Перайсьці да зьместу

Буэнас-Айрэс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Буэнас-Айрэс
Населены пункт
Image
Image Image
Сьцяг Герб
  • Кароткая назва: Bos Aires і Buenos Aires
Краіна Аргентына
Першыя згадкі 1536
Дата заснаваньня 11 чэрвеня 1580[1]
Кіраўніцтва і ўлада
Мэр Хорхэ Макры[d]
Заканадаўчы орган Buenos Aires City Legislature[d]
Геаграфія
Плошча 203 км²
Вышыня НУМ 25 м
Часавы пас
Каардынаты 34°36′36″ пд. ш. 58°22′12″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць  3 121 707 чал. (2022)[2]
Этнахаронімы porteño, Bonaerano, Portègne[3], Buenos-airienne[3], Buenos-airien[3], Buenos Airesli і portegni
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 011
Паштовы індэкс C1000-14xx
Узнагароды
Сайт www.buenosaires.gov.ar (гішп.)
Буэнас-Айрэс на мапе Аргентыны
Буэнас-Айрэс
Буэнас-Айрэс
Буэнас-Айрэс

Буэ́нас-А́йрэс (па-гішпанску: Buenos Aires; Cuidad de la Santísima Trinidad y Puerto de Nuestra Señora de Santa María de los Buenos Aires — «Горад Прысьвятое Тройцы й Порт Нашае Панны Марыі Добрых Вятроў») — сталіца й найбуйнейшы горад Аргентыны, другі па велічыні мэгаполіс у Паўднёвай Амэрыцы, пасьля Сан-Паўлу[4]. Горад разьмешчаны на заходнім беразе вусьця ракі Рыё-дэ-ля-Плята, на паўднёва-ўсходнім узьбярэжжы паўднёваамэрыканскага кантынэнта. Аглямэрацыя Вялікі Буэнас-Айрэс, якая таксама ўключае ў сябе некалькі раёнаў у аднайменным рэгіёне, уяўляе сабой трэцюю паводле велічыні аглямэрацыю ў Лацінскай Амэрыцы, маючы 13 млн чалавек[5].

Буэнас-Айрэс ня ёсьць часткай правінцыі Буэнас-Айрэс, а таксама горад ня ёсьць сталіцай правінцыі, і, нават аўтаномнай акругі. У 1880 годзе, пасьля дзесяцігодзьдзяў палітычнай барацьбы, Буэнас-Айрэс быў фэдэралізаваны й выведзены з правінцыі Буэнас-Айрэс. Межы гораду былі пашыраны, дзякуючы ўключэньню ў ягоны склад гарадоў Бэльграна й Флёрэс, абодва зь якіх цяпер уважаюцца за раёны гораду. Згодна з канстытуцыйнай папраўкай ад 1994 году гораду была прадастаўлена аўтаномія, і, такім чынам, ягоная афіцыйная назва зьмянілася на аўтаномны горад Буэнас-Айрэс (гішп. Ciudad Autónoma de Buenos Aires). У 1996 годзе грамадзяне гораду ўпершыню абралі сабе кіраўніка ўраду, бо раней мэр прызначаўся непасрэдна прэзыдэнтам рэспублікі.

Буэнас-Айрэс лічыцца адным з сусьветных гарадоў, згодна з дасьледаваньнямі, які праводзіў унівэрсытэт Лафбара ў 2008 годзе[6]. Людзі з Буэнас-Айрэсу называюць сябе «porteños», што ў перакладзе з гішпанскай азначае «людзі порта»[7]. Буэнас-Айрэс зьяўляецца прывабным месцам для адпачынку турыстаў[8] і вядомы сваім эўрапейскім архітэктурным стылем і багатым культурным жыцьцём[9][10].

Каляніяльныя часы

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Гішпанскі мараплаўца Хуан Дыяс дэ Саліс быў першым эўрапейцам, які дасягнуў берагоў Рыё-дэ-ля-Плята ў 1516 годзе. Ягоная экспэдыцыя была перапыненая, калі ён быў забіты падчас нападу мясцовага племені чаруа ў месцы, дзе сёньня месьціцца Ўругвай. Буэнас-Айрэс быў заснаваны 2 лютага 1536 году пад назвай Сьюдад-дэ-Нуэстра-Сэніёра-Санта-Марыя-дэль-Буэна-Айрэ[11] (у літаральным сэнсе «Горад Маці Божай Сьвятой Марыі Добрых Вятроў») у гонар заступніцаы вострава Сардыніі, падчас гішпанскай экспэдыцыі, ачоленай Пэдрам дэ Мэндосам. Гэты пасёлак заснаваны Мэндосам знаходзіўся ў тым месцы, дзе сёньня месьціцца раён Сан-Тэльма ў Буэнас-Айрэсе, на поўдні ад цэнтру гораду. З-за нападаў карэнных народаў пасяленцы былі вымушаны бегчы й у 1541 годзе пасяленьне было спустошана. Другое й сталае пасяленьне было заснавана ў 1580 годзе Хуанам дэ Гараем, які прыбыў на ветразных караблях уніз па рацэ Парана з Асунсьёну, які цяпер зьяўляецца сталіцай Парагваю. Ён назваў пасёлак «Сантысіма Трынідад».

Image
Хуан дэ Гарай заснаваў Буэнас-Айрэс у 1580 годзе. Першапачатковае паселішча, закладзенае Пэдрам дэ Мэндосам, было закінутае з 1542 году.

З самых першых дзён Буэнас-Айрэс залежыў перш за ўсё ад гандлю. На працягу большай часткі XVII і XVIII стагодзьдзяў гішпанскія караблі, якія накіроўваліся ў горад, часьцяком зьяўляліся аб’ектам нападу з боку піратаў, таму каляніяльныя ўлады распрацавалі складаную сыстэму, дзе судны разам з вайсковай падтрымкай накіроўваліся ў Цэнтральную Амэрыку, перасякаючы зямлю, падыходзілі да Лімы ў Пэру, а потым тавары праходзілі праз гарады цэнтральнай часткі віцэ-каралеўства. З-за гэтага перавозка прадукцыі займала вельмі шмат часу, пакуль яна прыбывала ў Буэнас-Айрэс, а падаткі на транспарт зрабілі іхні кошт вельмі высокім. Гэтая схема расчаравала многіх гандляроў, з-за чаго ў горадзе пачала разьвіваецца кантрабанда. Гэта таксама выклікала глыбокае абурэньне пасяленцаў да гішпанскіх уладаў[11].

Паступова гішпанскі кароль Карляс III палегчыў гандлёвыя абмежаваньні й, нарэшце, уканцы XVIII стагодзьдзя Буэнас-Айрэс быў аб’яўлены адкрытым портам. Захоп Партабэлё сіламі брытанскага флёту паказаў неабходнасьць умацаваньня Атлянтычнага маршруту, што падарвала манаполію Лімы на гандаль з Буэнас-Айрэсам. Згодна з каралеўскай пастановай ад адзінай амэрыканскай калёніі віцэ-каралеўства Пэру была аддзелены паўднёвы рэгіён, які стаў віцэ-каралеўствам Рыё-дэ-ля-Плята, са сталіцай у горадзе Буэнас-Айрэс. Тым ня менш, нягледзячы на такія дзеяньні каралеўскага ўрада, многія жыхары гораду пранікліся ідэямі францускай рэвалюцыі, становячыся яшчэ больш перакананымі ў неабходнасьці незалежнасьці ад Гішпаніі.

Вайна за незалежнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Image
Травеньская рэвалюцыя.

Падчас брытанскага ўварваньня ў Рыё-дэ-ля-Плята брытанскія войскі атакавалі Буэнас-Айрэс два разы. У 1806 годзе брытанцы пасьпяхова высадзіліся ў Буэнас-Айрэсе, але дапаможнае гішпанскае войска, што прыйшло з Мантэвідэо, на чале з Сант’яга дэ Ліньесам здолела выгнаць агрэсараў. У кароткі пэрыяд брытанскага панаваньня віцэ-кароль Рафаэль Сабрамонтэ зьбег у Кордаву й прызначыў гэты горад у якасьці сталіцы віцэ-каралеўства. Аднак Буэнас-Айрэс зноўку стаў сталіцай пасьля свайго вызваленьня, а Сабрамонтэ быў скінуты са сваёй пасады. Сант’яга дэ Ліньес быў абраны ў якасьці новага віцэ-караля й адразу пачаў умацоўваць горад з-за магчымага новага нападу брытанцаў, які й быў зроблены ў 1807 годзе. Мілітарызацыя гораду прывяла да зьменаў у грамадзтве, што спрыяла сацыяльнаму становішчу крэолаў. Спроба гандляра Мартына дэ Альцага выдаліць Ліньеса й замяніць яго хунтай пацярпела паразу ад войскаў крэолаў. Аднак, у 1810 годзе тое ж самае войска падтрымала новую рэвалюцыйную спробу й пасьпяхова скінула новага віцэ-караля Бальтасара Ідальга дэ Сыснэраса. Гэтая падзея вядомая як Травеньская рэвалюцыя, якая ў цяперашні час адзначаецца як нацыянальнае сьвята. З гэтай падзеі пачалася аргентынская вайна за незалежнасьць, калі паўстанцкія войскі змагаліся супраць раялістаў з рознай ступеньню посьпеху. Фармальная незалежнасьць ад Гішпаніі была абвешчана ў 1816 годзе кангрэсам Тукумана. Жыхары Буэнас-Айрэсу здолелі вытрымаць барацьбу за незалежнасьць, не падпадаючы зноўку пад уладу раялістаў.

