Фізыка
| Фізыка | |
| Навука | |
Ад верхняга левага кута па гадзіньнікавай стрэлцы
| |
| Зьвесткі | |
|---|---|
| Падкляса ад | прыродазнаўчыя навукі[1] і фізычная навука[d] |
| Тэма | 4964 |
| Прадмет вывучэньня | матэрыя[d] і энэргія |
| Пэрыяд заснаваньня | XVII стагодзьдзе |
| Гісторыя | гісторыя фізыкі[d] |
| Асноўныя кірункі | мэханіка, тэрмадынаміка, оптыка, клясычная электрадынаміка, тэарэтычная фізыка й інш. |
| Цэнтры дасьледаваньняў | ва ўсім сьвеце |
| Значныя навукоўцы | гл. ніжэй |
| Фізыка ў Вікісховішчы | |
Фі́зыка (ад грэц. φυσικός і φύσις — прырода) — фундамэнтальная навука аб прыродзе, пра формы і будову матэрыі (рэчыва і поля), найбольш агульных законах яе руху і пераўтварэньняў[2], пра працэсы нежывога.
Прадметам фізычных дасьледаваньняў ёсьць назіраныя зьявы рэчаіснасьці («фэномэны»), мэтаю — эканомнае іх апісаньне праз пабудову адпаведных тэорыяў, з выкарыстаньнем навуковага мэтаду.
Надзейна ўсталяванымі разьдзеламі фізыкі ёсьць тэорыя гравітацыі Айнштайна, клясычная электрадынаміка Максўэла, рэлятывісцкая мэханіка, квантавая фізыка, фізычная кінэтыка й статыстыка. Сучасны стан разьвіцьця фізыкі адкрывае перад чалавецтвам магчымасьці тэхналягічнага засваеньня тэарэтычна ўжо засвоеных абсягаў: вядомыя прыклады пэрспэктыўных дастасаваньняў даюць ядзерная энэргетыка, квантавая інфарматыка, біяфізыка.
Дасюль застаюцца нявырашанымі, аднак, такія фундамэнтальныя праблемы, як фенаменалягізм Стандартнай Мадэлі ў тэорыі элемэнтарных часьцінак або непраквантаванасьць гравітацыі; няма паразуменьня і з «паўфілязофскімі» пытаньнямі кшталту: Што ёсьць час? Што ёсьць розум і сьвядомасьць? Урэшце, чаму гэткай пасьпяховай сталася праграма фізычных дасьледаваньняў рэчаіснасьці; чаму Сусьвет выглядае пазнавальным? Можна спадзявацца, што разьвязаць гэтыя пытаньні станецца магчымым па стварэньні гэтак званай «тэорыі ўсяго», гэтае даўняе idee fix тэарэтычнай фізыкі.
Агульная характарыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Фізыка вывучае прыроду ў самым агульным сэнсе. Яна вывучае рэчыва і энэргію, а таксама фундамэнтальныя ўзаемадзеяньні прыроды, якія кіруюць формамі руху матэрыі (рэчыва).
Некаторыя заканамернасьці зьяўляюцца агульнымі для ўсіх матэрыяльных сыстэмаў, напрыклад, захаваньне энэргіі, — такія ўласьцівасьці завуць фізычнымі законамі. Фізыку часам завуць «фундамэнтальнай навукай», паколькі іншыя прыродазнаўчыя навукі апісваюць толькі некаторую клясу матэрыяльных сыстэмаў, якія падпарадкоўваюцца законам фізыкі.
Фізыка шчыльна злучаная з матэматыкай: матэматыка падае апарат, з дапамогай якога фізычныя законы могуць быць сапраўды сфармуляванымі. Фізычныя тэорыі амаль заўсёды фармулююцца ў выглядзе матэматычных выразаў, прычым выкарыстоўваюцца больш складаныя часткі матэматыкі, чым звычайна ў іншых навуках. І наадварот, разьвіцьцё шматлікіх вобласьцяў матэматыкі стымулявалася запатрабаваньнямі фізычных тэорыяў.
