Галоўная старонка
Праверана
Выгляд
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
26 кастрычніка 2026 года
267 957 артыкулаў на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

Ватыканская апостальская бібліятэка — бібліятэка ў Ватыкане, якая мае найбагацейшы збор рукапісаў Сярэдневякоўя і эпохі Адраджэння. Бібліятэка, заснаваная ў XV стагоддзі Папам Мікалаем V, увесь час папаўняецца, і яе фонды налічваюць ужо каля 1 600 000 друкарскіх кніг, 150 000 манускрыптаў, 8 300 інкунабул, больш 100 000 гравюр і геаграфічных карт, 300 000 манет і медаляў. Да бібліятэкі адносіцца Ватыканская школа бібліятэкараў і лабараторыя па рэстаўрацыі і аднаўленню важных манускрыптаў (факсіміле).
Ці ведаеце вы, што…
- Горны масіў Вацман афіцыйна ўключаны ў спіс найпрыгажэйшых мясцін Баварыі.
- Панцырныя жгуціканосцы з’яўляюцца аднымі з найбольш важных прадуцэнтаў арганічных рэчываў у біяцэнозах.
- Калісці Крывы горад размяшчаўся на правым беразе рэчкі Вільні ў яе сутоках з Віліяй.
- У ходзе рэпетыцыі высадкі ў Нармандыі загінула некалькі соцень амерыканскіх вайскоўцаў.
- Руанда і Уганда падчас Другой кангалезскай вайны здолелі перакінуць паветраны дэсант на адлегласць 1900 км.
- У пачатку XXI стагоддзя Міністэрства культуры Літвы ўзначальваў віленскі беларус.
Актуальныя падзеі
- Прэзідэнт Бразіліі Луіс Інасіу Лула да Сілва пераабраны на наступны тэрмін. (25 кастрычніка)
- У ходзе школьных пратэстаў у Францыі адбыліся масавыя пагромы. (17 кастрычніка)
- Генеральная канферэнцыя па мерах і вагах скасавала высакосную секунду з-за нераўнамернага вярчэння Зямлі. (15 кастрычніка)
Дзень у гісторыі
Аўстрыя — Нацыянальнае свята
- 1492: Вынайдзены аловак з грыфелем.
- 1636: Заснаванне Гарвардскага каледжа, які стаў у першай чвэрці XIX стагоддзя ўніверсітэтам.
- 1774: Амерыканскі кангрэс запрасіў Канаду і Новую Шатландыю далучыцца да ЗША.
- 1860: Заснаваны Яскі ўніверсітэт.
- 1951: Уінстан Чэрчыль паўторна заступіў на пасаду прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі.
- 1952: На Зялёнай лініі Стакгольмскага метрапалітэна адкрыты 17 станцый.
- 1981: Вялікі бар’ерны рыф уключаны ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
- 1994: Падпісана мірная дамова паміж Іарданіяй і Ізраілем.
- 2006: Аляксандр Мілінкевіч узнагароджаны Еўрапарламентам прэміяй імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі».
Вікістужка
- 27 верасня 2026 — Абвешчаны пераможцы ў конкурсе «Вікі любіць вёскі».
- 24 ліпеня 2026 — У Беларускай Вікіпедыі створаны 265 000-ы артыкул.