Image
«Уражаньне ад Буэнас-айрэскай катэдры» працы Карляса Пэлегрыні 1829 году.

Гістарычна склалася так, што Буэнас-Айрэс быў самым лібэральным і свабодным месцам у Аргентыне, у той час як многія з правінцыяў, асабліва на паўночным захадзе, выступалі за больш кансэрватыўны каталіцкі падыход да палітычных і сацыяльных пытаньняў. Вялікая частка ўнутранай напружанасьці ў гісторыі Аргентыны XIX стагодзьдзя пачыналася з канфліктаў сталіцы й правінцыяў, якія па розных пытаньнях мелі розныя пункты гледжаньня. На працягу некалькіх месяцаў адразу ж пасьля рэвалюцыі 25 траўня ў Буэнас-Айрэсе паўстанцкі ўрад накіраваў шэраг ваенных пасланьнікаў у правінцыі з мэтай атрыманьня іхнага адабрэньня. Многія з гэтых місій скончыліся жорсткімі сутыкненьнямі, што прывяло да значнай напружанасьці ў адносінах паміж сталіцай і правінцыямі. У XIX стагодзьдзі горад быў двойчы блякаваны вайкова-марскімі сіламі — першы раз францускім флётам з 1838 па 1840 гады, а потым і сумеснай ангельска-францускай экспэдыцыяй з 1845 па 1848 гады. Абедзьве блякады ня здолелі прымусіць горад да здачы, таму замежныя дзяржавы ў канчатковым выніку спынілі агрэсіўныя дзяньні супраць гораду.

Image
Вуліца Карыентэс, якая зьявілася падчас другога будаўнічага буму.

На працягу большай часткі XIX стагодзьдзя палітычны статус гораду заставаўся нявырашанай тэмай. Горад быў сталіцай правінцыі Буэнас-Айрэс, а таксама паміж 1853 і 1860 гадамі ён быў сталіцай асобнай дзяржавы штату Буэнас-Айрэсу. Гэтае пытаньне вырашалася на полі бою, пакуль канчаткова не было вырашана ў 1880 годзе, калі гораду быў дадзены статус фэдэральнай адзінкі. Ён таксама стаў рэзыдэнцыяй ураду, а ягоны мэр з гэтага часу прызначаўся прэзыдэнтам Аргентыны.

У дадатак да багацьцяў, атрыманых дзякуючы гарадзкой мытні й выкарыстаньню ўрадлівых земляў, у горадзе разьвівалася чыгуначная сыстэма ў другой палове XIX стагодзьдзя, а таксама павялічылася колькасьць прадпрыемстваў і заводаў. Горад стаў месцам прыбыцьця шматлікіх імігрантаў з Эўропы, у прыватнасьці, з Італіі й Гішпаніі. З 1880 па 1930 гады Буэнас-Айрэс стаў шматнацыянальным горадам. Напачатку XX стагодзьдзя быў адчынены сусьветна вядомы опэрны тэатар «Калён», а горад да таго ж стаў рэгіянальным цэнтрам радыё, тэлебачаньня, кінаіндустрыі й тэатру. Асноўныя вуліцы гораду былі пабудаваныя ў тыя гады й у першыя дзесяцігодзьдзі XX стагодзьдзя Буэнас-Айрэс меў высотныя сучасныя будынкі й мэтрапалітэн. Наступны будаўнічы бум праходзіў з 1945 па 1980 гады, які значна зьмяніў цэнтар і вялікую частку гораду.

Буэнас-Айрэс таксама прыцягваў мігрантаў і з правінцыяў Аргентыны й суседніх краінаў, з-за чаго вакол прамысловых раёнаў пачалі расьці шматлікія трушчобы на працягу 1930-х гадоў, што прывяло да павелічэньня сацыяльных праблемаў і сацыяльных кантрастаў. Гэтыя працоўныя сталі палітычнай базай пашырэньня пэранізму, які ўзьнік у Буэнас-Айрэсе ў ходзе дэманстрацыяў ад 17 кастрычніка 1945 году на плошчы Пляса-дэ-Маё[12]. Аднак, 16 чэрвеня 1955 году пэраністы, знаходзячыся на гэты момант ужо ля ўлады, бамбавалі пляц, калі там зноўку праводзіліся страйкі, у выніку чаго загінула 364 грамадзянскія асобы. Праз тры месяцы пасьля таго ваенны ўрад зьмясьціў з пасады прэзыдэнта Хуана Пэрона. У 1970-х гадох горад пацярпеў ад баявых дзеяньняў паміж левымі рэвалюцыйнымі рухамі й правымі ваенізаванымі групоўкамі пры падтрымцы Ізабэлі Пэрон, якая стала прэзыдэнтам Аргентыны ў 1974 годзе пасьля сьмерці свайго мужа Хуана Пэрона. У выніку вайсковага перавароту ў сакавіку 1976 году на чале з генэралам Хорхэ Відэля ў краіне ўсталявалася жорсткая ваенная дыктатура[13].

Image
Выгляд на Авэніда-дэ-Маё ў 1915 годзе.

Горад двойчы наведваў папа рымскі Ян Павал II: у 1982 годзе, калі распачалася вайна за Фолклэндзкія астравы й у 1987 годзе, у якім прыняла ўдзел значная колькасьць жыхароў гораду. Вяртаньне да дэмакратыі ў 1983 годзе супала з культурным адраджэньнем, а з 1990-х гадоў і эканамічным адраджэньнем, асабліва ў сфэры будаўніцтва й фінансавым сэктары. 17 сакавіка 1992 году ля амбасады Ізраілю выбухнула бомба, забіўшы 29 чалавек і параніўшы 242. Другі выбух быў зьдзейсьнены 18 ліпеня 1994 году, зьнішчыўшы будынак, які зьмяшчаў некалькі габрэйскіх арганізацыяў, забіўшы пры гэтым 85 чалавек і параніўшы многіх іншых. Гэтыя інцыдэнты паклалі пачатак ісламскага тэрарызму ў Паўднёвай Амэрыцы.

Пасьля пагадненьня 1993 году ў аргентынскую канстытуцыю былі ўнесены папраўкі, які надавалі Буэнас-Айрэсу статус аўтаноміі й скасоўвалі, сярод іншага, права прэзыдэнта на прызначэньне мэра гораду. 30 чэрвеня 1996 году выбаршчыкі Буэнас-Айрэсу абралі свайго першага мэра.

Image
Важны бізнэсовы комплкс Каталінас-Нортэ складаецца зь дзевятнаццаці камэрцыйных офісных будынкаў, у якім разьмяшчаюцца шматлікія вядучыя аргентынскія кампаніі, замежныя даччыныя кампаніі й дыпляматычныя прадстаўніцтвы.

У 1996 годзе, пасьля рэформы канстытуцыі Аргентыны ў 1994 годзе, у горадзе прайшлі першыя выбары мэра ў адпаведнасьці з новымі законамі. Пераможцам і першым мэрам, такім чынам, стаў Фэрнанда дэ ля Руа, які пазьней займаў пасаду прэзыдэнта Аргентыны з 1999 па 2001 гады.

Пераемнік дэ ля Руа, Анібаль Ібара, двойчы перамог на ўсеагульных выбарах, але быў зьняты з пасады 6 сакавіка 2006 году ў выніку пажару ў начным клюбе «República Cromagnon». Тым часам пасаду заняў Хорхэ Тэлерман, які выконваў абавязкі мэра. На выбарах 2007 году Маўрысіё Макры з партыі Рэспубліканская прапанова перамог у другім туры галасаваньня й заняў пасаду галавы Буэнас-Айрэсу 9 сьнежня 2007 году. У 2011 годзе Макры пераабраны на пасаду кіраўніка гораду, а намесьніцай мэра стала Марыя Эўхэнія Відаль.

Выбары 2015 году сталі першымі, на якіх у горадзе выкарыстоўвалася электронная сыстэма галасаваньня, падобная да той, што выкарыстоўваецца ў правінцыі Сальта. На гэтых выбарах, якія адбыліся 5 ліпеня 2015 году, Макры ня браў удзел, бо пастанавіў сабе высоўвацца на пасаду прэзыдэнта, а ягонае месца ў якасьці кандыдата на пасаду мэра ад партыі заняў Арасіё Радрыгес Лярэта, які ў выніку ў другім туры быў абраны на пасаду. 5 сьнежня 2023 году Хорхэ Макры быў прыведзены да прысягі ў якасьці новага мэра места[14].

Image
Фатаздымак Рыё-дэ-ля-Плята са спадарожніка.

Буэнас-Айрэс разьмяшчаецца на адлегласьці 275 км ад Атлянтычнага акіяна ў добра абароненай бухце заліва Ля-Плята, на левым беразе ракі Матанца-Рыачуэлё. Сталіца знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы Аргентыны, на раўніннай мясцовасьці, у субтрапічным прыродным поясе з субтрапічным мусонным кліматам. Натуральная расьліннасьць навакольляў гораду прадстаўлена тыповымі для лугавых стэпаў і саванаў пародамі дрэваў і травы. У склад вялікага Буэнас-Айрэсу ўваходзяць 18 прадмесьцяў, агульная плошча складае 3646 км².

