Перайсьці да зьместу

Дэнвэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дэнвэр
анг. Denver
Населены пункт
Image
Image Image
Сьцяг Герб
Краіна ЗША
Штат Каларада
Дата заснаваньня 1779
Кіраўніцтва і ўлада
Mayor of Denver, Colorado[d] Майкл Джонстан[d][1]
Заканадаўчы орган Denver City Council[d]
Геаграфія
Плошча 401,3 км²
Тып клімату cold semi-arid climate[d][2]
Вышыня НУМ 1564—1731 м
Часавы пас
Каардынаты 39°44′21″ пн. ш. 104°59′05″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 600 158 чал. (2010)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 80201, 80202, 80203, 80204, 80205, 80206, 80207, 80208, 80209, 80210, 80211, 80212, 80214, 80215, 80216, 80217, 80218, 80219, 80220, 80221, 80222, 80223, 80224, 80225, 80226, 80227, 80228, 80229, 80230, 80231, 80232, 80233, 80234, 80235, 80236, 80237, 80238, 80239, 80243, 80246, 80247, 80248, 80249, 80250, 80256, 80257, 80259, 80260, 80261, 80263, 80264, 80265, 80266, 80271, 80273, 80274, 80281, 80290, 80291, 80293, 80294 і 80299
Сайт denvergov.org (анг.)
Дэнвэр на мапе ЗША ±
Дэнвэр
Дэнвэр
Дэнвэр
Дэнвэр
Дэнвэр
Дэнвэр

Дэ́нвэр (па-ангельску: Denver) — места штату Каларада, ЗША. Горад месьціцца ў даліне ракі Саўт-Плат на заходнім краі Высокіх раўнінаў на ўсход ад Пярэдняга хрыбту Скалістых гор[3]. Гэта 19-ы паводле колькасьці насельніцтва горад у ЗША і пятая паводле колькасьці насельніцтва сталіца штату, маючы насельніцтва ў 715 522 чалавекі на 2020 год[4]. Дэнвэрская аглямэрацыя, якая складаецца зь дзесяці акругаў, з насельніцтвам у 3,1 мільёнаў жыхароў, што ставіць яе на 19-ы радок у краіне. Горад названы ў гонар Джэймза Дэнвэра, губэрнатара Канзаскай тэрыторыі ў той час, калі Дэнвэр быў заснаваны ў месцы зьліцьця Чэры-Крык і ракі Саўт-Плат у 1858 годзе падчас эпохі залатой ліхаманкі.

У раёне Дэнвэра жылі некалькі індзейнскіх народаў, як то апачы, юты, шаены, каманчы і арапаха[5]. Згодна з умовамі дагавора Форт Ларамі 1851 году паміж ЗША і рознымі плямёнамі, у тым ліку шаенамі і арапаха[6], ЗША ў аднабаковым парадку вызначылі і прызналі за шаенамі і арапаха тэрыторыю ў сучасных Ваёмінгу і Нэбрасцы на поўдзень да ракі Арканзас у сучасных Каларада і Канзасе. Гэта вызначэньне канкрэтна ахоплівае землі сучаснага Дэнвэра. Але адкрыцьцё ў лістападзе 1858 году золата ў Скалістых гарах у Каларада[7] выклікала Залатую ліхаманку і наступную плынь эўрапейскай іміграцыі на землі шаенаў і арапаха[7]. Чыноўнікі тэрыторыяў Каларада ціснулі на фэдэральныя ўлады, каб яны перагледзелі і скарацілі плошчу зямель індзейцаў, якія займалі іх паводле пазначанай угоды[8].

