Перайсьці да зьместу

Ом

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ом (пазначэньне: Ом, Ω) — адзінка вымярэньня супору ў СІ. Ом роўны электрычнаму супраціву правадніка, паміж канцамі якога ўзьнікае напруга 1 вольт пры сіле сталага току 1 ампэр. Хоць у Юнікодзе і прысутнічае значок Ому (Ω, Ohm sign, U+2126), але яго кананічным раскладаньнем зьяўляецца загалоўная грэцкая літара амэга (Ω, U+03A9), г. з. гэтыя два знакі мусяць быць неадметныя з пункту гледжаньня карыстальніка. Рэкамэндуецца для пазначэньня Ома выкарыстоўвваць амэгу.

Пры вылічэньнях, асабліва рукапісных, варта зважаць на магчымую блытаніну паміж Омам і 0 м (так, 1 Ом і 10 м (мэтраў) — цалкам розныя велічыні) і паміж 0 і Ω.

Адзінка атрымала сваю назву ў гонар нямецкага навукоўца Георга Сымона Ома.

Кратныя і дзельныя адзінкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Дзесятковыя кратныя і дзельныя адзінкі ўтвораць з дапамогай стандартных прыставак СІ.

Кратныя Дзельныя
велічыня назва пазначэньне велічыня назва пазначэньне
101 Ом дэкаомдаОмdaΩ 10-1 Ом дэцыомдОмdΩ
102 Ом гэктаомгОмhΩ 10-2 Ом сантыомсОмcΩ
103 Ом кіляомкОмkΩ 10-3 Ом міліоммОмmΩ
106 Ом мэгаомМОмMΩ 10-6 Ом мікраоммкОмµΩ
109 Ом гігаомГОмGΩ 10-9 Ом нанаомнОмnΩ
1012 Ом тэраомТОмTΩ 10-12 Ом пікаомпОмpΩ
1015 Ом пэтаомПОмPΩ 10-15 Ом фэмтаомфОмfΩ
1018 Ом экзаомЭОмEΩ 10-18 Ом аттаомаОмaΩ
1021 Ом зэтаомЗОмZΩ 10-21 Ом зэптаомзОмzΩ
1024 Ом ётаомІОмYΩ 10-24 Ом ёктаоміОмyΩ

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]