Бостан
| Населены пункт | |||
| Бостан | |||
|---|---|---|---|
| англ.: Boston | |||
|
|||
| 42°21′37″ пн. ш. 71°03′28″ з. д.HGЯO | |||
| Краіна | |||
| Кіраўнік | Michelle Wu[d][2] | ||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Заснаваны | 7 (17) верасня 1630[3] | ||
| Вышыня цэнтра | 43 м | ||
| Тып клімату | humid continental climate[d] | ||
| Водныя аб’екты | Чарлз, Neponset River[d], Mystic River[d] і Бостанская бухта | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва |
|
||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 617 | ||
| Паштовы індэкс | 02108, 02109, 02110, 02111, 02112, 02113, 02114, 02115, 02116, 02117, 02118, 02123, 02133, 02163[5], 02196[5], 02199[5], 02201[5], 02203, 02204, 02205, 02206, 02210, 02211, 02212, 02215[5], 02217[5], 02222[5], 02241[5], 02283, 02284, 02293[5], 02297 і 02298 | ||
| boston.gov (англ.) | |||
| Паказаць/схаваць карты | |||
Бостан (англ.: Boston) — найбуйнейшы горад штата Масачусетс, ЗША. Горад таксама з’яўляецца неафіцыйнай сталіцай рэгіёну, вядомага пад назвай Новая Англія, а таксама адным з найстарэйшых і самых багатых гарадоў ЗША. Паводле перапісу 2000 года, насельніцтва горада складала каля 600 тыс. Бостан з прыгарадамі ўваходзіць у дзясятку самых вялікіх гарадоў у ЗША і ў пяцьдзясят самых вялікіх гарадоў свету. Мянушка горада — Beantown.
Плошча — 232,1 км². Вялікая частка яго тэрыторыі знаходзіцца на вышыні 5-7 м над узроўнем мора, а найвышэйшы пункт Бельв’ю-Хіл размешчаны на вышыні 101 м. Знаходзіцца горад на беразе Бостанскай бухты заліва Масачусетс. Выдаецца газета «The Boston Globe».
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны ў 1630 годзе пурытанамі — выхадцамі з Англіі. З 1632 года — сталіца калоніі Масачусетс, галоўны порт і горад Новай Англіі, важны гандлёвы, навуковы і культурны асяродак. У 1679 годзе моцна пацярпеў ад пажару. У 2-й палове 18 стагоддзя ў Бостане распачалася барацьба супраць каланіяльнай палітыкі Вялікабрытаніі (паўстанне гараджан супраць гербавага збору ў 1765, іх узброеная сутычка з англійскімі войскамі ў 1770 годзе «Бостанская бойня», у 1773 годзе «Бостанскае чаяпіцце», якое стала пралогам Вайны за незалежнасць у Паўночнай Амерыцы 1775—83. Гарадскія правы з 1822 года. З 1831 годаадзін з цэнтраў абаліцыянізму, страціў пазіцыі ў гандлі, але стаў значным асяродкам банкаўскай справы, тут утварыўся саюз капіталістаў — Бостанская фінансавая група. У 19—20 стагоддзях адзін з партоў масавага прыбыцця імігрантаў, у т. л. беларусаў. У 1897 годзе ў горадзе адкрыта першае ў Амерыцы метро.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Мае радыяльную сістэму планіроўкі, шматлікія паркі, паўкальцо бульвараў (з 1898, план Ч.Эліята). Сярод архітэктурных помнікаў каланіяльнага перыяду: Дом сходаў (1729—30), Стары дом штата (1713; перабудаваны ў 1748), Фанейль-хол (1742—1805); пабудовы Ч.Булфінча ў стылі класіцызму — Дом штата (Капітолій; 1795—98, перабудовы да 1914), Масачусецкі галоўны шпіталь (1818—20) і іншыя; гандлёвы будынак Куінсі-маркет (1825—26, А.Парыс); Публічная бібліятэка (1888—95, неарэнесанс; размалёўкі П.Пюві дэ Шавана, Дж.С.Сарджэнта і інш.); пабудовы Г.Х.Рычардсана ў духу раманскага дойлідства — царква Трыніты-чэрч (1873—77) і інш. Сучасны адміністрацыйны цэнтр уключае Новую ратушу (1969), будынкі «Дж.Ф.Кенэдзі», адміністрацыйных службаў аховы здароўя, прафілактыкі і асветы (1971, П.Рудалф). Пабудаваны новы корпус гар. б-кі (1972, Ф.Джонсан), будынак Блакітнага Крыжа (1960, Рудалф), аэрапорт (1971), сфарміравана Рыначная плошча (1976, Б.Томпсан). Помнік-абеліск у гонар бітвы пры Банкер-Хіле (вышыня 67 м, 1843) і іншыя.