Улетку 1858 году група золаташукальнікаў з Лоўрэнса з штату Канзасу, заснавала горад Мантана-Сіці як шахтарскае мястэчка на беразе ракі Саўт-Плат на тагачаснай заходняй тэрыторыі Канзасу. Гэтае паселішча зьявілася на традыцыйных землях шаен і арапаха. Гэтае гістарычна першае паселішча на згаданай тэрыторыі пазьней ператварылася на Дэнвэр. Тым ня менш, гэты населены пункт хутка зьнік, бо нешматлікае насельніцтва перамясьцілася ў Арарыю і Сэйнт-Чарлз[9]. Крыху пазьней генэрал Ўільям Ларымэр і капітан Джонатан Кокс, які ўдвох займаліся зямельнымі спэкуляцыямі, заклалі новае паселішча. Ларымэр назваў яго Дэнвэр-Сіці, каб заслужыць прыхільнасьць губэрнатара тэрыторыі Канзасу Джэймза Дэнвэра[10]. Ларымэр спадзяваўся, што назва гораду дапаможа ягонаму мястэчку стаць цэнтрам рэгіёну, але ён ня ведаў, што губэрнатар Дэнвэр ужо сышоў у адстаўку. Ларымэр разам з паплечнікамі зь зямельнай кампаніі зь места Сэйнт-Чарлз прадаваў зямельныя вучасткі ў месьце купцам і шахтарам з мэтай стварэньня буйнога гораду. Дэнвэр у той час быў памежным мястэчкам, эканоміка якога залежала ад мясцовых шахтароў, дзеля якіх утрымліваліся салуны ды іншыя цэнтры паслугаў. Паштовае аддзяленьне Дэнвэра адкрылася 11 лютага 1860 году[11].

Image
Выява Вялікага опэрнага тэатра Тэйбара.

18 лютага 1861 году шэсьць правадыроў паўднёвых шаенаў і чацьвера з арапаха падпісалі дагавор Форт Ўайз з ЗША[12]. Яны саступілі больш за 90% зямель, прызначаных ім ранейшым дагаворам Форт Ларамі, у тым ліку тэрыторыю сучаснага Дэнвэра[8]. 28 лютага 1861 году была створаная тэрыторыя Каларада[13]. Дэнвэр служыў цэнтрам акругі Арапаха з 1861 году[14]. Пасьля таго як тэрыторыя была ператвораная на штат Каладара, Дэнвэр быў абраны сталіцай штату на рэфэрэндуме, які ладзіўся ў 1881 годзе. Яшчэ раней да канца 1860-х гадоў з рэгіёну фактычна выціснулі ад карэннага насельніцтва[8][15]. У 1870 годзе была пабудаваная чыгуначная лінія, якая злучыла горад з транскантынэнтальнай чыгункай, адкрыўшы новую эру росквіту для места[16]. Нарэшце павязаны з астатняй часткай краіны чыгункай, Дэнвэр хутка заквітнеў. Малады горад моцна разьвіваўся ў гэтыя гады, прыцягваючы мільянэраў ды ўмацаваўшы моцную сярэднюю клясу. Гэтак мільянэр Горас Тэйбар пабудаваў тут маёнтак на скрыжаваньні 16-й вуліцы і вуліцы Ларымэра, а таксама элегантны Вялікі опэрны тэатар Тэйбара. Неўзабаве зьявіліся раскошныя гатэлі, у тым ліку вельмі папулярны гатэль Браўн-Пэлас, а таксама цудоўныя дамы мільянэраў, як то маёнткі Крок, Патэрсан, Кэмпбэл на скрыжаванні 11-й вуліцы і Пэнсыльваніі ды цяпер зьнесены маёнтак Мофата на скрыжаваньні 8-й вуліцы і Грант[17]. Маючы намер ператварыць Дэнвэр у адзін з найвялікшых гарадоў сьвету, гарадзкія ўлады пачалі разьвіваць прамысловасьць ды прыцягваць рабочых для працы на пабудаваных заводах.

Image
Бізнэсовы цэнтар места ў 1964 годзе.

