Перайсці да зместу

Fallout

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Выява лагатыпа
Жанр post-apocalyptic video game[d][1]
Распрацоўшчык Interplay Entertainment[d], Black Isle Studios[d], Micro Forté[d], Bethesda Game Studios і Obsidian Entertainment
Выдавец Bethesda Softworks
Платформа DOS, Windows, macOS, PlayStation 2, PlayStation 3, PlayStation 4, Xbox, Xbox 360, Xbox One, Classic Mac OS[d], Nintendo Switch, IOS, Android, PlayStation 5, Xbox Series X/S і Nintendo Switch 2
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Fallout»[заўв 1] — серыя постапакаліптычных[ru] камп’ютарных ролевых гульняў, створаная Цімам Кейнам[ru] і Леанардам Баярскім[ru]. Раннія гульні серыі распрацоўвала студыя «Black Isle Studios[ru]» і выдавала «Interplay Entertainment[ru]», пазнейшыя «Bethesda Game Studios» і «Bethesda Softworks». Дзеянне гульняў серыі «Fallout» разгортваецца ў ЗША пасля сусветнай ядзернай вайны. Першая гульня серыі[ru], выпушчаная ў 1997 годзе, служыла ідэйным спадчыннікам падобнай па тэмах гульні «Wasteland[ru]» (1988). Хоць падзеі і змешчаныя ў далёкую будучыню, праз дзясяткі і сотні гадоў пасля ядзернага канфлікту, серыя «Fallout» адрозніваецца характэрным рэтрафутурыстычным[ru] стылем, натхнёным масавай культурай 40-50-х гадоў XX стагоддзя. Яна абыгрывае ў духу сатыры і чорнага гумару[ru] як навукова-фантастычныя ўяўленні пра будучыню, так і страхі часоў халоднай вайны.

Гульні серыі даюць гульцу магчымасць абследаваць разбураны вайной свет, самастойна знаходзячы цікавыя месцы і заданні. Гульні серыі «Fallout» нелінейныя, і розныя рашэнні, прынятым гульцом, могуць прывесці да розных наступстваў. Першыя гульні, створаныя «Black Isle Studios», выкарыстоўвалі двухмерную ізаметрычную графіку і пакрокавыя бітвы. Падобна настольным ролевым гульням, яны ўтрымоўвалі складаную ролевую сістэму SPECIAL[ru], з рознымі характарыстыкамі і навыкамі. Пасля банкруцтва «Interplay Entertainment» правы на серыю перайшлі да «Bethesda Softworks». Пачынальна з «Fallout 3» (2008), якія выпускаюцца «Bethesda» гульні серыі мелі ўжо трохмерную графіку з выглядам ад першай асобы і элементы шутэраў, але ў той жа час захоўвалі і ролевыя элементы, уключаючы сістэму SPECIAL. Наступныя гульні, як распрацаваная «Obsidian Entertainment» гульня «Fallout: New Vegas[ru]» і створаныя «Bethesda» гульні «Fallout 4» (2015) і шматкарыстальніцкая «Fallout 76[ru]» (2018), пашыралі сусвет серыі, дадаючы новыя рэгіёны і новыя заняткі, як будаўніцтва ўласных паселішчаў. На гульнях серыі заснаваны тэлесерыял «Фалаўт», які выпускаецца «Prime Video[ru]» з 2024 года.

  1. ↑ з англ. — «Выпадзенне радыеактыўных ападкаў».
  1. ↑ Pages in category "Post-apocalyptic video games" // Category:Post-apocalyptic video games - Wikipedia