Чад
| Чад | |||||||
| па-француску: République du Tchad па-арабску: جُمْهُورِيَّة تشاد | |||||||
| |||||||
| Дзяржаўны гімн Гімн Чада[d] | |||||||
| Дата заснаваньня: | 11 жніўня 1960 | ||||||
| Афіцыйная мова: | француская мова[1] і арабская мова[1] | ||||||
| Сталіца: | Нджамэна | ||||||
| Прэзыдэнт Чаду[d]: | Махамат Дэбі Ітна[d]
| ||||||
| Заканадаўчы орган: | National Assembly[d] | ||||||
| Выканаўчы орган: | Government of Chad[d] | ||||||
| Плошча: |
| ||||||
| Насельніцтва: | |||||||
| Валюта: | франк КФА[d] | ||||||
| Індэкс дэмакратыі: | 1,55[3] | ||||||
| Каэфіцыент Джыні: | 37,5[4] | ||||||
| ІРЧП: | 0,394[5] | ||||||
| Часавы пас: | UTC+1 і Africa/Ndjamena[d][6] | ||||||
| Аўтамабільны знак: | TCH, TD | ||||||
| Бок аўтамабільнага руху: | праваруч | ||||||
| Дамэн верхняга ўзроўню: | .td[7] | ||||||
| Тэлефонны код: | +235 | ||||||
Чад, афіцыйна Рэспу́бліка Чад (па-арабску: جمهورية تشاد, па-француску: République du Tchad) — анкляўная дзяржава ў Цэнтральнай Афрыцы, месьціцца паўднёвей Сахары. Мяжуе з Суданам, Лібіяй, Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікай, Нігерам, Нігерыяй, Камэрунам. Сталіца — горад Нджамэна, у ім пражывае каля 500 тысяч чалавек.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Да прыходу эўрапейцаў на тэрыторыі сучаснай Рэспублікі Чад існавала некалькі дзяржаўных утварэньняў, сярод якіх найболей буйнымі зьяўляліся Сао (5 стагодзьдзе да н. э. — XV стагодзьдзе), Адыдзэм (IX—XIX стагодзьдзі), Борну (XV—XIX стагодзьдзі), Вадаі (XVI—XIX стагодзьдзі), Багірмі (XVI—XIX стагодзьдзі).
Заваёва эўрапейцамі тэрыторыі вакол возера Чад пачалася пасьля ўтварэньня ў 1894 годзе францускай калёніі Ўбангі-Шары. У 1904 годзе Францыя абвясьціла аб стварэньні новай калёніі Ўбангі-Шары-Чад. У 1910 годзе была ўтвораная Фэдэрацыя Францускай экватарыяльнай Афрыкі (ФЭА). У 1914 годзе Чад ізноў стаў асобнай калёніяй. 11 жніўня 1960 году краіна здабыла незалежнасьць і была абвешчаная рэспублікай. Ад 2001 да 2021 году прэзыдэнтам Чаду быў Ідрыс Дэбі. Ад 2002 да 2011 году старшынём Нацыянальнаго сходу быў Насур Гелендукзія Уайду. Ад 2005 да 2007 прэм'ер-міністам Чаду быў Паскаль Ёадымнаджы.
Палітыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Унутраная палітыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прэзыдэнт краіны — Махамат Дэбі Ітна (абраны ў 2021 годзе). Паводле зьменаў у канстытуцыю, унесеных у 2025 годзе, прэзыдэнт абіраецца на сямігадовы тэрмін. Глава ўрада — прэм'ер-міністар, прызначаецца прэзыдэнтам. Вышэйшы заканадаўчы орган — Нацыянальны сход. Чарговыя парлямэнцкія выбары прайшлі ў сьнежні 2024 году[8].