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэты: Гарвардскі ўніверсітэт (з 1636), Бостанскі ўніверсітэт. Масачусецкі тэхналагічны інстытут. Акадэмія мастацтваў і навук.
Культура
[правіць | правіць зыходнік]Прамысловасць
[правіць | правіць зыходнік]Прыладабудаванне, у тым ліку вытворчасць кантрольна-вымяральных і навуковых прылад, медыцынскіх інструментаў, фотатэхнікі (фірма «Polaroid»); радыёэлектронная (вытворчасць ЭВМ, сродкаў сувязі, медыцынскай апаратуры, электронных кампанентаў), электратэхнічная, аўтазборачная; вытворчасць прамысловага абсталявання, авіяцыйных дэталяў і вузлоў, авіяцыйных і суднавых рухавікоў; суднабудаванне і суднарамонт. Паліграфічная, гарбарна-абутковая, хімічная (пераважна вытворчасць бытавых хімікатаў), гумавая, лёгкая, харчовая прамысловасць.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]
City of Melbourne[d], Аўстралія (1985)[9]
Афіны, Грэцыя
Барселона, Іспанія
Бостан (Лінкальншыр), Вялікабрытанія
Бразілія, Бразілія
Кіёта, Японія (24 чэрвеня 1959)
Падуя, Італія (1983)[10][11]
Санта-Дамінга, Дамініканская Рэспубліка
Секанды-Такарады, Гана
Страсбур, Францыя
Тайбэй, Тайвань (1997)
Хайфа, Ізраіль
Ханчжоу, Кітай
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Сэмюэл Адамс, амерыканскі палітычны дзеяч
- Джон Сінглтан Коплі, амерыканскі і англійскі мастак
- Луіс Генры Салівен, амерыканскі архітэктар
- Ралф Уолда Эмерсан, амерыканскі філосаф, паэт
Спорт
[правіць | правіць зыходнік]Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]
Барселона (ісп.: Barcelona), Іспанія[12]
Кіёта (яп.: 京都市), Японія[12]
Мельбурн (англ.: Melbourne), Аўстралія (1985)[12]
Падуя (італ.: Padova), Італія[12]
Секондзі-Такарадзі (англ.: Sekondi-Takoradi), Гана[12]
Страсбург (фр.: Strasbourg), Францыя[12]
Тайбэй (кіт. трад. 臺北, спр. 台北, піньінь Táiběi), Тайвань[12]
Ханчжоу (кіт. спр. 杭州, піньінь Hángzhōu), Кітай[12]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
- ↑ https://www.boston.gov/departments/mayors-office Праверана 24 сакавіка 2022.
- ↑ Drake S. A. Old Landmarks and Historic Personages of Boston — С. 6.
- 1 2 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 1 студзеня 2022.
- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 https://tools.usps.com/zip-code-lookup.htm
- ↑ United States. Bureau of the Census 2010 U.S. Gazetteer Files — Washington, D.C.: U.S. Census Bureau, 2010. Праверана 9 ліпеня 2020.
- ↑ United States Census 2010 / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 10 мая 2022.
- ↑ https://web.archive.org/web/20121203013517/http://quickfacts.census.gov/qfd/states/25/2507000.html
- ↑ http://www.melbourne-boston.org
- ↑ https://www.boston.gov/economic-development/sister-cities#padua-italy
- ↑ http://www.comune.padova.it/informazione/boston-stati-uniti
- 1 2 3 4 5 6 7 8 Boston Sister Cities (англ.)(недаступная спасылка). City of Boston. Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2011. Праверана 17 студзеня 2011.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бостан- Афіцыйны сайт горада (англ.)
- Карты Бостана Архівавана 8 лютага 2006. (англ.)
- Турыстычнае бюро Бостана (англ.)
- Бостанскае гістарычнае таварыства (англ.)
- About.com пра Бостан Архівавана 26 красавіка 2017. (англ.)