Буэнас-Айрэс знаходзіцца ў рэгіёне пампасы, якія ўваходзяць у экалягічны запаведнік Буэнас-Айрэсу. З горадам суседнічаюць аэрапорт імя Хорхэ Ньюбэры, які быў пабудаваны на мэліяраваных землях уздоўж узьбярэжжа Ля-Плята — эстуарыя, утворанага пры зьліцьці рэк Уругвай і Парана[15].

У гэты рэгіён уваходзяць розныя землі й лягуны. У іхны лік уваходзяць Мальданада, Вэга, Мэдрана, Кільданьес і Ўайт. У 1908 годзе пачаліся працы па зьмене рэчышчаў дробных рэк з мэтай выправіць сытуацыю са штогадовымі паводкамі гораду. Ужо ў 1919 годзе кірунак плыні большасьці рэк быў зьменены. Характэрна, што на месцы ракі Мальданада ў 1954 годзе была пабудавана вуліца.

Буэнас-Айрэс мае вільготны субтрапічны клімат з чатырма выразна выяўленымі сэзонамі й сярэдняй гадавой тэмпэратура 17,7 °C. Самым цёплым месяцам зьяўляецца студзень пры сярэднядзённай 25,1 °C. Вялікую частку часу тэмпэратура вагаецца ў межах 28—31 °C удзень і 16—21 °C ноччу. Цеплавыя хвалі з Бразыліі могуць павысіць тэмпэратуру вышэй за 35 °C. Горад падлягае халодным франтам, якія прыносяць кароткія пэрыяды прыемнага надвор’я, асабліва сьвежымі начамі. Адносная вільготнасьць ёсьць умерана высокай (64—70%) у летні пэрыяд. Самая высокая тэмпэратура за ўсю гісторыю склала 43,3 °C, яна была зафіксавана 29 студзеня 1957 году[16]. Вясна (зь верасьня па лістапад) й восень (з сакавіка па травень), як правіла, зьяўляюцца мяккімі, зь сярэднімі тэмпэратурамі каля 17 °C і частымі навальніцамі, асабліва ў пэрыяд вясны.

Зіма мерная, аднак у прадмесьцях часьцяком назіраецца мароз з траўня па верасень у адрозьненьне ад цэнтру Буэнас-Айрэсу, дзе мароз бывае толькі некалькі разоў на сэзон. Адносная вільготнасьць паветра складае ў сярэднім 70%, што азначае, што горад схілены да існаваньня цяжкіх туманаў у асеньне-зімовы пэрыяд[17]. Ліпень зьяўляецца самым халодным месяцам, зь сярэдняй тэмпэратурай 10,9 °C. Халодныя франты, якія прыходзяць з Антарктыды назіраюцца амаль кожны год, і ў спалучэньні з высокай вільготнасьцю зімой, мароз адчуваецца нашмат халадней. Горад атрымлівае каля 1242,6 мм ападкаў на год. Дажджы назіраюцца ў любы час году, а град не зьяўляюцца чымсьці незвычайным.

Image Кліматычныя зьвесткі для Буэнас-Айрэсу Image
Паказьнік Сту Лют Сак Кра Тра Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сьн Год
Абсалютны максымум t, °C 43,3 38,7 37,9 36,0 31,6 28,5 30,2 34,4 34 34 36,8 40,5 43,3
Сярэдні максымум t, °C 30,4 28,7 26,4 22,7 19,0 15,6 13,9 17,3 18,9 22,5 25,3 28,1 21,5
Сярэдняя t, °C 25,1 23,7 21,4 17,7 14,3 11,2 10,9 12,7 14,2 17,7 20,6 23,2 17,73
Сярэдні мінімум t, °C 20,4 19,4 17,0 13,7 10,3 7,6 7,4 8,9 9,9 13,0 15,9 18,4 12,9
Абсалютны мінімум t, °C 5,9 4,2 2,8 −2,3 −4 −5,3 −5,4 −4 −2,4 −2 1,6 3,7 −5,4
Норма ападкаў, мм 121,6 122,6 153,9 106,9 92,1 50,0 52,9 63,2 77,7 193,3 131,2 103,2 1214,6
Вільготнасьць, % 65 70 72 77 76 79 79 74 71 69 68 64 72
Крыніца: [18]

Паводле перапісу насельніцтва 2010 году, у горадзе пражывала 2 891 082 чалавекі[19]. Насельніцтва Вялікага Буэнас-Айрэсу, паводле зьвестак з таго ж перапісу насельніцтва, складала 13 147 638 чалавек[20]. Шчыльнасьць насельніцтва ў Буэнас-Айрэсе складала 13 680 жыхароў на квадратны кілямэтар, але ў прадмесьцях гэты паказьнік значна меншы, маючы блізу 2400/км²[21].

Image
Трушчобы Віла-31.

Насельніцтва места з 1947 году зьнізілася з блізу 3 мільёнаў чалавек празь нізкую нараджальнасьць і павольную міграцыю ў прадмесьці. Аднак з таго часу колькасьць насельніцтва навакольных раёнаў павялічылася больш чым у пяць разоў, то бок прыблізна да 10 мільёнаў[19]. Перапіс насельніцтва 2001 году выявіў адносна старое насельніцтва, бо толькі 17% жыхароў былі маладзейшыя за пятнаццаць гадоў і 22% старэйшыя за шэсьцьдзясят гадоў, што робіць узроставую структуру насельніцтва аргентынскай сталіцы падобнай да большасьці эўрапейскіх гарадоў. Таксама горад паводле гэтай статыстыкі больш старэйшы за астатнюю частку краіны[22]. Дзьве траціны жыхароў гораду жывуць у шматкватэрных дамах ды 30% маюць аднасямейныя дамы[23]. Калі вымяраць узровень беднасьці ў горадзе паводле прыбыткаў, тады ў 2007 годзе ўзровень беднасьці ў горадзе складаў 8,4%, а разам з мэтраполіяй — 20,6%[24]. Іншыя дасьледаваньні выявілі, што 4 мільёны чалавек у Вялікім Буэнас-Айрэсе жывуць у беднасьці[25].

У 2001 годзе 1,2 мільёнаў жыхароў гораду былі занятыя ў сфэры паслуг, асабліва ў сацыяльных службах (25%), гандлі й турызьме (20%), а таксама ў сфэрах бізнэс- і фінансавых паслугаў (17%). Не зважаючы на тое, што места грае ролю сталіцы Аргентыны, у дзяржаўным кіраваньні працавала толькі 6% насельніцтва. У вытворчасьці па-ранейшаму было занятае 10%[23].

Этнічная прыналежнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Image
Імігранцкі гатэль быў пабудаваны ў 1906 годзе. Ён прымаў і дапамагаў тысячам імігрантаў, якія прыбывалі ў горад. Цяпер тут месьціцца Нацыянальны музэй.

Большасьць жыхароў места маюць эўрапейскае паходжаньне, пераважна з андалюзійскага, галісійскага, астурыйскага й басконскага рэгіёнаў Гішпаніі, а таксама італьянскіх рэгіёнаў Калябрыя, Лігурыя, П’емонт, Лямбардыя, Сыцылія й Кампанія[26]. Неабмежаваныя хвалі эўрапейскіх імігрантаў у Аргентыну, якія пачаліся ў сярэдзіне XIX стагодзьдзя, значна павялічылі насельніцтва краіны, нават прывялі да таго, што колькасьць жыхароў патроілася паміж 1887 і 1915 гадамі, то бок з 500 тысяч да 1,5 мільёнаў чалавек[27].

Сярод іншых значных эўрапейскіх групаў вылучаюцца жыхары з францускім, партугальскім, нямецкім, ірляндзкім, нарвэскім, польскім, швэдзкім, грэкім, чэскім, альбанскім, харвацкім, славенскім, нідэрляндзкім ды іншымі паходжаньнем. У 1980-х і 1990-х гадах адбылася невялікая хваля іміграцыі з Румыніі й Украіны[28]. Габрэйская суполка ў Вялікім Буэнас-Айрэсе налічвае блізу 250 тысяч чалавек і ёсьць найбуйнейшай у краіне. Горад таксама займае восьмае месца ў сьвеце паводле колькасьці габрэяў[29]. Большасьць зь іх маюць паўночнае, заходняе, цэнтральнае й усходнеэўрапейскае ашкенаскае паходжаньне поруч з значнай сэфардзкай меншасьцю, якая перадусім прадстаўленыя сырыйскімі й лібанскімі габрэямі[30].

Большая частка ўсходнеазіяцкай іміграцыі ў Буэнас-Айрэс паходзіць з Кітаю. Кітайская іміграцыя ёсьць чацьвертай паводле велічыні ў краіне, прычым пераважная большасьць зь іх жыве ў Буэнас-Айрэсе й ягоным сталічным рэгіёне[31]. У 1980-х гадах большасьць зь іх паходзіла з Тайваню, але з 1990-х гадоў большасьць кітайцаў прыбывае ў краіну з мацерыковай часткі[31]. Мацярыковыя кітайцы, якія прыехалі з Фуцзяня, у асноўным адкрывалі супэрмаркеты ва ўсім горадзе й прадмесьцях. Японскія імігранты перадусім паходзяць з прэфэктуры Акінава. Карэйская іміграцыя пачалася пасьля падзелу Карэі. Яны пераважна селяцца ў Флёрэсе й Онсэ[32]. Паводле перапісу насельніцтва 2010 году, у горадзе 15 764 чалавекі назвалі сябе афрааргентынцамі[33].