У траўні 2004 году парлямэнт Чаду ўхваліў закон аб занясеньні зьмен у Канстытуцыю 1996 году. Прынятыя папраўкі здымаюць абмежаваньне знаходжаньня на пасту прэзыдэнта двума тэрмінамі, касуюць верхнюю палату парлямэнту — Сэнат, ствараюць Раду сацыяльнага эканамічнага і культурнага разьвіцьця. У чэрвені 2005 году вышэйзгаданыя папраўкі да Канстытуцыі ўхваленыя на агульнанацыянальным рэфэрэндуме.
Найболей уплывовыя палітычныя партыі і арганізацыі — Патрыятычны рух выратаваньня, Рух за дэмакратызацыю Чаду, Нацыянальны саюз за дэмакратыю і абнаўленьне, Нацыянальнае дзеяньне за дэмакратыю і разьвіцьцё, Рэфармісцкая партыя, Партыя за волю і дэмакратыю.
Вонкавая палітыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клімат трапічны: у сакавіку — красавіку (да +50 °C у цені), дажджлівы сэзон ад чэрвеня да лістапада, сухі сэзон зь сьнежня па травень.
Адміністрацыйна краіна падзяляецца на 18 рэгіёнаў (Нджамэна — самастойны рэгіён), 50 дэпартамэнтаў і 199 супрэфэктураў.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Чадзе маюцца радовішчы баксытаў, урану, волава, вальфраму, знойдзены вельмі буйныя радовішчы нафты (выведаныя запасы — 900 млн барэляў). У кастрычніку 2003 году афіцыйна ўведзены ў дзеяньне нафтаправод Доба — Крыбі (праходзіць праз тэрыторыю Камэруну да ўзьбярэжжа Атлянтычнага акіяна). У 2004 годзе пачаўся экспарт чадзкай нафты, які склаў 65,5 млн барэляў.
Чад — адна з найбяднейшых афрыканскіх краін, якая займае, па дадзеных ПРААН, 167 месца ў сьвеце. СУП Чаду ў 2004 годзе склаў 3,6 млрд эўра, гадавы прыбытак на душу насельніцтва — 440 эўра. У сувязі з пачаткам здабычы нафты ў Чадзе CУП вырас у 2004 годзе на 42,4 %, у тым ліку ў нафтавым сэктары на 355,3 %. У 2004 годзе аб’ём зьнешняй дапамогі замежных крэдытораў Чаду склаў 263,2 млн эўра.
Аснова чадзкай эканомікі — сельская гаспадарка (40% ВУП), галоўнымі галінамі якога зьяўляюцца бавоўнаводзтва і жывёлагадоўля. Вытворчасьць бавоўны-сырцу ў 2003 годзе склала 165,5 млн тон, агульнае пагалоўе быдла — 16 млн галоваў.
Прамысловасьць Чаду (14% ВУП) працягвае заставацца ў зачаткавым стане.
Галоўныя артыкулы экспарту — бавоўна, буйнарагатае быдла, гуміарабік (Чад — адзін зь яго найбуйнейшых экспартэраў у сьвеце), арахіс, тканіны. Галоўныя артыкулы імпарту — нафтапрадукты, харчаваньне, спажывецкія тавары. У коштавым выразе экспарт ураўноўваецца 196 млн даляраў ЗША, імпарт — 775 млн даляраў ЗША.
Асноўныя зьнешнегандлёвыя партнэры — Францыя, Нямеччына, Тайвань, ЗША, Лібія, Нігерыя, Камэрун. Аб’ём прамых замежных інвэстыцыяў у 2002 годзе склаў 901 млн даляраў ЗША, што было зьвязана з засваеньнем амэрыкана-малайзійскім кансорцыюмам нафтавага радовішча Доба і будаўніцтвам нафтаправоду Доба — Крыбі.