Неўзабаве, у Дэнвэры павялічылася колькасьць імігрантаў зь Нямеччыны, Італіі і Кітаю, а неўзабаве за імі рушылі афраамэрыканцы з Поўдня і лацінаамэрыканскія рабочыя. Прыбыцьцё новых жыхароў пагоршыла стан з дасяжнасьцю жыльля. Акрамя таго, Срэбны крызіс 1893 году парушыў палітычны, сацыяльны і эканамічны балянс места. Канкурэнцыя паміж рознымі этнічнымі групамі часта выяўлялася ў нецярпімасьці, а сацыяльная напружанасьць спарадзіла «чырвоную паніку». Амэрыканцы з падазрэннем ставіліся да імігрантаў, якія часам падтрымлівалі сацыялістычныя і прафзьвязныя справы. Па Першай сусьветнай вайне адраджэньне Ку-клукс-клана прыцягнула белых амэрыканцаў, якія нарадзіліся ў ЗША і былі занепакоеныя шматлікімі зьменамі ў грамадзтве. У адрозьненьне ад ранейшай арганізацыі, якая актыўна дзеяла ў сельскай мясцовасьці Поўдня, суполкі Ку-клукс-клана актыўна функцыянавалі ў гарадзкіх раёнах Сярэдняга Захаду і Захаду, у тым ліку ў Дэнвэры. У месьце таксама пашырылася карупцыя і злачыннасьць[18].

Буйны пажар на ядзерным аб’екце Рокі-Флэтс у 1957 годзе, а таксама выцечка ад ядзерных адкідаў, якія захоўваліся на гэтым аб’екце, прывялі да забруджваньня некаторых частак Дэнвэра ў рознай ступені плютон-239, шкодным радыяактыўным рэчывам з пэрыядам паўраспаду 24 200 гадоў[19]. Дасьледаваньне, якое ладзілася ў 1981 годзе дырэктарам аховы здароўя акругі Джэфэрсан Карлам Джонсанам, павязала забруджваньне з павелічэньнем колькасьці прыроджаных дэфэктаў і захворваньняў на рак у цэнтральнай частцы места. Пазьнейшыя дасьледаваньні пацьвердзілі многія зь ягоных высноваў[20]. У 1970 годзе Дэнвэр быў абраны месцам правядзеньня зімовых Алімпійскіх гульняў 1976 году, якія мусілі супасьці зь сьвяткаваньнем стагодзьдзя стварэньня штату Каларада, але ў лістападзе 1972 года выбарнікі адхілілі ініцыятывы па вылучэньні дзяржаўных сродкаў на гульні, у выніку чаго спартовая падзея была перанесеная ў аўстрыйскі Інсбрук[21]. Вядомасьць таго, што гэта адзіны горад, які адмовіўся ад правядзеньня Алімпіяды пасьля таго, як ён быў абраны, ускладніла надацьцё наступных заявак.

Image
Цэнтральны бізнэсовы раён.

Горад разьмешчаны паміж Скалістымі гарамі і Высокімі раўнінамі. Цэнтар Дэнвэра разьмешчаны на ўсходнім беразе ракі Саўт-Плат. Ягоная тапаграфія складаецца з раўнінаў у цэнтры места і пагорыстых раёнаў на поўначы, захадзе і поўдні. Цэнтар гораду месьціцца прыкладна ў 19 км на ўсход ад падножжа Скалістых гораў. Паводле перапісу насельніцтва ЗША 2020 году, горад і акруга Дэнвэр мелі плошчу 400,739 км².

У горадзе і акрузе Дэнвэра налічваюцца 78 раёнаў, якія ўтвараюць асобныя адзінкі дзеля больш эфэктыўнага плянаваньня і адміністраваньня[22]. Сыстэма межаў і назваў раёнаў датуецца 1970 годам, калі гарадзкія плянавальнікі падзялілі места на 73 грамады ад аднаго да чатырох перапісных вучасткаў, якія называюцца «статыстычнымі раёнамі», большасьць зь якіх з таго часу не зьмяніліся[23]. У адрозьненьне ад некаторых іншых гарадоў, як то Чыкага, Дэнвэр ня мае афіцыйных абазначэньняў больш буйных тэрыторыяў. У размоўнай мове такія назвы, як Нортсайд і Ўэстсайд, усё яшчэ выкарыстоўваюцца, але ня вельмі пашыраныя[24][25]. Адзін з новых раёнаў Дэнвэра быў пабудаваны на месцы міжнароднага аэрапорта Стэпэлтан і названы ў гонар былога мэра Дэнвэра Бэнджаміна Ф. Стэпэлтана, які быў сябрам Ку-клукс-клана[26]. У 2020 годзе грамадзкая асацыяцыя раёна прагаласавала за зьмену назвы на Цэнтральны парк[27].

