Ян I (папа рымскі)
Выгляд
| па-лацінску: Johannes PP. I | |
![]() | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | каля 470 |
| Памёр | 20 траўня 526 |
| Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[1] |
| Заняткі | каталіцкі сьвятар, пісьменьнік, папа |
| Дзень памяці | 18 траўня[2] |
Ян I (па-лацінску: Ioannes PP. I; 470 — 18 траўня, 526 году) — папа рымскі з 13 жніўня 523 году па 18 траўня 526 году. Паходзіў зь Сіены. Ян быў недагодны каралю остготаў Тэадорыху, таму атрымаў ад таго даручэньне дабіцца ў Канстантынопалі палёгкі для арыянаў прыдунайскіх краінаў. Не дабіўся посьпеху ў гэтай місіі, і быў кінуты Тэадорыхам у турму, дзе і памёр праз колькі месяцаў. Зьяўляецца першым папам, як вядома, які наведаў Канстантынопаль падчас свайго пантыфікату.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Catholic-Hierarchy.org (анг.) — USA: 1990.
- ↑ Calendarium Romanum (лац.): Ex decreto Sacrosancti Œcumenici Concilii Vaticani II instauratum auctoritate Pauli PP. VI promulgatum. Editio typica — Civitas Vaticana: Typis Polyglottis Vaticanis, 1969. — С. 26.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Ян I. Catholic Encyclopedia

