Эўсэбіюш (папа рымскі)
| Eusebіus | |
Эўсэбій, Папа Рымскі | |
| Пачатак папства | 18 красавіка 309 альбо 310 |
|---|---|
| Канец папства | 17 жніўня 309 альбо 310 |
| Папярэднік | Марцэл I |
| Наступнік | Мільтыяд |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | ? |
| Памёр | 17 жніўня |
| Пахаваны | |
| Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[4] |
| Заняткі | каталіцкі сьвятар |
| Дзень памяці | 26 верасьня |
Сьвяты Эўсэбій (лац. Eusebіus) - 31-ы Папа Рымскі (18 красавіка 309 альбо 310 - 17 жніўня 309 альбо 310), грэк па паходжаньні.
Пантыфікат
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Яго пантыфікат доўжыўся ўсяго чатыры месяцы й характарызаваўся разгортваньнем палемікі аб вяртаньні ў хрысьціянства адступнікаў. Эўсэбій падтрымаў рашэньне сваіх папярэднікаў аб магчымасьці вяртаньня ва ўлоньне хрысьціянскай царквы адступніка пры ўмове, што ён раней зьдзейсьніў суровую епітымію. Супраць гэтага пункту гледжаньня выступіла фракцыя хрысьціян у Рыме пад кіраўніцтвам Іраклія. Ёган Петэр Кірш лічыць, што, верагодна, Іраклій быў лідэрам партыі вераадступнікаў і іх прыхільнікаў, якія патрабавалі неадкладнага аднаўленьня ў Касьцёле. У выніку супрацьстаяньня Максенцый саслаў іх абодвух на Сыцылію.
Эўсэбій памёр у выгнаньні на Сыцыліі й ў 311 годзе быў перапахаваны ў катакомбах сьв. Каліста. Яго дзень адзначаецца 17 жніўня (раней 26 верасьня).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- http://www.bautz.de/bbkl/e/eusebius_p.shtml Архівавана 9 серпня 2010.
- http://www.newadvent.org/cathen/05615b.htm Архівавана 22 червня 2012.