Дэнвэр мае прахалодны паўзасушлівы клімат зь нізкай вільготнасьцю[28][29], але некаторыя часткі маюць вільготныя мікракліматы, у якіх назіраецца гарачы летні вільготны кантынэнтальны клімат або вільготны субтрапічны клімат. Тут маюцца чатыры выразна розныя сэзоны, і большая частка ападкаў выпадае з красавіка па жнівень. Колькасьць сонечных гадзінаў на год сягае блізу 3100. Праз сваё разьмяшчэньні ў глыбіні краіны на Высокіх раўнінах, ля падножжа Скалістых гораў, рэгіён можа быць схільны да рэзкіх зьменаў надвор’я[30].

Image
Відарысы Дэнвэра з гарамі на тле.

Ліпень уважаецца за найцяплейшы месяц, а ягоная сярэдняя максымальная тэмпэратурай складае 32,2 °C[31]. Лета вагаецца ад цёплага да гарачага, з рэдкімі, часам моцнымі, дзённымі навальніцамі і высокай тэмпэратурай, якая дасягае 32 °C цягам 38 дзён у годзе, а часам яна ўзвышаецца да 38 °C. Сьнежань, самы халодны месяц год,у мае сярэднюю дзённую максымальную тэмпэратуру роўную 6,7 °C. Зіма складаецца зь сьнежных пэрыядаў зь вельмі нізкімі тэмпэратурамі, якія чаргуюцца з пэрыядамі больш мяккага надвор’я праз сагравальны эфэкту вятроў чынук. Узімку дзённыя максымумы часам перавышаюць 16 °C, але яны таксама часта не дасягаюць 0 °C у часы халоднага надвор’я. Часам дзённыя максымумы могуць нават не ўздымацца вышэй за −18 °C праз арктычныя паветраныя масы[32]. У самыя халодныя ночы году мінімальная тэмпэратура можа апускацца да −23 °C або ніжэй, прычым 22 сьнежня 2022 году ў горадзе назіралася мінімальная тэмпэратура −31 °C, а пры ветры яна была роўная −40 °C[33]. Сьнегапад ёсьць звычайнай зьявай позьняй восеньню, зімой і раньняй вясной, у сярэднім выпадае 136 см ападкаў, але ў зімовы сэзон 2021 году Дэнвэр упершыню ў гісторыі пачаў сьнежань безь сьнегападаў[34]. У сярэднім сьнег ляжыць з 17 кастрычніка па 27 красавіка, але часам сьнегапады назіраліся ўжо 4 верасьня і нават 3 чэрвеня[35]. Праз вышыні і засушлівасьці гораду, ваганьні тэмпэратуры цягам содняў даволі вялікія ўсьцяж усяго году.

Віхраслупы досыць рэдкая зьява для места, але адным з прыкметным выняткам быў тарнада, які абрынуўся ў рэгіён за 7,1 км на поўдзень ад цэнтру Дэнвэра 15 чэрвеня 1988 году. Зь іншага боку, у прадмесьцях на ўсход ад места і ў паўночна-ўсходняй частцы, дзе напрыклад месьціцца Міжнародны аэрапорт Дэнвэра, увесну і ўлетку, але асабліва ў чэрвені, можа назірацца некалькі тарнада, аднак часта слабых. Дэнвэрская зона канвэргенцыі віхураў, таксама вядомая як Дэнвэрскі цыклён, ёсьць зьменным віхрам паветраных плыняў, якія ўтвараюць штормы. Гэтая зьява звычайна сустракаецца на поўнач і ўсход ад цэнтру места і часта ўлучае зону аэрапорта[36][37], часам парушаючы ягоную працу[38][39]. У дасьледаваньні, прысьвечаным граду ў раёнах з насельніцтвам ня меншым за 50 тысяч чалавек, Дэнвэр апынуўся 10-м месцы паводле верагоднасьці ўтварэньня граду ў кантынэнтальнай частцы ЗША[40]. На падставе 30-гадовых сярэдніх паказьнікаў, атрыманых з Нацыянальнага цэнтру кліматычных зьвестак за сьнежань, студзень і люты, Weather Channel усталяваў Дэнвэр на 18-е месца сярод найхаладнейшых буйных гарадоў краіны ў 2014 годзе[41]. Афіцыйная дэнвэрская мэтэастанцыя разьмешчаная ў міжнародным аэрапорце, прыкладна за 32 км ад цэнтру места. Аналіз 2019 году выявіў, што сярэдняя тэмпэратура ў ім была значна ніжэйшай за паказьнік, які фіксаваўся ў цэнтры Дэнвэра.

