Перайсьці да зьместу

Айнтрахт Франкфурт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Айнтрахт Франкфурт
Image
Поўная назва Eintracht Frankfurt e.V.
Заснаваны 1899
Горад Франкфурт-на-Майне, Нямеччына
Стадыён Deutsche Bank Park
Умяшчальнасьць: 59 500
Прэзыдэнт Матыяс Бэк
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Бундэсьліга
 · 2025—2026 8 месца
Image
Image
Image
Image
Image
Image
Image
Image
Image
Image
Хатнія колеры
Image
Image
Image
Image
Image
Image
Image
Image
Image
Image
Выязныя колеры
Image
Image
Image
Image
Image
Image
Image
Image
Image
Image
Трэція колеры
Image Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«А́йнтрахт Фра́нкфурт» (па-нямецку: Eintracht Frankfurt) — нямецкі футбольны клюб з гораду Франкфурт-на-Майне. Заснаваны ў 1899 годзе. Чэмпіён Нямеччыны (1959) і пяціразовы ўладальнік Кубка Нямеччыны. Уладальнік Кубка УЭФА (1980). З 1925 году «Айнтрахт» праводзіць хатнія матчы на стадыёне «Deutsche Bank Park».

8 сакавіка 1899 году ў Франкфурце-на-Майне былі заснаваныя клюбы «Frankfurter Fußball-Club Victoria von 1899» і «Frankfurter Fußball-Club Kickers von 1899». 5 красавіка 1908 году гулец «Kickers» Фрыц Бэкер забіў два галы ў таварыскім матчы супраць зборнай Швайцарыі — першай гульні нямецкай зборнай па футболе. У тым жа 1908 годзе да «Kickers» далучыўся клюб «1. Frankfurter Hockeyclub». У 1911 годзе ў выніку аб’яднаньня «Kickers» і «Victoria» зьявіўся новы футбольны клюб — «Frankfurter Fußballverein (Kickers-Victoria) von 1899». У 1914 годзе пасьля пачатку Першай сусьветнай вайны чэмпіянат краіны быў спынены, а большасьць гульцоў аб’яднанага клюбу сышлі на вайну.

Вярнуўшыся з вайны футбалісты «Kickers-Victoria» ўзнавілі клюб, а ў красавіку 1920 году яны аб’ядналіся з «Frankfurter Turngemeinde» (заснаваны ў 1861 годзе) і арганізавалі новы клюб — «Turn-und Sportgemeinde Eintracht Frankfurt von 1861». Менавіта ў гэты час у назьве клюбу ўпершыню зьявіліся словы «Айнтрахт» (ням. Eintracht — «аднадушнасьць», «згода»). У 1927 годзе з-за ціску Нямецкай гімнастычнай асацыяцыі клюб быў расфармаваны й створаны дзьве новыя каманды — «Turngemeinde Eintracht Frankfurt von 1861» і «Sportgemeinde Eintracht Frankfurt (FFV) von 1899», якія, аднак, праіснавалі нядоўга.

Пасьля Другой сусьветнай вайны, новасфармаваны клюб «SG Eintracht 1946» атрымаў перамогу ў Кубку Гэсэна. У 1954 годзе гулец «Айнтрахту» Альфрэд Пфаф у складзе зборнай ФРН стаў чэмпіёнам сьвету. У 1959 годзе «Айнтрахт», перамогшы ў Бэрліне «Кікерс Офэнбах», у першы й апошні раз у сваёй гісторыі стаў чэмпіёнам Нямеччыны. У 1960 годзе «Айнтрахт 1946» стаў першым фіналістам Кубка чэмпіёнаў зь Нямеччыны. У Глазга франкфуртцы былі разгромленыя мадрыдзкім «Рэалам» зь лікам 3:7. Два мячы з трох забіў форвард Эрвін Штайн.

Актуальны на 21 лютага 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2 Сьцяг Нямеччыны Аб Эліяс Баўм Edit this on Wikidata 2005
3 Сьцяг Бэльгіі Аб Арцюр Тэат 2000
4 Сьцяг Нямеччыны Аб Робін Кох (капітан) 1996
5 Сьцяг Швайцарыі Аб Арэль Амэнда Edit this on Wikidata 2003
6 Сьцяг Даніі ПА Оскар Гёйлюн Edit this on Wikidata 2005
7 Сьцяг Нямеччыны Нап Ансгар Кнаўф 2002
8 Сьцяг Альжыру ПА Фарэс Шайбі Edit this on Wikidata 2002
9 Сьцяг Нямеччыны Нап Ёнатан Буркарт Edit this on Wikidata 2000
11 Сьцяг Нямеччыны Нап Юнэс Эбнуталіб Edit this on Wikidata 2003
13 Сьцяг Даніі Аб Расмус Крыстэнсэн Edit this on Wikidata 1997
15 Сьцяг Тунісу ПА Эльес Схіры 1995
16 Сьцяг Швэцыі ПА Уга Лярсан Edit this on Wikidata 2004
18 Сьцяг Нямеччыны ПА Магмуд Дауд Edit this on Wikidata 1996
19 Сьцяг Францыі Нап Жан-Матэо Баая Edit this on Wikidata 2005
20 Сьцяг Японіі Нап Рыцу Доан 1998
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
21 Сьцяг Нямеччыны Аб Натаніел Браўн Edit this on Wikidata 2003
22 Сьцяг ЗША Аб Тымаці Чэндлер Edit this on Wikidata 1990
23 Сьцяг Нямеччыны Бр Міхаэль Цэтэрэр Edit this on Wikidata 1995
25 Сьцяг Францыі Нап Арно Калімюэндо Edit this on Wikidata (ар. Нот. Ф.) 2002
26 Сьцяг Японіі Аб Кеіта Касугі Edit this on Wikidata 2006
27 Сьцяг Нямеччыны ПА Марыё Гёцэ 1992
29 Сьцяг Марока Нап Аюб Амаімуні Edit this on Wikidata 2004
30 Сьцяг Бэльгіі Нап Мішы Батшуаі 1993
31 Сьцяг Швэцыі ПА Ловэ Аргаў Edit this on Wikidata 2008
33 Сьцяг Нямеччыны Бр Енс Граль Edit this on Wikidata 1988
34 Сьцяг Нямеччыны Аб Намдзі Колінз Edit this on Wikidata 2004
39 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Бр Аміл Шылевіч 2007
40 Сьцяг Бразыліі Бр Каўан Сантус Edit this on Wikidata 2003
42 Сьцяг Турэччыны ПА Джан Узун Edit this on Wikidata 2005

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]