Image
Буэнас-айрэская катэдра ёсьць галоўнай царквой гораду.

На пачатку ХХ стагодзьдзя Буэнас-Айрэс быў другім паводле велічыні каталіцкім горадам у сьвеце пасьля Парыжу[34][35]. Хрысьціянства дагэтуль ёсьць найбольш распаўсюджанай рэлігіяй у горадзе[36]. Апытаньне CONICET 2019 году аб рэлігійных перакананьнях і поглядах выявіла, што жыхары сталічнай аглямэрацыі падзяляліся на каталікоў (56,4%), былі нерэлігійнымі (26,2%) ці пратэстантамі (15%)[36]. У Буэнас-Айрэсе таксама пражывае найбуйнейшая юдэйская суполка ў Лацінскай Амэрыцы й другая паводле велічыні ў Заходнім паўшар’і пасьля ЗША[37][38]. Гэтая супольнасьць гістарычна характарызавалася высокім узроўнем арганізаванасьці й уплывам на культурную гісторыю гораду[39].

Буэнас-Айрэс ёсьць рэзыдэнцыяй рымска-каталіцкага мітрапаліта. Адзін з былых мітрапалітаў кардынал Хорхэ Бэргольлё 13 сакавіка 2013 году быў абраны на пасад папы пад імём Францішка. У горадзе таксама жывуць праваслаўныя, усходнія католікі, будысты й розныя іншыя рэлігійныя меншасьці[40].

Буэнас-Айрэс ёсьць фінансавым, прамысловым і камэрцыйным цэнтрам Аргентыны. Эканоміка ўласна гораду, вымераная паводле валавога геаграфічнага прадукту з папраўкай на парытэт пакупніцкай здольнасьці, у 2020 годзе складала 102,7 млрд даляраў ЗША[41] й амаль сягала чвэрці эканомікі ўсёй Аргентыны[42]. Паводле аднаго з часта цытаваных дасьледаваньняў агулам аглямэрацыя на 2005 год утварала 13-ю паводле велічыні эканоміку сярод гарадоў сьвету[43]. Індэкс чалавечага разьвіцьця Буэнас-Айрэсу таксама застаецца высокім паводле міжнародных стандартаў[44].

Image
Будынак Буэнас-айрэскай фондавай біржы.

Сфэра паслуг гораду разнастайная й добра разьвітая на міжнародны ўзровень і фармуе 76% эканомікі гораду[45]. У той жа час для ўсёй Аргентыны гэты паказьнік складае 59%. Асабліва важную ролю ў экспарце паслуг унутры краіны й за мяжу адыгрывае рэкляма. Аднак найбуйнейшым ёсьць фінансавы сэктар і сфэра продажу нерухомасьці, якія ўдзьвюх робяць унёсак у 31% ад эканомікі гораду. Буэнас-Айрэс мае асаблівую значнасьць для банкаўскай сыстэмы краіны, бо на сталіцу прыпадае амаль палова ўсіх банкаўскіх дэпазытаў і крэдытаваньня ў краіне[45]. Дзеля турызму ліцэнзавана амаль 300 гатэляў і яшчэ каля 300 хостэлаў і пансіёнаў тыпу «начлег і сьняданак», пры гэтым амаль палова дасяжных нумароў прыпадала на ўстановы чатырохзоркавай катэгорыі або большай выгоды[46].

Image
Сядзіба Нацыянальнага банка Аргентыны.

Важнай застаецца прамысловая вытворчасьць, якая забясьпечвае 16% гарадзкога ВУП. Яна сканцэнтраваная пераважна ў паўднёвай частцы Буэнас-Айрэсу. Моц прамысловасьць палягае ў аднолькавай ступені на высокую мясцовую пакупніцкую здольнасьць і вялікую прапанову кваліфікаванай рабочай сілы, гэтак і блізкасьцю да магутнага сельскагаспадарчага й прамысловага пасу беспасярэдне па-за межамі гораду. Будаўнічая актыўнасьць у Буэнас-Айрэсе гістарычна была адным з самых дакладных паказьнікаў агульнанацыянальнага эканамічнага стану, а з 2006 году гэты сэктар будуе досыць шмат жыльля[45]. У аглямэрацыі перапрацоўваюцца або вырабляюцца мясныя, малочныя, збожжавыя, тытунёвыя, ваўняныя й скураныя вырабы. Сярод іншых вядучых галінаў — аўтамабілебудаваньне, нафтаперапрацоўка, мэталаапрацоўка, машынабудаваньне, а таксама вытворчасьць тэкстылю, хімічнай прадукцыі, адзеньня й напояў.

Гарадзкі бюджэт на прапанову мэра Макры ў 2011 годзе прадугледжваў 6 млрд даляраў ЗША прыбыткаў і 6,3 млрд даляраў ЗША выдаткаў. Асноўная частка прыбыткаў места (61%) фармуецца за кошт мясцовых падаткаў на прыбытак і прырост капіталу, тады як фэдэральныя паступленьні складаюць толькі 11% ад бюджэту. Падаткі на нерухомасьць дадаюць у скарбніцу 9% прыбыткаў, падаткі на транспартныя сродкі — 6 %. Іншыя крыніцы паступленьняў улучаюць плацяжы за карыстаньне паслугамі, штрафы й прыбытак ад азартных гульняў. На адукацыю горад накіроўвае 26% бюджэту, на ахову здароўя выдаткоўваюцца 22%, на грамадзкія паслугі й інфраструктуру вылучаюцца 17% сродкаў, на сацыяльнае забесьпячэньне й культуру надаецца 16%, на адміністрацыйныя выдаткі сыходзіць 12%, і 4% прыпадаюць на праваахоўную дзейнасьць. Буэнас-Айрэс мае нізкі паказьнік запазычанасьці, і ейнае абслугоўваньне патрабуе менш за 3% бюджэту[47].

Image
Турысты наведваюць вуліцу Камініта ў раёне Ля-Бока, дзе ад пачатку сяліліся генуэскія імігранты.

Паводле зьвестак Сусьветнай рады па падарожжах і турызьме[48], турыстычная плыня ў сталіцу Аргентыны павялічваецца з 2002 году. У апытаньні, зладжаным турыстычным часопісам Travel + Leisure у 2008 годзе, наведвальнікі назвалі Буэнас-Айрэс другім найбольш пажаданым горадам для падарожжаў пасьля Флярэнцыі ў Італіі. У 2008 годзе горад наведалі, паводле ацэнак, каля 2,5 мільёнаў турыстаў[49]. Буэнас-Айрэс ёсьць міжнародным цэнтрам вельмі актыўнага й разнастайнага начнога жыцьця, якія ўлучаюць забавы ў барах, танцавальных пляцоўках і начных клюбах, якія працуюць па апоўначы[50][51][52].

Image
Турыстычны аўтобус у Буэнас-Айрэсе.

Наведвальнікам даступныя шматлікія варыянты адпачынку, напрыклад наведваньне танга-шоў, паездка на эстансію ў правінцыі Буэнас-Айрэс або каштаваньне традыцыйнай стравы асада. У апошні час зьявіліся новыя турыстычныя маршруты, прысьвечаныя знакамітым аргентынцам, як то Карлясу Гардэлю, Эве Пэрон або Хорхэ Люісу Борхэсу. Да 2011 году, дзякуючы спрыяльнаму абменнаму курсу аргентынскага пэса, гандлёвыя цэнтры Альта-Палерма, Пасэо-Алькорта, Патыё-Бульрыч, Абаста ды Галерэі Пасыфіка сталі долсыць прывабнымі для турыстаў. У наш час абменны курс, наадварот, негатыўна паўплываў на турызм, асабліва на колькасьць пакупак, якія робяць замежнікі. Фактычна шэраг вядомых спажывецкіх брэндаў, як то Burberry і Louis Vuitton, пакінулі краіну праз валютныя й імпартныя абмежаваньні. У горадзе ладзяцца музычныя фэстывалі, як то Кільмэс-Рок, Крымфільдс і фэстываль джазу Буэнас-Айрэсу.

Image
Гандлёвы цэнтар Галерэі Пацыфіка быў адкрыты ў 1992 годзе.

Найбольш папулярныя турыстычныя мясьціны знаходзяцца ў гістарычным цэнтры места, у прыватнасьці ў раёнах Мансэрат і Сан-Тэльма. Буэнас-Айрэс быў закладзены вакол Пляса-дэ-Маё, які быў адміністрацыйным цэнтрам каляніяльнага часу. На ўсход ад пляца месьціца Каса-Расада — афіцыйная рэзыдэнцыя выканаўчай улады Аргентыны. На поўнач ад яе месьціцца катэдра, які стаіць тут яшчэ з каляніяльных часоў, а таксама будынак Банка аргентынскай нацыі, узьведзены на надзеле зямлі, што першапачаткова належыў Хуану дэ Гараю. Сярод іншых важных каляніяльных установаў вылучаецца Кабільда на захад ад пляца, які быў адрэстаўраваны падчас будаўніцтва Авэніда-дэ-Маё. На поўдні месьціцца будынак Нацыянальнага кангрэсу, дзе сёньня працуе Нацыянальная акадэмія гісторыі. Нарэшце, на паўночным захадзе разьмешчаная ратуша.