Традыцыйна фізыка разьдзяляецца на тэарэтычную і экспэрымэнтальную. Экспэрымэнтальная фізыка існуе разам з тэарэтычнай і цесна ўзаемадзейнічае зь ёй. Экспэрымэнт адрозьніваецца ад назіраньня неабходнасьцю стварэньня асаблівых умоў, якія накіраваныя на спрашчэньне вымярэньняў і зьніжэньня ўплыву пабочных фактараў на вынік.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Старажытнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Са старажытных часоў людзі спрабавалі зразумець паводзіны і ўласьцівасьці матэрыі: чаму прадметы падаюць на зямлю, калі яны губляюць сваю крэпкасьць, чаму розныя матэрыялы маюць розныя ўласьцівасьці, і таму падобнае. Таямніцаю была і прырода Сусьвету, менавіта форма Зямлі, паводзіны і рух Сонца і Месяца. Розныя тэорыі спрабавалі растлумачыць гэтыя зьявы. Паўставалі асобы, якія стваралі і даказвалі свае гіпотэзы, якія ў будучыні сталі асновай фізыкі. Гісторыя фізыкі бярэ пачатак у філязофскім трактаце ў 8 кнігах старажытнагрэчаскага філёзафа Арыстотэля (VI ст. да н. э.). Само слова фізыка ўпершыню выкарыстана ў гэтым трактаце. Архімэд вывеў значныя і дакладныя законы мэханікі і гідрастатыкі (закон Архімэда).
XVI—XVII ст.
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У XVI стагодзьдзі была назапашана вялікая колькасьць зьвестак назіраньняў руху нябесных целаў. Аналіз гэтых назіраньняў дазволіў нямецкаму навукоўцу Ёгану Кеплеру адкрыць законы, па якіх рухаліся плянэты Сонечнай сыстэмы. У канцы XVI ст. Галілео Галілей прадставіў эсэ як спосабу праверкі фізычнай тэорыі, ён пасьпяхова распрацаваў і экспэрымэнтальна пацьвердзіў некаторыя законы дынамікі, менавіта закон інэрцыі. У 1687 г. ангельскі навуковец Ісак Ньютан апублікаваў «Матэматычныя прынцыпы натуральнай філязофіі», у якой зьвернута ўвага да законаў руху, якія абапіраюцца на клясычную мэханіку і закон сусьветнага прыцягненьня. Закон сусьветнага прыцягненьня апісвае адну з чатырох фундамэнтальных сілаў прыроды — гравітацыю. Абедзьве гэтыя тэорыі выведзеныя ў адпаведнасьці з экспэрымэнтамі. У клясычную мэханіку, таксама зрабілі значныя ўнёскі Лягранж, Ўільям Гамільтан і інш., якія адкрылі новыя фармулёўкі, прынцыпы і вынікі. Законы гравітацыі ўтварылі і разьвілі астрафізыку, у якой апісваюцца астранамічныя зьявы.
XVII—XIX ст.
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У XVIII ст. тэрмадынаміка перажыла значныя адкрыцьці. У 1733 г. Данііл Бэрнулі скарыстаў статыстычныя мэтады клясычнае мэханікі і выканаў тэрмадынамічныя вынікі, тым самым паклаўшы пачатак разьвіцьця статыстычнай мэханіцы. У 1798 г. Ўільям Томсан прадэманстраваў пераўтварэньні мэханічнай працы ў цяплыню, а ў 1847 г. Джоўль сфармуляваў закон захаваньня энэргіі.
Электрычнасьць і магнэтызм былі вывучаныя Фарадэем, Омам (закон Ома), і іншымі навукоўцамі. У 1855 г. Джэймз Максўэл аб’яднаў гэтыя дзьве зьявы ў адзінай тэорыі электрамагнэтызму, апісаўшы іх раўнаньнямі. Гэтая тэорыя выказала здагадку, што сьвятло ўяўляе сабою электрамагнітныя хвалі.