Image
Дэнвэрскі комплекс выканальніцкіх мастацтваў.

Апола-Хол адкрыўся неўзабаве па заснаваньні гораду ў 1859 годзе. Тут ставілася мноства п’есаў для пасяленцаў[14]. У 1880-х гадах Горас Тэйбар пабудаваў першы опэрны тэатар Дэнвэра. Пасьля пачатку XX стагодзьдзя кіраўніцтва гораду распачало праграму па добраўпарадкаваньні гораду, у выніку якой было створана мноства паркаў, бульвараў, музэяў і Муніцыпальная аўдыторыя, у якой у 1908 годзе ладзіўся Нацыянальны зьезд Дэмкратычнай партыі і якая цяпер вядомая як Опэрны тэатар Элі Колкінз. У ліпені 1982 году ў Дэнвэры адбыўся Сусьветны тэатральны фэстываль[42] у Дэнвэрскім цэнтры выканальніцкіх мастацтваў, які ўлучаў праграму з 114 пастановак па 18 п’есаў тэатральных калектываў з 13 краінаў цягам 25 дзён[43]. У 1988 годзе выбарнікі Дэнвэрскай аглямэрацыі ўхвалілі падатак на навуковыя і культурныя ўстановы, які быў у выглядзе спагнаньня сумы ў памеры 0,1% з продажаў (1 цэнт на кожныя 10 даляраў), каб фінансаваць розныя культурніцкія і навуковыя ўстановы і арганізацыі ва ўсёй аглямэрацыі[44]. Спагнаньне падатка было падоўжаны выбарнікі ў 1994 і 2004 гадах, што дазволіла створанаму фонду працаваць да 2018 году[45]. У 2016 годзе выбарнікі падоўжылі спагнаньне падатака з продажаў да 2030 году.

Image
Дэнвэрскі мастацкі музэй.

У Дэнвэры працуюць мноства музэяў[46]. Многія зь іх маюць нацыянальную вядомасьць, у тым ліку новае крыло Дэнвэрскага мастацкага музэя, пабудаванае архітэктарам Дэніелем Лібэскіндам, другога паводле велічыні цэнтра выканальніцкіх мастацтваў у краіне пасьля Лінкальн-цэнтра ў Нью-Ёрку, і ажыўленыя раёны, як то Лода, напоўненыя мастацкімі галерэямі, рэстаранамі, барамі і клюбамі. Менавіта таму ў 2006 годзе Дэнвэр трэці год запар быў прызнаны найлепшым горадам для самотных людзей[47]. У 2004 годзе горад набыў маёнтак мастака-абстракцыяніста Кліфарда Стыла і пабудаваў музэй для выставы ягоных работ побач з Дэнвэрскім мастацкім музэем[48]. У Дэнвэрскім музэі прыроды і навукі захоўваецца ўзор аквамарыну коштам больш за 1 мільён даляраў, а таксама ўзоры мінэралу радахразыту. Кожны верасень ладзіцца выстава каштоўных камянёў і мінэралаў[49]. Каларадзкі гістарычны цэнтар адкрыўся ў красавіку 2012 году. У ім выстаўленыя інтэрактыўныя экспанаты, артэфакты і праграмы па гісторыі Каларада[50]. У 2013 годзе часопіс True West назваў яго адным зь дзесяці найлепшых гістарычных музэяў краіны, якія абавязкова трэба наведаць[51]. Непадалёк месьціцца музэй Баерза-Эванза і дом Молі Браўн. У Дэнвэры шмат мастацкіх раёнаў, у тым ліку Дэнвэрскі мастацкі раён у Санта-Фэ і мастацкі раён на рацэ Норт[52].