Агулам Буэнас-Айрэс прапануе розныя тыпы разьмяшчэньня ў горадзе, ад раскошных пяцізоркавых гатэляў у цэнтры гораду да бюджэтных гатэляў у прадмесьцях. Пры гэтым гарадзкая транспартная сыстэма забясьпечвае лёгкі й танны доступ да цэнтру. Гасьцёўні высокай катэгорыі, як правіла, маюць найвышэйшыя паказьнікі запаўняльнасьці. Большасьць гатэляў разьмешчаная ў цэнтральнай частцы гораду, у беспасярэдняй блізкасьці галоўных турыстычных славутасьцяў.

Image
Чыгуначная станцыя Рэтыра-Мітрэ.

Згодна зьвестам, апублікаваным Moovit у ліпені 2017 годк, сярэдні час, які людзі трацяць на грамадзкі транспарт у Буэнас-Айрэсе, напрыклад, на працу й адтуль, у будны дзень, складае 79 хвілінаў. 23% пасажыраў езьдзяць грамадзкім транспартам больш за 2 гадзіны кожны дзень. Сярэдні час, які людзі праводзяць у чаканьні на прыпынку або станцыі грамадзкага транспарту, складае 14 хвілінаў, у той час як 20% пасажыраў чакаюць у сярэднім больш за 20 хвілінаў кожны дзень. Сярэдняя адлегласьць, якую людзі звычайна праязджаюць за адную паездку грамадзкім транспартам, складае 8,9 км, у той час як 21% праязджаюць больш за 12 км[53].

Буэнас-Айрэс сплянаваны й пабудаваны такім чым, што мае простакутную сетку дарог, за выняткам некаторых натуральных перашкодаў або адносна рэдкіх забудоваў, якія вымусілі крыху зьмяніць стандартную схему, найбольш тут пасуе ў якасьці прыкладу раён Парке-Час. Простакутная сетка прадугледжвае квадратныя кварталы даўжынёю 110 мэтраў, якія называюцца мансанамі. Пешаходныя зоны ў цэнтральным бізнэсовым раёне, як то вуліца Флярыда, часткова ўладкаваныя бяз руху аўтамабіляў і заўсёды ажыўленыя. Дабрацца туды можна на аўтобусах і лініях мэтро. Буэнас-Айрэс, перадусім, вельмі зручны для пешаходаў горад, і большасьць ягоных жыхароў карыстаюцца грамадзкім транспартам.

Image
Вуліца 9 ліпеня.

Дзьве дыяганальныя алеі палягчаюць рух і забясьпечваюць лепшы доступ да пляца Маё й цэнтру места агулам. Большасьць алеяў, якія ўтыкаюцца ці вытыркаюцца зь пялцу, звычайна маюць аднабаковы аўтамабільны рух і маюць шэсьць ць болей палосаў руху, з кампутарна кіраванымі зялёнымі хвалямі сьветлафора дзеля паскарэньня руху ў гадзіны па-за сама розрухам. Галоўныя праспэкты гораду ўлучаюць праспэкт 9 ліпеня шырынёю 140 мэтраў, Рывадавія-авэню даўжынёю больш за 35 кіламэтраў[54] і Кар’ентэс-авэню, галоўную артэрыю, якая лучыць аб’екты культуры й забаваў.

У 1940-х і 1950-х гадах будаўніцтва кальцавой дарогі на праспэкце генэрала Паса, якая аточвае горад уздоўж мяжы з правінцыяй Буэнас-Айрэс, і аўтамагістраляў, якія вядуць да новага міжнароднага аэрапорта й паўночных прадмесьцяў, распачало новую эру дарожнага руху Буэнас-Айрэсу. Дзякуючы палітыцы падтрымкі аўтавытворцаў, якая мела падтрымку, у прыватнасьці, у канцы прэзыдэнцтваў Пэрона (1955) й Франдысі (1958—1962), продажы самаходаў у краіне павялічыліся ў сярэднім з 30 тысяч у часы 1920—1957 гадоў да блізу 250 тысяч у 1970-х гадах і больш за 600 тысяч у 2008 годзе[55]. Сёньня ў Буэнас-Айрэсе зарэгістравана больш за 1,8 мільёнаў аўтаў, то бок амаль адна пятая частка ад агульнай колькасьці аўтамабіляў у Аргентыне.

Платныя аўтамагістралі, адкрытыя ў канцы 1970-х гадоў мэрам Асвальдам Качаторэ, якімі цяпер штодня карыстаецца больш за мільён аўтамабіляў, забясьпечваюць зручны доступ да цэнтру места[56]. Качаторэ таксама ўкараніў стварэньне вуліц фінансавага раёна, якія былі зачыненыя для прыватных аўтамабіляў у дзённы час. Аднак большасьць буйных праспэктаў у сама розрух маюць заторы. Пасьля эканамічнага невялікага буму 1990-х гадоў рэкордная колькасьць людзей пачала езьдзіць на працу аўтам, і заторы толькі павялічыліся, як і даўняя аргентынская традыцыя езьдзіць на лецішча на выходныя.

Image
Міжнародны аэрапорт імя міністра Пістарыні.

Міжнародны аэрапорт імя міністра Пістарыні, шырока вядомы як аэрапорт Эсэйса, месьціцца ў аднайменным прадмесьці ў правінцыі Буэнас-Айрэс за блізу 22 км на поўдзень ад гораду. Гэты аэрапорт абслугоўвае большую частку міжнароднага паветранага руху, а таксама тут робяцца некаторыя ўнутраныя рэйсы.

Аэрапорт імя Хорхэ Ньюбэры, разьмешчаны ў раёне Палерма побач з рачным берагам, ёсьць адзіным аэрапортам у межах гораду. Ён абслугоўвае пераважна ўнутраныя перавозкі ў межах Аргентыны, а таксама некаторыя рэгіянальныя рэйсы ў суседнія краіны Паўднёвай Амэрыкі. Іншыя невялікія аэрапорты паблізу гораду ўлучаюць аэрапорт Эль-Палямар, які месьціцца за 18 км на захад ад места й абслугоўвае некаторыя рэгулярныя ўнутраныя рэйсы, ды меншы аэрапорт Сан-Фэрнанда.

Чыгуначны транспарт

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Image
Адна з станцыяў мэтрапалітэну Буэйнас-Айрэсу.

Мэтрапалітэн Буэнас-Айрэсу, вядомы як субтэранэо, забясьпечвае доступ пасажыраў да розных частак гораду. Сыстэма мэтро пачала сваю працу ў 1913 годзе, што робіць яе найстарэйшай падземнай сыстэмай у Паўднёвым паўшар’і й найстарэйшай у гішпанамоўным сьвеце. Мэтро складаецца з шасьці падземных і адной наземнай лініі, якія пазначаныя лацінскімі літарамі (ад A да E і H). Колькасьць станцыяў роўная 108, а працягласьць рэек сягае 64,1 км, улучна зь лініяй Прэмэтра[57]. У цяперашні час рэалізуецца праграма пашырэньня існых лініяў на аддаленыя раёны й даданьне новай лініі, якая будзе расьсякаць горад з поўначы на поўдзень. Найстарэйшай уважаецца лінія А, якая была адкрытая ў 1913 годзе, а станцыі захавалі дэкор пекнай эпохі, у той час як эксплюатацыя арыгінальных вагонаў 1913 году была спыненая ў 2013 годзе. Штодзённая колькасьць пасажыраў у будныя дні складае 1,7 мільёнаў чалавек і працягвае павялічвацца[58][59]. Кошт праезду застаецца адносна нізкім, але гарадзкія ўлады павысілі яго больш чым на 125% у студзені 2012 году. Адна паездка зь неабмежаванай колькасьцю перасадак паміж лініямі каштуе 42 аргентынскіх пэса, што паводле курсу студзеня 2023 году адпавядала 0,23 даляра ЗША[60].

Image
Цягнік на станцыі Рэтыра-Мітрэ.

Сыстэма прыгарадных чыгунак Буэнас-Айрэсу складаецца зь сямі лініяў, як то Бэльграна-Нортэ, Бэльграна-Сур, Рока, Сан-Мартын, Сарм’ента, Мітрэ й Уркіса. Гэтая сетка мае разгалінаваную сыстэму, штодня возячы больш за 1,3 мільёнаў чалавек у сталіцу краіны. Прыгарадныя цягнікі працуюць з 4:00 да 1:00. Чыгунка злучае места таксама з Расарыё, Кордавай ды іншымі буйнымі аргентынскімі гарадамі. У цэнтры Буэнас-Айрэсу працуюць чатыры чыгуначныя вакзалы, як то Канстытусьён, Рэтыра, Фэдэрыка Лякросэ й Онсэ. Прыгарадныя чыгуначныя перавозкі ў горадзе ажыцьцяўляюцца дзяржаўнай кампаніяй Trenes Argentinos, але лініі Ўркіса й Бэльграна-Нортэ кіруюцца прыватнымі кампаніямі Metrovías і Ferrovías адпаведна. Усе паслугі раней рабіліся кампаніяй Ferrocarriles Argentinos да прыватызацыі кампаніі ў 1993 годзе, а затым імі кіраваў шэраг прыватных кампаніяў, пакуль абслугоўваньне не вярнулася пад дзяржаўны кантроль пасьля сэрыі гучных аварыяў[61]. З 2013 году ў сетку быў зроблены шэраг буйных інвэстыцыяў, прычым усе лініі, за выняткам Уркіса, атрымалі новыя рухомыя саставы, а таксама былі зробленыя шырокамаштабныя паляпшэньні інфраструктуры, як то замена рэек, электрыфікацыя, рэканструкцыя й будаўніцтва цалкам новых станцыяў. Аналягічным чынам, амаль усе чыгуначныя пераезды ў горадзе былі замененыя падземнымі танэлямі й эстакадамі.

