Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
27 кастрычніка 2026 года
268 007 артыкулаў на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

Украінская мова — нацыянальная мова ўкраінцаў. Адносіцца да славянскай галіны індаеўрапейскай моўнай сям’і. Колькасць носьбітаў — каля 45 млн, большасць з якіх жыве ва Украіне. З’яўляецца дзяржаўнай мовай ва Украіне, адна з дзяржаўных у Прыднястроўі. Распаўсюджаная таксама ў Беларусі, Малдове, Польшчы, Расіі, Румыніі, Славакіі, Казахстане, Аргенціне, Бразіліі, Вялікабрытаніі, Канадзе, ЗША і іншых краінах, дзе жывуць украінцы. Украінскай мовай у свеце карыстаюцца ад 41 да 45 млн чалавек, яна з’яўляецца другой або трэцяй славянскай мовай па колькасці носьбітаў (пасля рускай і, магчыма, польскай) і ўваходзіць у трэці дзясятак распаўсюджаных моў свету (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Аб’яднанне Яўдхея займала землі Індыі, якія ў старажытныя часы лічыліся асабліва ўрадлівымі.
- Самы вядомы на Беларусі экзэмпляр чорнага арэха расце ў сядзібным парку ў Ляхавіцкім раёне.
- Паводле рашэння Венскага кангрэса з частак Варшаўскага герцагства ў складзе Прусіі было створана Вялікае Княства Пазнанскае.
- Школьныя падручнікі дарэвалюцыйнага расійскага гісторыка перавыдаваліся звыш 30 разоў.
- Адзін з ірландскіх патрыятычных лозунгаў парушае граматыку ірландскай мовы.
- Пажарная аўтаматыка складаецца з сістэм пажарнай сігналізацыі і аўтаматычных установак пажаратушэння.
Актуальныя падзеі
- Прэзідэнт Бразіліі Луіс Інасіу Лула да Сілва пераабраны на наступны тэрмін. (25 кастрычніка)
- У ходзе школьных пратэстаў у Францыі адбыліся масавыя пагромы. (17 кастрычніка)
- Генеральная канферэнцыя па мерах і вагах скасавала высакосную секунду з-за нераўнамернага вярчэння Зямлі. (15 кастрычніка)
Дзень у гісторыі
Туркменістан — Дзень Незалежнасці (1991)
Украіна — Дзень украінскага пісьменства і мовы
- 97: Рымскі імператар Нерва ўсынаўляе Траяна і робіць яго сваім намеснікам у Верхняй Германіі.
- 939: Эдмунд I стаў каралём Англіі.
- 1469: Нарадзіўся Эразм Ратэрдамскі, нідэрландскі гуманіст.
- 1782: Нарадзіўся Нікало Паганіні, італьянскі скрыпач-віртуоз і кампазітар.
- 1904: Адкрыты першыя падземныя ўчасткі Нью-Ёркскага метрапалітэна.
- 1939: Літоўскія войскі ўвайшлі ў Вільнюс, які СССР перадаў Літве.
- 1982: Кітай абвясціў, што колькасць яго насельніцтва дасягула мільярда чалавек.
- 1989: На вайсковай базе пад Станькава (Дзяржынскі раён), паводле савецка-амерыканскага дагавору, знішчана апошняя пускавая ўстаноўка АТР-23 «Ака».
Вікістужка
- 27 верасня 2026 — Абвешчаны пераможцы ў конкурсе «Вікі любіць вёскі».
- 24 ліпеня 2026 — У Беларускай Вікіпедыі створаны 265 000-ы артыкул.