У 1895 г. Вільгельм Рэнтген адкрыў рэнтгенаўскае выпраменьваньне, якое валодала высокай частасьцю электрамагнітнага выпраменьваньня, што паклала зацікаўленасьць да вывучэньня радыяактыўнасьці, якая была адкрыта ў 1896 г. Анры Бэкерэлем і вывучаная сям’ёй Кюры і іншымі. Гэта заклала асновы новай вобласьці — ядзернай фізыкі.
У 1897 г. Томсан адкрыў электрон, адзін з асноўных носьбітаў зараду часьцінкі. У 1904 г. прапанаваў першую мадэль атама (існаваньне атамаў у 1808 г. было прадказана Джонам Дальтонам).
XX—XXI ст.
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1905 г. Айнштайн сфармуляваў тэорыю рэлятыўнасьці і стварыў новую рэлятывісцкую тэорыю гравітацыі. Ён быў адным зь нешматлікіх навукоўцаў, якія паклалі пачатак квантавай фізыцы.
У 1911 г. Эрнэст Рэзэрфорд правёў шэраг экспэрымэнтаў з расьсейваньнем альфа-часьцінак, тым самым даказаўшы існаваньне кампактнага ядра атама, з дадатна зараджаным пратонам. Нэўтральна зараджаныя часьцінкі — нэўтроны, былі выяўленыя Джэймзам Чадўікам у 1932 г.
Напачатку XX ст. Макс Плянк, Альбэрт Айнштайн, Нільс Бор і іншыя растлумачылі вынікі экспэрымэнтаў квантавых анамаліяў, а затым прадставілі канцэпцыю дыскрэтных энэргетычных узроўняў. У 1925 г. Вэрнэр Гайзэнбэрг і Эрвін Шрэдынгер сфармулявалі квантавую мэханіку, якая ўключала раней набытыя веды пра квантавы сьвет і растлумачылі вынікі шматлікіх экспэрымэнтаў. У квантавай мэханіцы вынікі фізычных вымярэньняў падлягаюць законам верагоднасьці.
Квантавая мэханіка таксама распрацавала тэарэтычныя прылады для фізыкі, якая вывучае фізычныя ўласьцівасьці цьвёрдых целаў і вадкасьцяў, у тым ліку такія зьявы, як крышталічная структура, праводнасьць, звышправоднасьць і звышцякучасьць. Сярод першапраходцаў у гэтай вобласьці фізыкі вылучаюць Блоха, які здолеў растлумачыць паводзіны электронаў у крышталічных структурах.
Падчас Другой сусьветнай вайны, усе ваюючыя бакі імкнуліся да вывучэньня ядзернай фізыкі, жадаючы зрабіць атамную бомбу. Нямецкія намаганьні не ўвянчаліся посьпехам, але саюзны Мангэтанскі праект дасягнуў мэты. У Амэрыцы ў 1942 г. каманда на чале з Энрыка Фэрмі дасягнула першай штучнай ядзернай ланцуговай рэакцыі, а ў 1945 г. першы ядзерны выбух прагрымеў у Нью-Мэксыка.
У сярэдзіне XX ст. было апісана электрамагнітнае ўзаемадзеяньне. Квантавая тэорыя поля паслужыла асновай для сучаснай тэорыі часьцінак, якая займаецца вывучэньнем фундамэнтальных сілаў прыроды і элемэнтарных часьцінак. У трэцяй чвэрці XX ст. Янг і Мілс пасьпяхова апісалі ўсе вядомыя на дадзены момант часьцінкі.
Некаторыя выбітныя фізыкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #4045956-1 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ↑ Апанасевіч П. А., Болсун А. І. Фізіка // БЭ. — Мн.: 2003 Т. 16. — С. 371.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Иродов И. Е. Основные законы механики. — 4-е изд., перераб. и доп. — М.: Высшая школа, 1997. — ISBN 5-06-003085-7
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Энцыкляпэдыя фізыкі (анг.)
- Фізыка на Nature.com (анг.)
- Сьвет фізыкі (анг.)