Image
Буэнас-айрэскі трамвай.

У Буэнас-Айрэсе існавала разгалінаваная трамвайная сыстэма з больш чым 857 км шляхоў. Аднак, яна была дэмантаваная ў 1960-х гадах пасьля зьяўленьня аўтобуснага транспарту, але наземны чыгуначны транспарт крыху вярнуўся ў некаторых частках гораду. Гэтак лінія Прэмэтра, вядомая як лінія E2, ёсьць лініяй лёгкарэйкавага транспарту даўжынёю 7,4 км. Яна злучаецца зь лініяй мэтро E на станцыі Пляса-дэ-лёс-Вірэес. Афіцыйнае адкрыцьцё гэтай лініі адбылося 27 жніўня 1987 году. Сучасны трамвай даўжынёю маршруту ў 2 км зьявіўся ў 2007 годзе ў раёне Пуэрта-Мадэра, спачатку яго абслугоўвалі два трамваі, часова арандаваныя з францускага Мюлюзу, а пазьней з Мадрыду. Аднак пляны пашырэньня лініі й набыцьці трамвайнага парку не ажыцьцявіліся, а зьніжэньне колькасьці карыстальнікаў прывяло да закрыцьця лініі ў кастрычніку 2012 году[62].

Image
Перасадачны аўтобусны цэнтар Фэдэрыка Лякроса.

Існуе больш за 150 гарадзкіх аўтобусных лініяў, сетка якіх называецца Калектывас. Кожная зь якіх кіруецца асобнай кампаніяй, якія канкуруюць адна з адной і працуюць практычна безь дзяржаўнай фінансавай падтрымкі[63]. Частасьць курсаваньня аўтобусаў гэтых сетак робіць іх роўнымі схемам працы падземным сыстэмам іншых гарадоў, але аўтобусы ахопліваюць значна шырэйшую тэрыторыю, чым падземная сыстэма. Калектывас у Буэнас-Айрэсе ня маюць фіксаванага раскладу, але курсуюць ад чатырох да некалькіх аўтобусаў на гадзіну, у залежнасьці ад аўтобуснага маршруту й часу содняў. Дзякуючы недарагім квіткам і вялікай колькасьці маршрутаў, якія звычайна ахопліваюць вялікую тэрыторыю такім чынам, што пасажыры ня трэба ісьць на прыпынак далей за чатыры кварталы ад месца жыхарства, Калектывас ёсьць самым папулярным відам транспарту ў горадзе[63].

У Буэнас-Айрэсе была адкрытая сыстэма хуткаснага аўтобуснага транспарту Мэтробус. Сыстэма выкарыстоўвае модульныя сярэднія станцыі, якія абслугоўваюць адначасна абодва напрамкі руху, што дазваляе аплачваць пасадку на аўтобус зь некалькімі дзьвярыма на адным узроўні. Першая лінія, адкрытая 31 траўня 2011 году, праходзіць праз праспэкт Хуана Б. Хуста й мае 21 станцыю[64]. Цяпер сыстэма мае 4 лініі з 113 станцыямі на сваёй сетцы даўжынёю 43,5 км, у той час як шматлікія іншыя лініі знаходзяцца ў стадыі будаўніцтва й плянуюцца.

Image
Інтэр’ер тэатра Калён.

Паколькі Буэнас-Айрэс моцна перабывае пад уплывам эўрапейскай культуры, горад часам называюць Парыжам Паўднёвай Амэрыкі[11]. Дзякуючы вялікай колькасьці тэатраў і пастановак агулам горад мае самую ажыўленую тэатральную індустрыю на сваім кантынэнце[65]. Насамрэч, кожныя выходныя ставяцца спэктаклі ў блізу 300 тэатрах, што ставіць горад на першы радок у сьвеце, апярэджваючы нават Лёндан, Нью-Ёрк і Парыж. Колькасьць культурных фэстываляў, што маюць больш за 10 лякацыяў і існуюць ня менш за пяць гадоў, таксама выводзіць горад на другое месца ў сьвеце пасьля брытанскага Эдынбургу[66]. Палясіё Лібэртад ёсьць найбуйнейшым культурным цэнтрам Лацінскай Амэрыкі[67][68] й трэцім паводле велічыні ў сьвеце[69].

У Буэнас-Айрэсе месьціцца знакаміты опэрны тэатар Калён, які мае міжнародны ўзровень[70]. У горадзе маюцца некалькі сымфанічных аркестраў і харавых таварыстваў. Тут знаходзіцца мноства музэяў, прысьвечаных мастацтву й рамёствам, гісторыі, выяўленчаму, сучаснаму, дэкаратыўнаму, народнаму й сакральнаму мастацтву, тэатру й папулярнай музыцы, а таксама захаваныя дамы вядомых калекцыянэраў мастацтва, пісьменьнікаў, кампазытараў і мастакоў. У горадзе працуюць сотні кнігарняў, публічных бібліятэк і культурных аб’яднаньняў, таму часам аргентынскую сталіцу называюць «горадам кніг». У горадзе ёсьць заапарк і батанічны сад, а таксама вялікая колькасьць добраўпарадкаваных паркаў, цэркваў, адметных сваёй архітэктурай[70].

Image
Музэй сучаснага мастацтва.

У Буэнас-Айрэсе буяе мастацкая культура[71], дзякуючы велізарнай колькасьці музэяў ад малавядомых да сусьветнай клясы[72]. Раёны Палерма й Рэкалета ёсьць традыцыйнымі бастыёнамі гораду ў распаўсюдзе мастацтва, але ў апошнія гады назіраецца тэндэнцыя зьяўленьня выставачных пляцовак у іншых раёнах, як то ў Пуэрта-Мадэры або Ля-Боцы. Сярод вядомых галерэяў вылучаюцца Музэй лацінаамэрыканскага мастацтва, Нацыянальны музэй вытанчаных мастацтваў, Фундацыя Проа, Цэнтар мастацтваў Фаэна й Усына дэль Артэ[73]. Да ліку іншых папулярных установаў стасуюцца Музэй сучаснага мастацтва, Музэй Бэніта Квінкелі Мартына, Музэй Эвіты, Музэй гішпанаамэрыканскага мастацтва Ісаака Фэрнандэса Блянка, Музэй Хасэ Эрнандэса й Пале-дэ-Гляс[74]. Традыцыйна раз на год ладзіцца «Ноч музэяў», калі музэі, унівэрсытэты й мастацкія галерэі места бескаштоўна для наведнікаў адчыняюць свае дзьверы ажно да самай раніцы. Звычайна гэтая імпрэза адбываецца ў лістападзе[75][76].

Image
Музэй лацінаамэрыканскага мастацтва (МАЛБА).

Першыя буйныя мастацкія рухі ў Аргентыне супалі зь першымі прыкметамі палітычнай свабоды ў краіне, а наступная культурная рэвалюцыя мела месца ў час рэформы адукацыі ў 1918 годзе. У гэтым кантэксьце, калі меўся ўплыў Парыскай школы ў горадзе ўзьніклі тры асноўныя групы. Буэнас-Айрэс стаў радзімай некалькіх мастакоў і рухаў нацыянальнага й міжнароднага значэньня[77]. Гэтак у месьце працавала Парыская група, якая была так названая праз уплыў уласна Парыскай школы. Да ліку дзеячоў гэтай суполкі ўваходзілі Антоніё Бэрні, Аквілес Бадзі, Ліна Энэа Сьпілімбэрга, Ракель Форнэр і Альфрэда Бігацьці[78]. Таксама была група мастакоў Ля-Бокі, дзе сярод іншых працавалі Бэніта Квінкеля Мартын і Альфрэда Лясары. Прадстаўнікі гэтага кірунку перадусім былі нашчадкамі перасяленцаў з Італіі й звычайна малявалі сцэны з рабочых партовых кварталаў[79]. У 1960-я гады Інстытут дзі Тэльля, разьмешчаны на вуліцы Флёрыда, стаў вядучым мясцовым цэнтрам поп-арту, інсталяцыйнага, канцэптуальнага мастацтва й экспэрымэнтальнага тэатру. Да гэтага пакаленьня мастакоў звычайна прылічваюць Марта Мінухін, Даліля Пусавіё, Давід Лямэляс, Клярында Тэста й Дыяна Довэк.

Буэнас-Айрэс таксама стаў вядомым цэнтрам сучаснага вулічнага мастацтва[80][81]. Багатая сучасная палітычная гісторыя гораду выпрацавала пачуцьцё самавыяўленьня, таму гарадзкое мастацтва выкарыстоўвалася дзеля адлюстраваньня падзеяў гісторыяў і як сродак пратэстаў[71][81]. Графіці настолькі распаўсюджаныя ў горадзе, што яны сталіся часткай гарадзкога ляндшафту як раёнах Палерма, Віла-Ўркіса, Коглян і Сан-Тэльма[82]. Гэта павязанае з законнасьцю такой дзейнасьці пры ўмове згоды ўладальніка будынка[80]. У Буйэнас-Айрэсе нават ладзяцца экскурсіі з гідамі па гарадзкім муралам і графіці[83].