Не зважаючы на тое, што Дэнвэр не шырока вядомы сваёй гістарычнай музычнай значнасьцю, як некаторыя іншыя амэрыканскія гарады, у ім актыўна разьвіваюцца поп-, джазавая, джэм-, фольк-, мэтал- і клясычная музычная сцэны, якія прыцягнулі ўвагу розных выканаўцаў і жанраў на рэгіянальным і нацыянальным узроўні. Асабліва варта адзначыць важнасьць Дэнвэра ў фольк-музыцы 1960-х і 1970-х гадоў. Вядомыя фольк-выканаўцы, як то Боб Дылан, Джудзі Колінз і Джон Дэнвэр, у розныя часы жылі ў Дэнвэры і выступалі ў мясцовых клюбах[53]. Тры ўдзельнікі гурта Earth, Wind, and Fire паходзяць з Дэнвэра. Дзякуючы блізкасьці да гораў і звычайна сонечнаму надвор’ю Дэнвэр заслужыў рэпутацыю вельмі актыўнага гораду, арыентаванага на адпачынак на прыродзе. Многія дэнвэрцы бацяць час у выходныя дні ў гарах, катаючыся ўзімку на лыжах, а летам ходзяць у горы пешкі, займаюцца скалалажаньнем, спускамі на байдарках і кемпінгам.

