24 тысяч працоўных месцаў[82][83]. Штогод установы вышэйшай адукацыі выпускаюць каля 12,5 тысяч новых спэцыялістаў, і 80,5% зь іх застаюцца працаваць у рэгіёне цягам пяці гадоў[83]. У аглямэрацыі Г’юстану дзеіць 91 консульская ўстанова замежных дзяржаваў, што стаць места на трэцяе месца паводле іхняй колькасьці ў краіне[84]. Тут працуюць 40 гандлёвых і эканамічных прадстаўніцтваў і 23 замежныя гандлёвыя палаты[85]. У горадзе функцыянуюць 25 замежных банкаў з 13 краінаў[86]. Паводле зьвестак у час паміж 2008 і 2010 гадамі больш як 100 кампаніяў з замежным капіталам пераехалі, пашырыліся або адкрылі новы бізнэс у Г’юстане, што істотна падтрымала стварэньне працоўных месцаў у час нізкага ўнутранага попыту[87].

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. ↑ https://www.houstontx.gov/mayor/
  2. ↑ перапіс насельніцтва ЗША 2020 году / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША
  3. 1 2 http://cnig.gouv.fr/wp-content/uploads/2020/02/CNT-PVM_r%C3%A9vis%C3%A9_2020-01-27-1.pdf
  4. ↑ Gray, Lisa. Promise – and a few fibs – launched this city's destiny // Houston Chronicle, 05.2016 г. Архіўная копія ад 07.2018 г.
  5. ↑ LIPSCOMB, CAROL A. (06.2010) Karankawa Indians. tshaonline.org.
  6. ↑ COUSER, DOROTHY (06.2010) ATAKAPA INDIANS. tshaonline.org.
  7. ↑ Layman, George J. (12.2019) Karankawas were among the First Texas Indians Encountered by Europeans. HistoryNet.
  8. ↑ Houston's Native American Heritage Runs Deep. Houston Family Magazine (10.2013).
  9. ↑ Austin, John. tshaonline.org (06.2010).
  10. 1 2 3 4 Houston, Texas. Handbook of Texas Online (01.2008). Архіўная копія ад 04.2011 г.
  11. ↑ Williams, Amelia W. (08.2016) Allen, Augustus Chapman. Texas State Historical Association. Архіўная копія ад 04.2018 г.
  12. 1 2 Looscan, Adele B. Harris County, 1822–1845 // Southwestern Historical Quarterly. — 1914. — Т. 19. — С. 37—64.
  13. ↑ Blood and Sugar. Texas Monthly (12.2016).
  14. ↑ Texas History
  15. ↑ Perry, John (2006) Born on the Bayou: city's murky start. City of Houston. Архіўная копія ад 12.2011 г.
  16. ↑  Cotham, Edward T. Sabine Pass: The Confederacy's Thermopylae. — Austin: University of Texas Press, 2004. — ISBN 978-0-292-70594-4
  17. ↑ Houston Was the Railroad Center of Texas — RBH // Resurgence Behavioral Health, 12.2021 г.
  18. ↑ J.H.W. Stele to Sayers, September 11–12, 1900. J.H.W. Архіўная копія ад 11.2010 г.
  19. ↑  Olien, Diana Davids Oil in Texas: The Gusher Age, 1895–1945. — Austin: University of Texas Press, 2002. — ISBN 978-0-292-76056-1
  20. ↑ Gibson, Campbell (06.1998) Population of the 100 Largest Cities and Other Urban Places in the United States: 1790 to 1990. U.S. Census Bureau. Архіўная копія ад 10.2018 г.
  21. ↑ Houston Ship Channel. TSHA Handbook of Texas (06.2010). Архіўная копія ад 02.2015 г.
  22. ↑ This Is Texas. John Nova. Архіўная копія ад 05.2015 г.
  23. ↑ Distance from Houston, TX, USA to Walter Umphrey State Park, Martin Luther King Junior Drive, Port Arthur, TX, USA Архіўная копія ад 12.2018 г.
  24. ↑ Football power in Texas has shifted to Houston. Roland. Архіўная копія ад 03.2016 г.
  25. ↑ Houston (city) QuickFacts from the US Census Bureau. U.S. Census Bureau. Архіўная копія ад 02.2010 г.