Image
Вядомая кнігарня Эль-Атэнэо-Гранд-Сплендыд месьціцца ў раёне Рэкалета.

Буэнас-Айрэс доўгі час лічыўся інтэлектуальнай і літаратурнай сталіцай Лацінскай Амэрыкі й гішпанамоўнага сьвету[84][85]. У канцы XIX і пачатку XX стагодзьдзяў культура квітнела разам з эканомікай, і горад стаў літаратурнай сталіцай і цэнтрам магутнай выдавецкай індустрыі Паўднёвай Амэрыкі[86]. Да 1930-х гадоў горад стаў літаратурнай сталіцай гішпанамоўнага сьвету, калі Вікторыя Акампа заснавала вельмі ўплывовы часопіс Sur, які дамінаваў у гішпанамоўнай літаратуры цягам трыццаці гадоў[87]. Сюды пераехалі вядомыя гішпанскія пісьменьнікі й рэдактары, якія ўцякалі з радзімы ад грамадзянскай вайны[88].

Буэнас-Айрэс мае найбольшую колькасьць кнігарняў на душу насельніцтва, чым любы іншы буйны горад сьвету[88][89]. Тут працуюць як найменш 734 кнігарні, то бок блізу 25 кнігарняў на 100 тысяч жыхароў, што значна больш за іншыя гарады сьвету, як то Лёндан, Парыж, Мадрыд, Масква й Нью-Ёрк[88][89]. У горадзе таксама квітнее рынак патрыманых кнігаў, займаючы трэцяе месца паводле колькасьці патрыманых кнігарняў на жыхара, большасьць з такіх установаў сканцэнтраваныя на вуліцы Карыентэс[89]. Міжнародны кніжны кірмаш у Буэнас-Айрэсе ёсьць галоўнай імпрэзай гораду з моманту першага такога кірмашу, які быў зладжаны ў 1975 годзе[84]. У 2019 годзе кніжны кірмаш наведалі 1,8 мільёнаў чалавек[90].

Image
Выкананьне танга на сусьветным турніры ў Буэнас-Айрэсе.

Аргентына мае адную з найбагацейшых традыцыяў мастацкай музыкі ды славіцца сучасным музычным жыцьцём[91]. У Буэнас-Айрэсе працуюць некалькі прафэсійных аркестраў, у тым ліку Аргентынскі нацыянальны сымфанічны аркестар, Музычны ансамбль Буэнас-Айрэсу й Камэрата Барылёчэ, а таксама розныя кансэрваторыі, якія прапануюць прафэсійную музычную адукацыю[91]. У выніку росквіту гораду ў канцы XVIII стагодзьдзя тэатар стаў важнай сілай у музычным жыцьці краіны, бо ў іх ставіліся італьянскія й францускія опэры, а таксама гішпанскія сарсуэлы[91]. Італьянская музыка мела вялікі ўплыў у XIX і пачатку XX стагодзьдзяў, часткова праз іміграцыю, але опэры й салённая музыка таксама ствараліся аргентынцамі, у тым ліку Франсіска Гаргрыўзам і Хуанам Гут’ерэсам[91]. Нацыяналістычная плынь, якая чэрпала натхненьне з аргентынскіх традыцыяў, літаратуры й народнай музыкі, была важнай сілай у XIX стагодзьдзі. Яна выявілася ў творах кампазытараў Альбэрта Вільямса, Хуліяна Агірэ, Артура Бэруцьці й Фэліпэ Баэра[91]. У 1930-х гадах такія кампазытары, як то Хуан Карляс Пас і Альбэрта Хінастэра, узяліся за касмапалітычны й мадэрнісцкі стыль, пад уплывам дванаццацітанальнай тэхнікі й сэрыялізму. Авангардная музыка заквітнела да 1960-х гадоў, калі Фундацыя Ракфэлера фінансавала Міжамэрыканскі цэнтар высокіх музычных студыяў, які прыцягваў сусьветна вядомых кампазытараў на працу й выкладаньне ў Буэнас-Айрэсе, а таксама стварыла студыю электроннай музыкі[91].

Image
Буэнас-айрэскі філярманічны аркестар.

Рэгіён Рыё-дэ-ля-Плята вядомы як радзіма танга, якое лічыцца сымбалем гораду[92]. Места лічыцца сусьветнай сталіцай гэтага жанру й таму тут ладзіцца мноства імпрэзаў, павязаных з танга, найважнейшымі зь якіх ёсьць штогадовы фэстываль і сусьветны турнір[92]. Сярод дзеячоў танга вылучаюцца Карляс Гардэль, Анібаль Троілё, Альфрэда Гобі, Астар П’ясольля, Асвальда Пульезэ, Марыяна Морэс, Хуан Д’Арыенса й Хуан Карляс Кабіян[93]. Музыка танга перажыла пэрыяд росквіту ў 1940-х гадах, а ў 1960-х і 1970-х гадах паўстала нуэва-танга, якое ўлучала элемэнты клясычнай і джазавай музыкі. Сучаснай тэндэнцыяй ёсьць нэатанга, таксама вядомае як электратанга. 30 верасьня 2009 году Міжурадавы камітэт нематэрыяльнай спадчыны ЮНЭСКО абвесьціў танга часткай сусьветнай культурнай спадчыны, што дало Аргентыне права на атрыманьне фінансавай дапамогі дзеля захаваньня танга для будучых пакаленьняў[94].

Штогод у горадзе ладзіцца некалькі музычных фэстываляў. Папулярным жанрам ёсьць электронная танцавальная музыка, сярод якіх фэстывалі Крымфілдс БА, SAMC, Moonpark і Ultra Music Festival. Сярод іншых вядомых імпрэзаў выдучаюцца джазавы фэстываль у Буэнас-Айрэсе, Personal Fest, Кільмэс-Рок ды Pepsi Music.