Транспартная сыстэма разьвітая слаба. Агульная даўжыня дарог — 32 тыс. км (паводле іншых зьвестак — больш за 40 тыс. км), зь іх 7 тыс. км зь цьвёрдым пакрыцьцём, 2 тыс. км прыдатныя для круглагоднага выкарыстаньня. Чыгунак у Чадзе няма. Водныя шляхі для грузавых перавозак усярэдзіне краін выкарыстоўваюцца нерэгулярна, бо рэкі Лягоне і Шары суднаходныя толькі каля 3 месяцаў на год. У сэзон дажджоў як сталіца, так і прэфэктуры аказваюцца адрэзанымі адзін ад аднаго. Міжнародны аэрапорт — у Нджамэне.
Міжнародная тэлефонная і тэлексная сувязь зьдзяйсьняецца праз Парыж, у сталіцы Чаду дзейнічае наземная станцыя спадарожнікавай сувязі.
Грашовая адзінка — франк КФА (1 эўра = 656 франкаў КФА).
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Большую частку краіны насяляюць народы, якія размаўляюць на шары-нільскіх мовах (сара — 26%; багірмі, тама, даго, тубу, кануры), чадскіх (хаўса) ды нігера-кангалескіх. Каля 30% насельніцтва — арабы, у тым ліку суданскія (12%)[9]. Акрамя гэтага на поўначы распаўсюджаныя мовы канэмбу, загава, пераважна сярод качэўнікаў, на крайнім ўсходзе — мова фур, на ўсходзе ў рэгіёне Вадаі — мовы групы маба[10].
Рэлігія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Каля паловы насельніцтва краіны складаюць мусульмане, 23% — хрысьціяне, астатняя частка насельніцтва прытрымліваецца мясцовых традыцыйных вераваньняў.
Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нацыянальнае радыё вядзе свае перадачы на пяці найбольш распаўсюджаных мовах краіны (францускай, арабскай і трох мясцовых). Тэлебачаньне існуе з 1987 году, але тэлеперадачы прымаюцца толькі ў сталіцы і яе прыгарадах. Агенцтва друку Чаду выдае свой штодзённы інфармацыйны бюлетэнь «Інфа-Чад». Найболей папулярныя пэрыядычныя выданьні: «Нджамэна-Эбда», «Прагрэс», «Кантакт», «Патрыёт».
Нацыянальнае сьвята: Дзень незалежнасьці — 11 жніўня.
Спорт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Чадзе шмат футбольных палёў[11]. У красавіку 2021 году ФІФА прыпыніла ўдзел Чаду ў сваіх спаборніцтвах з-за ўмяшаньня ўраду ў справы футбольнай фэдэрацыі[12]. Нацыянальны алімпійкі камітэт утвораны ў 1963 годзе[13].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 9 // Chadian constitution of 1996
- ↑ https://data.who.int/countries/148
- ↑ 2020 Democracy Index
- ↑ https://data.worldbank.org/indicator/SI.POV.GINI
- ↑ Human Development Report — Праграма разьвіцьця ААН, 2022.
- ↑ https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/africa
- ↑ https://icannwiki.org/Country_code_top-level_domain
- ↑ Chad votes in general election after three years of army rule (анг.). France 24 (29 сьнежня 2024).
- ↑ Анціпава, К. А. Чад // БЭ. — Мн.: 2003 Т. 17. — С. 204.
- ↑ Спасылка|аўтар=Grove, Alfred Thomas|загаловак=Chad|праект=Encyclopedia Britannica|дата публікацыі=23 лютага 2026|url=https://www.britannica.com/place/Chad%7Cдата=28 лютага 2026|мова=en}}
- ↑ Sport in Chad (анг.) Праверана 3 жніўня 2021 г.
- ↑ Fifa bans Chad indefinitely from global football over government interference (анг.). BBC Sport (7 красавіка 2021).
- ↑ Team Chad - Profile (анг.). Tokyo 2020 Olympics. Праверана 3 жніўня 2021 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Губер А. А. Новая история стран Азии и Африки. — 3 изд.. — М.: 1982.