  26. ↑ Baddour, Dylan. The trouble with living in a swamp: Houston floods explained // Houston Chronicle, 05.2016 г.
  27. ↑ Flood Forecasting for the Buffalo Bayou Using CRWR-PrePro and HEC-HMS. Center for Research in Water Resources, The University of Texas at Austin. Архіўная копія ад 02.2007 г.
  28. ↑ Downtown Houston, Texas. TopoQuest.com. Архіўная копія ад 05.2020 г.
  29. ↑ Topographic map of Houston, Texas. topographic-map.com.
  30. ↑ Houston-Galveston, Texas Managing Coastal Subsidence Архіўная копія ад 01.2007 г.
  31. ↑ Drinking Water Operations. Publicworks.houstontx.gov. Архіўная копія ад 10.2013 г.
  32. ↑ Houston Ship Channel. TSHA Handbook of Texas (06.2010). Архіўная копія ад 02.2015 г.
  33. ↑ Hammered by heavy rain and huge hail Thursday night, Houston braces for more downpours, flooding // The Washington Post Архіўная копія ад 06.2019 г.
  34. ↑ Weather Stats. Greater Houston Convention and Visitors Bureau. Архіўная копія ад 12.2008 г.
  35. 1 2 3 4 NowData – NOAA Online Weather Data. National Oceanic and Atmospheric Administration.
  36. ↑ Average Relative Humidity (%). National Climatic Data Center.
  37. ↑ Rimer, Sara. Houston Journal; Broiling on the Outside, But, Really, It’s No Sweat // The New York Times, 07.1998 г. Архіўная копія ад 03.2018 г.
  38. ↑ Crewdson, John M.. Houston’s Lifeline: Tons of Cool Air // The New York Times, 08.1981 г. Архіўная копія ад 03.2018 г.
  39. ↑ Public Information Statement. Архіўная копія ад 12.2006 г.
  40. ↑ Texas hit with snow as winter weather system aims for Northeast. United Press International. Архіўная копія ад 12.2017 г.
  41. ↑ Record snow blankets Houston and Texas. KHOU-TV. Архіўная копія ад 12.2017 г.
  42. ↑ Snow in Houston: It Happens More Than You Think. KTRK-TV (12.2017). Архіўная копія ад 01.2018 г.
  43. ↑ KPRC
  44. ↑ U.S. Census Bureau QuickFacts
  45. ↑ Population Estimates. United States Census Bureau.
  46. 1 2 QuickFacts: Houston city, Texas. United States Census Bureau.
  47. ↑ Najarro, Ilena; Deam, Jenny. Fearing deportation, undocumented immigrants in Houston are avoiding hospitals and clinics // Houston Chronicle, 12.2017 г. Архіўная копія ад 05.2018 г.
  48. ↑ Sacchetti, Maria. For Houston’s many undocumented immigrants, storm is just the latest challenge // The Washington Post, 08.2017 г. Архіўная копія ад 05.2018 г.
  49. ↑ Profile of General Population and Housing Characteristics: 2010. U.S. Census Bureau. Архіўная копія ад 02.2020 г.
  50. ↑ U.S. Census Bureau QuickFacts: Houston city, Texas 2018-2019. U.S. Census Bureau.
  51. ↑ Klineberg, Stephen (04.2018) The 2018 Kinder Houston Area Survey. Rice University Kinder Institute for Urban Research. Архіўная копія ад 04.2018 г.
  52. ↑ Mejia, Brittny. How Houston has become the most diverse place in America // Los Angeles Times, 05.2017 г. Архіўная копія ад 05.2018 г.
  53. 1 2 Graves, Earl G. Sr. (12.2016) Join Us in Houston, America's Next Great Black Business Mecca. Black Enterprise. Архіўная копія ад 08.2019 г.
  54. ↑ Meet 'Black Girl Magic,' The 19 African-American Women Elected As Judges In Texas // NPR.org
  55. ↑ Haley, John H. Reviewed Work: Black Dixie: Afro-Texan History and Culture in Houston by Howard Beeth, Cary D. Wintz // The Georgia Historical Quarterly. — 1993. — Т. 77. — № 2. — С. 412—413.
  56. ↑ 2019 ACS Demographic and Housing Estimates. U.S. Census Bureau.
  57. ↑ 2018 ACS Demographic and Housing Estimates. U.S. Census Bureau.