  1. https://www.nytimes.com/2023/06/07/us/elections/denver-mayor-mike-johnston.html
  2. Ralph J., Nikischer T., Mineralogy H. I. o. Mindat.org (анг.): The Mineral and Locality Database[Keswick, VA], Coulsdon, Surrey: 2000.
  3. Active Colorado Municipalities. Colorado Department of Local Affairs.
  4. Search Results. United States Census Bureau.
  5. Early Auraria: Native Peoples. Historical Dialogues (05.2016). Архіўная копія ад 01.2023 г.
  6. «Treaty of Fort Laramie with Sioux, Etc., 1851». 11 Stats. 749, Sept. 17, 1851.
  7. 1 2 Hoig, Stan. (1980). «The Peace Chiefs of the Cheyennes». Norman, OK: University of Oklahoma Press. — ISBN 0-8061-1573-4.
  8. 1 2 3 Greene, Jerome A. (2004). «Washita, The Southern Cheyenne and the U.S. Army.» Campaigns and Commanders Series, vol. 3. Norman, OK: University of Oklahoma Press. — ISBN 0-8061-3551-4.
  9. Denver: The Rocky Mountain metropolis timeline. The City and County of Denver (01.2006). Архіўная копія ад 08.2006 г.
  10. Denver History: The Arapaho Camp. City and County of Denver. Архіўная копія ад 10.2007 г.
  11. Bauer, William H.; Ozment, James L.; Willard, John H. Colorado Post Offices 1859–1989. — Golden, Colorado: Colorado Railroad Historical Foundation. — ISBN 0-918654-42-4
  12. «Treaty with the Arapaho and Cheyenne, 1861» (Treaty of Fort Wise). 12 Stat. 1163. — С. 810.
  13. State Government History. State of Colorado, Department of Personnel & Administration, Colorado State Archives (04.2001). Архіўная копія ад 08.2003 г.
  14. 1 2 Denver History: The Golden Gamble. City and County of Denver. Архіўная копія ад 04.2007 г.
  15. Magazine, Smithsonian (2017). «How the 1867 Medicine Lodge Treaty Changed the Plains Indian Tribes Forever». Smithsonian Institution.
  16. Baker 2004. С. 31—33.
  17. Baker 2004. С. 39—48.
  18. Baker 2004. С. 51—55.
  19.  Moore, LeRoy Ethics of Research on Health Impacts of Nuclear Weapons Activities in the United States. — Collaborative Initiative for Research Ethics and Environmental Health (CIREEH) at Syracuse University, 2007. — С. 55–97.
  20. Cancer Incidence in an Area Contaminated with Radionuclides Near a Nuclear Installation // Ambio. — 10.1981. — Т. 10. — № 4. — С. 176—182.
  21. When Denver rejected the Olympics in favour of the environment and economics. The Guardian (04.2015).
  22. Denver Open Data Catalog: Statistical Neighborhoods. DenverGov.org.
  23. How Denver’s neighborhoods got their shapes. Denverit (04.2021).
  24. Northside History: A Tale of Two Neighborhoods. Colorado Community Media (10.2022).
  25. Nuestras Historias: Mexican American/Chicano/Latino Histories in Denver An Historic Context. City and County of Denver.
  26. Local officials in Denver's Stapleton neighborhood want to change its name because of a former mayor’s KKK ties. CNN (06.2020).
  27. Central Park Selected as New Name for Stapleton Neighborhood. 303 Magazine (07.2020).
  28. Interactive United States Koppen-Geiger Climate Classification Map. www.plantmaps.com.
  29. Updated Köppen-Geiger climate map of the world. people.eng.unimelb.edu.au.
  30. Colorado Climate Center — Climate of Colorado. Climate.colostate.edu. Архіўная копія ад 07.2012 г.
  31. US Department of Commerce, NOAA A Statistical Preview of Denver’s July Weather. www.weather.gov.
  32. Denver's 10 Longest Below Zero Streaks Архіўная копія ад 06.2018 г.
  33. Denver records coldest temperature since 1990 Denver News, December 22, 2022
  34. Kerr, Nicholas. Denver still waiting for 1st snow of season, breaking record // ABC News, 30.11.2021 г.
  35. Frost Chart for United States. The Old Farmer’s Almanac.
  36. Adams County, Colorado. Tornado History Project. Архіўная копія ад 04.2016 г.
  37.  Church, Christopher R. The Tornado: Its Structure, Dynamics, Prediction, and Hazards. — American Geophysical Union, 1993. — ISBN 9780875900384
  38. Denver Air Route Traffic Control Thunderstorm Patterns. Denver Center Weather Service Unit, Longmont, Colorado. National Weather Service. National Oceanic and Atmospheric Administration.. Архіўная копія ад 11.07.2004 г.
  39. Five Worst Weather Airports: Denver International Airport // Chicago Tribune, 11.2011 г.
  40. Report: Colorado and Oklahoma Cities Dominate Top 10 Hail Prone Metro Areas // Insurance Journal, 09.2011 г.
  41. America’s 20 Coldest Major Cities. The Weather Channel (01.2014).
  42. The Script Was in Serbo-Croatian // Washington Post, 31.08.1982 г.
  43. Schmidt, William E. (27.07.1982) Baltimore's World Theater (sic) Festival blooms anew in Denver. The New York Times.
  44. SCFD: Making It Possible. Scientific & Cultural Facilities District. Архіўная копія ад 12.2007 г.
  45. SCFD: Crafted for and by the People. Scientific & Cultural Facilities District. Архіўная копія ад 12.2007 г.
  46. Museums & Exhibits in Denver, Colorado | VISIT DENVER. www.denver.org.
  47. Denver-Boulder No.1 again with singles. The Denver Business Journal.
  48. Clyfford Still Museum in Denver, Colorado. Clyfford Still Museum in Denver, Colorado.
  49. The 43rd Annual Denver Gem and Mineral Show. Denver Gem and Mineral Show.
  50. Lieff, Laura. History Colorado Center Ignites Imaginations Of All Ages // Glendale Cherry Creek Chronicle, 2014 г. Архіўная копія ад 01.2014 г.
  51. The TOP 10 Must-See Museums. Truewestmagazine.com (08.2013). Архіўная копія ад 04.2014 г.
  52. Denver Art Districts. Denver Arts & Venues. Архіўная копія ад 01.2015 г.
  53. Landmarks and Local Laughs. Colorado Arts Net. Архіўная копія ад 10.2007 г.
  •  Baker, Gayle Denver: A Boomtown History. — HarborTown Histories, 2004. — ISBN 9780971098442

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]