  1. RESOL-2020-409-APN-MSG
  2. 1 2 3 http://cnig.gouv.fr/wp-content/uploads/2020/02/CNT-PVM_r%C3%A9vis%C3%A9_2020-01-27-1.pdf
  3. R.L. Forstall, R.P. Greene, and J.B. Pick, «Which are the largest? Why published populations for major world urban areas vary so greatly», City Futures Conference, (University of Illinois at Chicago, July 2004) – Table 5 (p.34)
  4. "Argentina: Censo2010". Censo2010.indec.gov.ar
  5. «The World According to GaWC 2008». www.lboro.ac.uk
  6. «What is Porteño in English? – Porteño Spanish». Portenospanish.com.
  7. «Travel + Leisure: Destinations». travelandleisure.com
  8. «Buenos Aires Turismo: Arquitectura». bue.gov.ar
  9. «Buenos Aires Turismo: Turismo Cultural». bue.gov.ar
  10. 1 2 3 «Argentina: A Short History» by Colin M. Lewis, Oneworld Publications, Oxford, 2002. ISBN 1-85168-300-3
  11. «Guía visual de Buenos Aires centro histórico», Clarín Viajes, 2001.
  12. Marcela Lópéz Levy We are Millions: Neo-liberalism and new forms of political action in Argentina. — London: Latin America Bureau, 2004. — ISBN 978-1-909013-48-3
  13. Jorge Macri sworn in as new mayor of Buenos Aires City // Buenos Aires Times
  14. «Cuenca del Plata». borello.com.ar
  15. «Monthly Information of the city of Buenos Aires, January in the city of Buenos Aires, Servicio Meteorológico Nacional». Argentine National Meteorological Service
  16. Atlas Ambiental de Buenos Aires. AABA. Архіўная копія ад 6 ліпеня 2011 г.
  17. Servicio Meteorológico Nacional (недаступная спасылка)
  18. 1 2 Censo 2010 Архіўная копія ад 23.09.2015 г.
  19. Censo 2010 Argentina. www.censo2010.indec.gov.ar. Архіўная копія ад 08.10.2015 г.
  20. Buenos Aires Population 2018 (Demographics, Maps, Graphs). Worldpopulationreview.com. Архіўная копія ад 06.10.2018 г.
  21. Indec:Instituto Nacional De Estadistica Y Censos De La Republica Argentina. Indec.mecon.ar?censo2001s2_2. Архіўная копія ад 14.09.2016 г.
  22. 1 2 2001 Census Архіўная копія ад 13.11.2009 г.
  23. Buenos Aires Statistical Monthly, June 2008. Buenosaires.gov.ar. Архіўная копія ад 19.09.2009 г.
  24. Four million live in poverty in metropolitan Buenos Aires. En.mercopress.com. Архіўная копія ад 31.08.2009 г.
  25. Buenos Aires Introduction. Geographia.com. Архіўная копія ад 23.04.2009 г.
  26. Solberg, Carl Immigration and Urban Social Problems in Argentina and Chile, 1890–1914 // The Hispanic American Historical Review. — 05.1969. — Т. 49. — № 2. — С. 215—232. — DOI:10.2307/2510818
  27. European Emigration to Argentina. Casahistoria.net (17.07.2009). Архіўная копія ад 05.02.2009 г.
  28. The Jewish Community of Buenos Aires. The Museum of the Jewish People at Beit Hatfutsot. Архіўная копія ад 13.06.2018 г.
  29. Weiner, Rebecca The Virtual Jewish History Tour – Argentina Архіўная копія ад 15.06.2012 г.
  30. 1 2 Colectividad China y Taiwanesa. Government of the City of Buenos Aires. Архіўная копія ад 23.09.2015 г.
  31. Colectividad Coreana. Government of the City of Buenos Aires. Архіўная копія ад 28.03.2015 г.
  32. Cuadro P42-P. Ciudad Autónoma de Buenos Aires. Población afrodescendiente en viviendas particulares por sexo, según grupo de edad. Año 2010. INDEC. Архіўная копія ад 08.12.2015 г.
  33.  Ivereigh, Austen Catholicism and Politics in Argentina, 1810–1960. — Springer, 2016. — ISBN 9781349136186
  34.  Clark, Francis Edward The Continent of Opportunity. — Princeton University Pree, 1907.
  35. 1 2 Sociedad y Religión en Movimiento. Segunda Encuesta Nacional sobre Creencias y Actitudes Religiosas en la Argentina. Centro de Estudios e Investigaciones Laborales (CEIL). CONICET. Архіўная копія ад 11.11.2020 г.
  36. Son 244.000 los judíos que viven en la ciudad, según un censo poblacional. La Nación (06.06.2005). Архіўная копія ад 26.01.2021 г.
  37. Rosenswaike, Ira The Jewish Population of Argentina: Census and Estimate, 1887–1947 // Jewish Social Studies. — 10.1960. — Т. 22. — № 4. — С. 195—214.
  38. La comunidad judía en Argentina. Enlace Judío (14.01.2013). Архіўная копія ад 14.02.2020 г.
  39. La comunidad judía en Argentina. Enlace Judío (14.01.2013). Архіўная копія ад 14.02.2020 г.
  40. Economía Архіўная копія ад 25.03.2009 г.
  41. Distribution of Gross Value Added by jurisdiction and economic activity. Producto Bruto Geografico. Архіўная копія ад 13.03.2008 г.
  42. City Mayors reviews the richest cities in the world in 2005. Citymayors.com (11.03.2007). Архіўная копія ад 18.09.2012 г.
  43. Informe Argentino Sobre Desarrollo Humano Архіўная копія ад 09.10.2007 г.
  44. 1 2 3 City of Buenos Aires Statistical Annual (2008). Buenosaires.gov.ar. Архіўная копія ад 19.09.2009 г.
  45. abril 2008 para pdf.indd Архіўная копія ад 24.10.2012 г.
  46. Presupuesto 2011 Архіўная копія ад 06.04.2012 г.
  47. Wttc Travel. Wttc.travel. Архіўная копія ад 17.10.2015 г.
  48. Buenos Aires: a City’s Power and Promise. Smithsonian Magazine. Архіўная копія ад 02.02.2013 г.
  49. Nicolás, Cócaro Attractive, enigmatic Buenos Aires // The Rotarian. — 04.1983. — Т. 142. — № 4. — С. 35.
  50.  Sebreli, Juan José Buenos Aires, vida cotidiana y alienación: seguido de Buenos Aires, ciudad en crisis. — Penguin Random House. — ISBN 9789500734257
  51. Cullen, Lucía (21.01.2020) Con mantras, a ciegas o en altura: cinco experiencias culinarias en la ciudad. La Nación. Архіўная копія ад 05.08.2021 г.
  52. Buenos Aires Public Transportation Statistics. Global Public Transit Index by Moovit. Архіўная копія ад 01.09.2017 г.
  53. Nora Sánchez. Avenida Rivadavia: Un largo recorrido de contrastes // Clarín, 26.02.2006 г. Архіўная копія ад 27.06.2006 г.
  54. ADEFA. ADEFA. Архіўная копія ад 25.01.1999 г.
  55. SS PP'!A1 Архіўная копія ад 20.09.2009 г.
  56. Nuestra compañía – ¿Qué hacemos?. Metrovias. Архіўная копія ад 16.07.2015 г.
  57. Cuadros de Pasajeros Архіўная копія ад 07.07.2007 г.
  58. Metrovías en Números Архіўная копія ад 07.07.2007 г.
  59. Conocé la tarifa según el medio de pago de todos los pasajes de subte y premetro.. Buenos Aires Ciudad. Архіўная копія ад 15.08.2021 г.
  60. ALL concessions revoked // Railway Gazette International Архіўная копія ад 11.06.2013 г.
  61. «Tramways & Urban Transit» (2013). UK: LRTA Publishing. — С. 29.
  62. 1 2 Transportation Research Board, Buenos Aires Colectivo Buses and Experience with Privatization. Trb.metapress.com (15.01.2007). Архіўная копія ад 15.07.2012 г.
  63. El Metrobús ya une Palermo con Liniers // La Nación, 01.06.2011 г. Архіўная копія ад 05.05.2016 г.
  64. Entertainment boom hits Buenos Aires. Variety. Архіўная копія ад 17.01.2013 г.
  65. Архівавана 19 лістапада 2014 году.
  66. Cristina inaugura el Centro Cultural Néstor Kirchner. Cristina-inaugura-el-Centro-Cultural-Nestor-Kirchner-20150521-0004. Архіўная копія ад 25.07.2015 г.
  67. Las impactantes fotos del Centro Cultural Néstor Kirchner Архіўная копія ад 08.06.2015 г.
  68. La obra faraónica del legado cultural K Архіўная копія ад 29.07.2015 г.
  69. 1 2 Runciman, Cathy; Saharrea, Leticia (eds) (2001). «Time Out Guide: Buenos Aires». Penguin Books, London. — ISBN 0-14-029398-1
  70. 1 2 Best Art in Buenos Aires. The Herald and Weekly Times (20.06.2015). Архіўная копія ад 31.12.2021 г.
  71.  Bernhardson, Wayne Moon Buenos Aires. — Avalon Travel. — ISBN 978-1566919913
  72. Best Art in Buenos Airespast. Travel + Leisure (08.2014). Архіўная копія ад 23.12.2015 г.
  73. Museos de la ciudad. Government of the City of Buenos Aires (08.04.2014). Архіўная копія ад 04.02.2016 г.
  74. La Noche de los Museos. Government of the City of Buenos Aires (12.11.2013). Архіўная копія ад 04.02.2016 г.
  75. Free Things to Do in Buenos Aires // National Geographic.
  76. Battistozzi, Ana María (08.2005) La ciudad: arte y utopías. Centro Virtual de Arte Argentino. Архіўная копія ад 18.11.2016 г.
  77. Babino, Malena (09.2007) El grupo de París. Centro Virtual de Arte Argentino. Архіўная копія ад 24.11.2016 г.
  78. La Boca Artists. Centro Virtual de Arte Argentino (08.2006). Архіўная копія ад 15.01.2017 г.
  79. 1 2 Argentina Welcomes Street Art, Buenos Aires Is Canvass For International Artists, Muralists. The Huffington Post (05.06.2013). Архіўная копія ад 27.02.2015 г.
  80. 1 2 The street art of Buenos Aires. Stuff.co.nz (28.04.2015). Архіўная копія ад 11.11.2015 г.
  81. El arte callejero se expande por la Ciudad de Buenos Aires. Infobae (24.01.2016). Архіўная копія ад 04.02.2016 г.
  82. El street art de Buenos Aires seduce al mundo. Clarín Group (21.06.2013). Архіўная копія ад 12.03.2016 г.
  83. 1 2  Schwartz, Marcy Public Pages: Reading Along the Latin American Streetscape. — University of Texas Press. — С. 64–84. — ISBN 9781477315187
  84. Domínguez, César; Saussy, Haun; Villanueva, Darío Lo que Borges le enseñó a Cervantes: Una introducción a la literatura comparada. — Spain: Taurus, 2016. — ISBN 9788430618132
  85.  Close, Glen S. Contemporary Hispanic Crime Fiction: A Transatlantic Discourse on Urban Violence. — United States: Palgrave Macmillan, 2008. — С. 93–139. — ISBN 978-1-349-60353-4
  86. Victoria Ocampo y la revista "Sur". Proceso (03.02.1979). Архіўная копія ад 21.03.2020 г.
  87. 1 2 3 Rey, Debora (01.05.2015) Argentina's capital is the world’s capital of bookstores. Business Insider. Архіўная копія ад 21.03.2020 г.
  88. 1 2 3 A novel oasis: why Argentina is the bookshop capital of the world. The Guardian (20.06.2015). Архіўная копія ад 08.11.2015 г.
  89. La Feria del Libro de Buenos Aires cierra con casi dos millones de visitantes. EFE (14.05.2019). Архіўная копія ад 14.05.2019 г.
  90. 1 2 3 4 5 6 The Harvard Dictionary of Music. — Belknap Press. — С. 53–54. — ISBN 978-0674011632
  91. 1 2 Tanguerías, milongas y clases de tango. Government of the City of Buenos Aires. Архіўная копія ад 07.01.2016 г.
  92. Compositores. Government of the City of Buenos Aires. Архіўная копія ад 14.02.2016 г.
  93. Tango on UNESCO world heritage list. Huffington Post (30.09.2009). Архіўная копія ад 01.05.2012 г.
  94. Prefeitura.Sp – Descentralized Cooperation
  95. International Relations – São Paulo City Hall – Official Sister Cities
  96. «Sister Cities». Beijing Municipal Government.
  97. «Intercity and International Cooperation of the City of Zagreb». 2006–2009 City of Zagreb.
  98. «Les pactes d’amitié et de coopération». Mairie de Paris.
  99. «Berlin's international city relations». Berlin Mayor's Office.
  100. «Mapa Mundi de las ciudades hermanadas». Madrid city council. Ayuntamiento de Madrid.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]