  58. ↑ Texas – Race and Hispanic Origin for Selected Cities and Other Places: Earliest Census to 1990. U.S. Census Bureau. Архіўная копія ад 08.2012 г.
  59. ↑ Dallas Has the Most Christians. D Magazine (07.2015).
  60. ↑  Jeynes, William H. A Call for Character Education and Prayer in the Schools. — ABC-CLIO. — ISBN 978-0313351044
  61. 1 2 Barned-Smith, St John (10.2016) Temples of the gods: Houston’s religious diversity reflects community. Houston Chronicle. Архіўная копія ад 09.2018 г.
  62. 1 2 Major U.S. metropolitan areas differ in their religious profiles. Pew Research Center (07.2015). Архіўная копія ад 04.2018 г.
  63. ↑ PRRI – American Values Atlas. Public Religion Research Institute. Архіўная копія ад 02.2019 г.
  64. 1 2 Archdiocese of Galveston-Houston statistics. Archdiocese of Galveston-Houston. Архіўная копія ад 05.2019 г.
  65. 1 2 Shellnutt, Kate (03.2012) U.S. sees rise of Islamic centers. Houston Chronicle. Архіўная копія ад 02.2019 г.
  66. ↑ Chafetz, Janet Saltzman; Ebaugh, Helen Rose Religion and the New Immigrants: Continuities and Adaptations in Immigrant Congregations. — AltaMira Press. — ISBN 978-0759117129
  67. ↑ Energy. Greater Houston Partnership. Архіўная копія ад 03.2019 г.
  68. ↑ Alternative Energy in the Houston Region. Greater Houston Convention and Visitors Bureau. Архіўная копія ад 04.2009 г.
  69. ↑ Houston Ranks No. 1 in America in Renewable Energy Use — No, Really. PaperCity (07.2019). Архіўная копія ад 03.2021 г.
  70. ↑ National Top 100. EPA (04.2021). Архіўная копія ад 04.2023 г.
  71. ↑ Houston named the no. 2 fastest growing tech hubs amid the pandemic. Culturemap (05.2021).
  72. ↑ Neri, Antonio (04.2022) HPE celebrates grand opening of Houston headquarters. HPE.
  73. ↑ Houston surpasses New York as top U.S. export market. Houston Business Journal (07.2013). Архіўная копія ад 08.2013 г.
  74. ↑ Energy Industry Overview. Greater Houston Partnership. Архіўная копія ад 04.2010 г.
  75. ↑ Houston Passes New York to Become Nation's Top Exporting Metro Area. kuhf news for houston (07.2013). Архіўная копія ад 07.2013 г.
  76. ↑ The Port of Houston Delivers First and Foremost from the Very Beginning. The Port of Houston Authority (05.2007). Архіўная копія ад 06.2007 г.
  77. ↑ Port Rankings. American Association of Port Authorities.
  78. ↑ Bustillo, Miguel. Houston is Feeling Energized // Los Angeles Times, 12.2006 г.
  79. ↑ United States Pipelines map – Crude Oil (petroleum) pipelines – Natural Gas pipelines – Products pipelines. Information Technology Associates. Архіўная копія ад 02.2014 г.
  80. ↑ Regional Economic Accounts GDP & Personal Income. U.S. Bureau of Economic Analysis (BEA). Архіўная копія ад 09.2018 г.
  81. ↑ Gross Area Product by Industry Архіўная копія ад 07.2010 г.
  82. ↑ TRESAUGUE, Matthew. Study suggests UH degrees are crucial economic factor // Houston Chronicle, 05.2006 г. Архіўная копія ад 10.2012 г.
  83. 1 2 The Economic Impact of Higher Education on Houston: A Case Study of the University of Houston System. University of Houston System. Архіўная копія ад 07.2011 г.
  84. ↑ Houston Facts & Figures. Houston First Corporation. Архіўная копія ад 11.2018 г.
  85. ↑ Houston Foreign Consulate Representation Архіўная копія ад 07.2010 г.
  86. ↑ International Banks in the Houston Area. Greater Houston Partnership. Архіўная копія ад 07.2010 г.
  87. ↑ Thompson, Derek (05.2013) Houston Is Unstoppable: Why Texas' Juggernaut Is America's #1 Job Creator. The Atlantic Monthly Group. Архіўная копія ад 05.2013 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]